Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі наконт падрыхтоўкі святароў

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі 2 лютага, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:

1. Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае беспадстаўна.

2. Што датычыць каталіцкай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгістравана, цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.

3. Іншыя ўзнятыя спадаром Леанідам Гулякам тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

 Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны