Фестываль праваслаўнай моладзі пройдзе на "Лініі Сталіна"

Линия СталинаФестываль моладзі Мінскай епархіі, які пройдзе 18-19 ліпеня, у гэтым годзе будзе прымеркаваны да святкавання 70-годдзя Перамогі над нацысцкай Германіяй і пройдзе галоўным чынам на тэрыторыі комплексу "Лінія Сталіна". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў аддзеле па справах моладзі Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы.

18 ліпеня, у дзень памяці прападобнага Сергія Раданежскага, у царкве ў Заслаўі будзе адслужаная Боская літургія ў памяць святога.

"Сергій Раданежскі - адна з ключавых фігур у справе вызвалення Русі ад мангола-татарскага прыгнёту. Затым па мерапрыемствам мы пераходзім да іншага прыгнёту, але ўжо нямецка-фашысцкаму, - растлумачылі ідэю правядзення форуму ў аддзеле па справах моладзі БПЦ. - Атрымліваецца, што памяць прападобнага Сергія Раданежскага і нашае мерапрыемства на "Лініі Сталіна" аб'ядноўваюць гэтыя дзве значныя эпохі".

Пасля літургіі ў Заслаўі удзельнікі фестывалю хросным ходам адправяцца на "Лінію Сталіна", дзе будзе адкрыта капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага. "Хросны ход будзе невялікі - каля сямі кіламетраў", - зазначылі арганізатары.

Святочная праграма на "Лініі Сталіна" цяпер фарміруецца, да яе падрыхтоўцы прапануецца падключыцца праваслаўным брацтвам і ўсім зацікаўленым арганізацыям. Акрамя таго, да ўдзелу запрошаны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

Рубрыка: 

 

 

Яшчэ па тэме Метастазы сталінізму:Яшчэ па тэме Моладзевы рух у царкве: