Партал наш задумваўся як трохмоўны. Але сілы перакладаць на ангельскую кудысьці зьніклі
Але яшчэ адновяцца
Хачу ж абмеркаваць не пра ангельскую мову, а пра дубляваньне навінаў па-беларуску і расейску. Партал наш беларускі, таму асноўнай мовай хацелася б, каб была беларуская. Але задаўбацца можна перакладаць з расейскай на беларускую і наадварот. Паглядзела я на партал маладых каталікў. Партал беларускі, але навіны яны сталі разьмяшчаць па-расейску. Наведвальнікі ж не зь Беларусі - а іх на нашым партале часьцяком нават больш, чым беларускіх, па-беларуску цяжка разумеюць. Наведвальнікі ж зь Беларусі па-расейску разумеюць.
Увага пытаньне: ці варта дубляваць расейска-моўныя навіны на беларускую мову, і наадварот? Пры тым, што навігацыя па сайце будзе захоўвацца на "абранай" мове, навіны (кантэнт) будуць на мове, на якой яны ёсьць. Не заскладана сфармулявала?