Мітрапаліт Філарэт і мітрапаліт Павел з'явіліся разам на публіцы

27 траўня дзеючы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел і Ганаровы Экзарх мітрапаліт Філарэт пабывалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і наведалі выставы, прысвечаныя 80-годдзю мітрапаліта Філарэта. Два мітрапаліта прыбылі ў суправаджэнні кіраўніка справамі Мінскай Экзархіі біскупа Антонія (Дароніна) і сакратара Мінскага епархіяльнага ўпраўлення пратаіерэя Мікалая Коржыча. Высокіх гасцей сустрэў і азнаёміў з экспанатамі дырэктар музея У. Пракапцоў.

Як паведамляе  афіцыйны партал БПЦ, у гэтыя дні ў Нацыянальным мастацкім музеі працуе некалькі выстаў абразоў, жывапісу і скульптур як з фондаў Нацыянальнага музея, так і з фондаў Яраслаўскага мастацкага музея. Акрамя таго выстаўлены некаторыя "рэчы асабістай набожнасці" мітрапаліта Філарэта з калекцыі Царкоўна-гістарычнага музея Беларускага Экзархата, працуе выстава жывапісных твораў грэчаскага мастака Александраса Каяса «На Святым Афоне», філатэлістычная выстава «Беларусь праваслаўная». Да 8 чэрвеня гэтыя выставы даступныя ўсім жадаючым.

З'яўленне мітрапаліта Філарэта на публіцы пасля сыходу за штат, а тым больш у суправаджэнні дзеючага Экзарха мітрапаліта Паўла даволі унікальная падзея сама па сабе.

 

 

Фота Аляксандра Мізея з афіцыйнага сайту БПЦ.

 

Рубрыка: 

Апошнія навіны