У Мінскай духоўнай акадэміі будзе аспірантура

Рашэнне, якое ўхваляе адкрыццё аспірантуры ў Мінскай духоўнай акадэміі, прынята на пасяджэнні Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы 5 траўня 2015 года ў Маскве.

Часопіс № 31 гэтага пасяджэння паведамляе наступнае:

СЛУХАЛІ:

Даклад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, і рапарт архіепіскапа Вярэйскага Яўгена, старшыні Навучальнага камітэта, аб магчымасці адкрыцця аспірантуры ў Мінскай духоўнай акадэміі.

Даведка:

Святы Сінод у пасяджэнні ад 25 снежня 2014 года, азнаеміўшыся з часопісамі пасяджэння Сінода Беларускага Экзархата ад 19 лістапада 2014 года, у якіх прапануецца адкрыць аспірантуру ў Мінскай духоўнай акадэміі, даручыў Навучальнаму камітэту прадставіць даклад аб вучэбна-метадычным забеспячэнні Мінскай духоўнай акадэміі (пункт 3 часопіса № 117).

З 2 па 3 сакавіка 2015 года інспекцыйная група Навучальнага камітэта наведала з праверкай Менскую духоўную акадэмію. Згодна з заключэннем камісіі: «Мінская духоўная акадэміі валодае дастатковым патэнцыялам для адкрыцця аспірантуры па тых жа профілях, па якім ужо функцыянуе магістратура (спецыялізацыі «Бібляістыка», «Царкоўная гісторыя і Царкоўна-практычныя дысцыпліны», «Апалагетыка»)».

ПАСТАНАВІЛІ:

Ўхваліць адкрыццё аспірантуры ў Мінскай духоўнай акадэміі.

Крыніца: patriarchia.ru

Рубрыка: