У Мінску ў дзень памяці роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла адбыліся традыцыйны хрэсны ход і малебен
26.05.201624 траўня пасля Боскай Літургіі і малебну ў Свята-Духавым саборы адбыўся традыцыйны хрэсны ход да Мінскага замчышча да падмурку першага мінскага храма. У хросным ходзе прынялі ўдзел святары з усіх храмаў горада, а ўзначаліў яго епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін.
На замчышчы зноў адбыўся малебен, у пачатку якога епіскап Веніямін вітаў прысутных і павіншаваў іх са святам святых Мяфодзія і Кірыла.
Пасля набажэнства прагучалі царкоўныя спевы ў выкананні саборнага хору, а таксама з віншаваннямі выступілі намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Алена Іванаўна Радчанка, аташэ Пасольства Расійскай Федэрацыі Марыя Анатольеўна Данец, намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Васіль Чэрнік і першы сакратар амбасады Балгарыі Дзімо Карадзімаў.
Апошнія навіны