Эўхарыстычная Працэсія Божага Цела ў Менску

У нядзелю, 29 траўня, нягледзячы на першапачатковую нечаканую адмову менскіх гарадскіх улад дазволіць каталікам правядзенне штогадовай  Эўхарістычнай Працэсіі Божага Цела праз цэнтр горада, як гэта было ў ранейшыя гады, дазвол у апошні момант быў дадзены і працэсія прайшла па традыцыйным маршруце.

Распачалася Працэсія на Залатой горцы Святой Імшой, пасля чаго вернікі ўрачыста з малітоўнымі прыпынкамі прайшлі да Чырвонага Касцёла.

Нагадаем, што гарадскія ўлады мелі намер змяніць маршрут у абыход цэнтра горада, па вузкіх і ў некаторых месцах рамантуючымся тратуарам, што выклікала рэзкі пратэст з боку мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

На сайце Catholic.By апублікаваны фотарэпартаж

Рубрыка: