Апостальскі Нунцый памаліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты

2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты, паведамляе catholic.by.

Прадстаўнік Папы памаліўся за ўсіх ахвяраў рэпрэсій і войнаў, якімі пазначана гісторыя Беларусі.

 

 

Фота: catholic.by

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: