Міжнародны фестываль «Памежжа 2016» прайшоў у Мінску

Фестываль праводзіцца ў Мінску ўжо другі раз і падоўжыўся сёлета 4 дні - з 26 па 29 траўня.

Значнае месца ў праграме было нададзена перасоўнай выставе «Мітрапаліт Антоній Суражскі. Жыцьцё для меня – Хрыстос». У яе рамках прайшлі прэзентацыі аднайменнай кнігі Аляксандра Філоненка, а таксама беларускага перакладу кнігі Мітрапаліта Антонія "Як навучыцца малітве", падчас якой выступілі тыя, хто папрацавалі над гэтай ужо другой кнігай праекта: Марына Каліноўская, Раман Абрамчук, Ганна Міхальчук, Дзмітрый Строцаў. Прэзентацыю суправаджалі спевы хору "Прасфара".

 

На адкрыцці фестывалю ў Галерэі TUT.BY ад гаспадароў вітала Таццяна Бембель, а ад гасцей Жан-Франсуа Ціры з Культурнго цэнтра «Покровскіе ворота» (Масква). Затым адбылася прэзентацыя выставы «Італьянская дзённік» мастака і фатографа Рамана Майсея.

Адбылася таксама Лекцыя-экскурсія «Агульнае дабро. Фрэскі Добрага Ўраду ў мэрыі горада Сіена».. Мариэлы Карлоці, Istituto Professionale Statale Guglielmo Marconi (Прата, Італія), і А. Філоненкі. Затым была прадстаўлена кніга «Царыца суботы» паэта і святара Сяргея Круглова.

У апошні дзень, у нядзелю, пасля Літургіі фестываль прадоўжыўся прывітаннем Ксавье ле Тарывелек ад пасольства Францыі ў Рэспубліцы Беларусь і лекцыяй «Ўільям Кавано: Літургія, памяць і ўцелаўленьне». Жан-Наэль Дзюмон, Collège Supérieur (Ліён). Затым прайшла лекцыя-сведчанне «Сьвятыя ХХ стагодзьдзя. Серафім Жыровіцкі, Антоній Ляшчэвіч, Юры Кашыра. Новапакутнікі Беларусі», якую правялі Павал Каралёў (краязнаўца і экскурсавод, Мінск), Марына Каліноўская (юрыст, Мінск), Вольга Кулік і Паліна Грыб (Марыянская парафія Маці Божай Фацімскай, Жодзіна).

   Завяршыўся фестываль вечарам памяці: "Мікіта Струвэ: чалавек зьдзіўлены", у ходзе якога падзяліліся думкамі і ўспамінамі пра Мікіту Аляксеевіча Струве Аляксандр Шрамко, Ж.-Ф. Ціры, А. Філоненка, А. Сігоў, З. Строцаў.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Рубрыка: 
Тэгі: 

Апошнія навіны