Мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя спачыну Мітр. Мелхіседэка (Паеўскага) пройдуць у Беларусі

Для ўшанавання памяці мітрапаліта Мелхіседэка Паеўскага, 80 год са спачыну якога споўніцца сёлета, яшчэ ў 2010 г. быў заснаваны адмысловы грамадскі камітэт, які каардынуе даследніца жыцця і дзейнасці Мітрапаліта Таццяна Процька.

Мітрапаліт Мелхіседэк - вядомы царкоўны дзеяч Беларусі, які прыняў на сябе нялёгкае свяціцельскае служэнне ў першыя паслярэвалюцыйныя гады, а таксама гады пасля нямецкай і польскай акупацыі, у час пераследу праваслаўнай царквы і росквіту абнаўленцкага руху. Дзякуючы сваім пастырскім здольнасцям, Мітрапаліту ўдавалася захоўваць Царкву ад знішчэння. Годнасць Мітрапаліта ён атрымаў у выніку правядзення сходу духавенства Мінскай епархіі, на якім была абвешчаная аўтаномія Беларускай Царквы. Пераследаваўся з боку Савецкай дзяржавы і ўрэшце быў выдалены з Беларусі, спачыў удалечыні ад бацькаўшчыны 17 траўня 1931 г.

Брацтва ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў выступіла з ініцыятывай усталявання бронзавай памятнай дошкі на будынку было архіярэйскага падвор'я (цяпер у адным з гэтых будынкаў месціцца Інстытут тэалогіі БДУ, пр-т Незалежнасці, 24). Скульптурную кампазіцыю выконвае Гання Інькова. Мяркуецца, што дошка ў гонар Мітрапаліта будзе ўсталяванае ў дзень яго спачыну - 17 траўня 2011 г.

Абвешчаны збор сродкаў на памятную дошку, мае быць сабрана парадку 19 млн. беларускіх рублёў.

Жадаючыя ахвяраваць грошы, могуць звяртацца ў Братцва па тэл. 2-26-98-15; факс. 203-33-44; e-mail: bpbtvm@tut.by, на адрас: 220004, г. Мінск, вул. Ракаўская, 4, Свята-Петра-Паўлаўскі сабор, Брацтва ў гонар святых Віленскіх пакутнікаў

альбо пералічваць грошы на разліковы рахунак: 3012734001011 АСБ «Беларусбанк», код 795, г. Мінск, вул. Мяснікова, 32. УНП 100184122 з пазнакай: «Ахвяраванне на памятную дошку».

З больш падрабязнай інфармацыі аб жыцці і дзейнасці Мітрапаліта Мелхіседэка Паеўскага можна азнаёміцца ў біяграфічнай даведцы.

Рубрыка: