гэта пытаньни аднога парадку. бюо інакш "затеряемся" ў тваіх пытаньнях.
Цитата: |
Откуда у Безначальной и Безмерной Любви появилось такое негативное чувство, как гордость? |
1. у цябе нейкая каша ў галаве... Любоў - гэта не асоба, гэта атрыбут, так скажам. ці пачуцьцё. у атрыбута ня можа быць "чувств".
2. "гордасьць" можа быць толькі ў асобы. і толькі адна Асоба ёсьць "БЕЗПАЧАТНАЙ І БЯЗЬМЕРНАЙ ЛЮБОЎЮ" - гэта Бог. а ў Бога няма ганарлівасьці. І спадзяюся, табе ня прыйдзе ў галаву Бога ў ганарлівасьці абвінавачваць...
пытаньняў у цябе шмат, трэба цяпер хаця б адно паспрабаваць сфармуляваць. давай табе дапамагу. ты, напэўна, хочаш задаць пытаньне такім чынам: "Бог стварыў Ангелаў. Бог - ёсьць любоў і дабро. Зла ў сьвеце не існавала. Як так атрымалася, што створаныя Добрым і Поўным Любові Богам істоты (ангелы) заганарыліся?"
адказ на пытаньне наступны: Любоў Божая і Ягоная Дабрыня - гэта Ягоныя ўласьцівасьць, уласьівасьці Ягонай АСОБЫ і ПРЫРОДЫ. У Ангелаў не было Боскай прыроды, і яны не былі Богам. Таму калі проста перафармуляваць пытаньне - пытаньне здымецца.