Пад уплывам сваіх эмоцыяў ад размовы з а.Віталём па тэлефоне, вырашыла стварыць гэтую тэму. Буду тут зьбіраць спасылкі з нашага сайту, якія тычаца а.Віталя, успаміны нейкія і г.д., можа, з гэтага вырасьце якісь праект.
Для пачатку разьмяшчаю наступныя спасылкі:
пра кнігу, а.Віталя "Быць сьведкамі Хрыста":
http://churchby.info/bel/news/2006/04/03-1/ якраз сёньня я яму кажу па тэлефоне "айцец Віталь, у мяне Вашая кніга", а ён мне "я яе не пісаў. я многа прапаведаваў, усё казаў экспромтам. Пэўна, нехта запісваў на магнітафон, потым і надрукавалі".
пра юбілей а.Віталя
http://churchby.info/bel/news/2006/01/17-1/ . На гэты юбілей я не патрапіла, але бачыла касэту, якая закончвалася словамі а.Віталя "Я доўга маўчаў, але цяпер я ўсё скажу" і пачынаецца перамотка да пачатку.
пра сюжэт пра а.Віталя на беларускім "Радыё". ня слухала, нічога сказаць не магу.
http://churchby.info/bel/news/2006/01/27-1/
у мяне яшчэ ляжыць некалькі гадзінаў запісаў размоваў зь ІМ, калісьці я іх сюды пастаўлю, калі нарэшце, пресвітер_александр ужасужыцца іх праглядзець і адрэдагаваць. ужо не адзін месяц яны ў яго на рэдакцыі.