Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў пачаўся 18 студзеня
Гэты тыдзень праходзіць штогод ва ўсім свеце. У Беларусі звычайна супольныя набажэнства, на якія запрашаюцца прадстаўнікі некаторых хрысціянскіх дэнамінацыяў, праводзяцца ў катэдральных рыма-каталіцкіх касцёлах.

Итогам уходящего года в Римско-католической церкви Беларуси была посвящена традиционная предрождественская встреча митрополита Минско-Могилевского Тадеуша Кондрусевича и его викариев с журналистами.
У сучасным свеце абарона праўды і барацьба за хрысціянскія каштоўнасці патрабуе надзвычайнага гераізму. Ніхто і нікому не забараняе маліцца і хадзіць у касцёл. Аднак наступае час ганенняў «у белых пальчатках», што ўжо асабліва відавочна ў шматлікіх еўрапейскіх краінах.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр, які быў 12 лістапада прызначаны Апостальскім Нунцыем у Гандурасе, пакідае Беларусь. У Менску прайдуць развітальныя сустрэчы і служэнні арцыбіскупа.
Атрыманая адмова ў адказ на зварот Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі да прэзідэнта з просьбай ўстанаўлення 1-га лістапада (Дня ўсіх святых) непрацоўным днём, а таксама ў вяртанні гэтага статусу на 2-га лістапада (Дзень памяці нябожчыкаў).
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі рыхтуе пагадненне, якое плануе падпісаць з дзяржавай. На майскім пленарным пасяджэнні «біскупы выказаліся за неабходнасць юрыдычнага ўрэгулявання адносін паміж Каталіцкім Касцёлам у Беларусі і дзяржавай».
З 5 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску праводзяцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00. Запрашаюцца ўсе пары, якія толькі сустракаюцца, ужо вырашылі ажаніцца і якія нават пра гэта не думалі.
Адменена пастанова аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы. Інфармацыю аб гэтым курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі атрымала з Аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь 14 ліпеня.
Радасныя святкаванні cярэбранага юбілею заснавання Мінска-Магілёўскай мітраполіі, якія ўзначаліў спецыяльны пасланнік Святога Айца Францішка Яго Эмінэнцыя арцыбіскуп Вены кардынал Крыстаф Шонбарн ОР, былі азмрочаны рашэннем дзяржаўных уладаў аб неўзгадненні душпастырскай дзейнасці трох святароў з Польшчы.
Само свята ў гонар сакрамэнту Эўхарыстыі адзначаецца ў другой чацвер пасля свята Святой Тройцы, а працэсіі са святымі дарамі праводзяцца альбо ў гэты ж дзень, альбо ў бліжэйшыя. Напрыклад, ў апошнюю нядзелю траўня, як гэта адбываецца ў Мінску.
Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса, які 24-26 мая праходзіць у Гродне, папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі адказаў на пытанне, што трэба зрабіць, каб Пантыфік наведаў Беларусь.
Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які распачаўся 24 траўня, праводзіцца ў Беларусі ўпершыню і прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Сярод ганаровых гасцей кангрэса – папскі легат кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі.
Папа Францішак прызначыў новым Апостальскім нунцыем у Беларусі мансеньёра Габара Пінтэра, надаючы яму адначасова годнасць арцыбіскупа. Мансеньёр Габар Пінтэр змяніў на пасадзе Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці.
«Стань семінарыстам на ўікэнд» — дэвіз міжнароднай акцыі для юнакоў, якія адчуваюць у сваім сэрцы пакліканне да святарства. Сёлета да гэтай акцыі далучылася Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску. Акцыя пройдзе ў ёй 7-9 мая.