На мінулым тыдні адбылася Нацыянальная пілігрымка беларускіх каталікоў на Святую Зямлю

Каля 300 удзельнікаў Нацыянальнай пілігрымкі сярод іншага пабывалі на месцы нараджэння Хрыста, пабачылі Поле пастухоў і наведалі манастыр св. Феадосія, дзе была пахавана Еўфрасіння Полацкая, наведалі Ерыхон, убачылі смакоўніцу Закхея і дакрануліся да вады ў Мёртвым моры, наведалі месца Нагорнай пропаведзі, памаліліся ў доме св. Пятра і аднавілі хросныя абяцанні ў Ярдэніце — месцы хросту Ісуса.

А 26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў,  падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.

Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй удзельнічалі таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Мітрапаліт адзначыў, што цэлебруе гэтую Імшу ў інтэнцыі Беларусі, каб «наш народ будаваў сваю будучыню на нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях».

Мяркуецца, што ў наступным годзе Нацыянальная пілігрымка беларускіх католікаў на Святую Зямлю адбудзецца ў Ярдэніт — месца хросту Езуса, дзе рака Ярдан уваходзіць у Галілейскае мора.

Больш падрабязна - у падборцы навін на сайце catolic.by.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: