Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі з нагоды юбілею фацімскіх аб'яўленняў пачынаецца 6 жніўня

6 жніўня распачынаецца Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі, якая стане пачаткам непасрэднай малітоўнай падрыхтоўкі да юбілею фацімскіх аб’яўленняў. Тэкст першага дня навэнны размешчаны на сайце часопіса «Ave Maria».

З мэтай непасрэднай падрыхтоўкі і ўводзінаў у юбілей фацімскіх аб’яўленняў Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 62-м пленарным пасяджэнні, якое адбылося 24 мая 2016 г. у Гродне, вырашыла правесці Агульнабеларускую навэнну да Найсвяцейшай Панны Марыі.

Агульнабеларуская навэнна да Найсвяцейшай Панны Марыі распачынаецца 6 жніўня і будзе адбывацца на працягу 9 месяцаў — у кожную першую суботу месяца, а яе завяршэнне запланавана на 1 красавіка 2017 г.

«Заахвочваю святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў не толькі актыўна ўдзельнічаць у навэнне, але і распаўсюджваць набажэнства першых суботаў месяца, каб такім чынам перапрасіць Марыю за грахі, якімі зневажаецца Яе Беззаганнае Сэрца, а таксама каб падзякаваць Ёй за апеку над намі. Даверым жа сябе Божай міласэрнасці, у якой наша надзея!» — заклікае ў звароце арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, благаслаўляючы на ўдзел у навэнне і набажэнстве першых суботаў месяца

Тэкст Першага дня навэнны (6 жніўня 2016 г.), а таксама чарговых, можна спампаваць з сайта часопіса «Ave Maria».

Паводле ave-maria.by, (AYU)

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: