У храме Мінскай духоўнай акадэміі ўпершыню служылі літургію на беларускай мове

13 кастрычніка 2015 ў акадэмічным храме Свяціцеля Кірылы Тураўскага ўпершыню была здзейсненая Боская літургія на беларускай мове, паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

Па благаславенню рэктара Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыта Сергія (Акімава) набажэнства здзейсніў студэнт 1-га курсу аспірантуры МінДА протаіерэй Яўген Грамыка, які з'яўляецца ініцыятарам пачынанні.

У далейшым кіраўніцтва МінДА плануе зрабіць беларускамоўныя Літургіі рэгулярнымі.

Храм Свяціцеля Кірылы Тураўскага стаў трэцім храмам сталіцы, дзе Літургія здзяйсняецца ў тым ліку і на беларускай мове. Падобная богаслужэбная практыка існуе таксама ў Петра-Паўлаўскім саборы на Нямізе (па суботах) і ў храме Архістратыга Міхаіла ў Сухарава (кожную другую нядзелю месяца). Падчас набажэнстваў выкарыстоўваюцца літургічныя тэксты ў перакладзе кандыдата багаслоўя, прафесара Мінскіх духоўных школ протаіерэя Сергія Гардуна.

 

 

 

Фота church.by. Усе фатаграфіі.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: 
Тэгі: 

Апошнія навіны