|
| “Ў храме Божым сядзе ён, як Бог” | |
Nikola
Протестант |
Зарегистрирован: 18.06.2006 |
Сообщения: 41 |
Откуда: Беларусь |
|
Добавлено: Чт Июн 22, 2006 19:20 |
|
|
|
Пакланеньне ідалам
Сьвятое Пісаньне гаворыць вернікам, што ідал – гэта тое, што ў сэрцы чалавека замяняе Бога, бо да яго чалавек больш прывязаны, чым для Бога...
Сьвет, дзе мы жывём – поле, дзе Госпад Бог насявае Сваё насеньне, як Ён распавёў у прытчы, дзеля гэтага Ён пасылае Сваіх слуг, але ж працуе на гэтым полi i вораг:
“чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім; калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг яго і пасеяў куколь сярод пшаніцы, і пайшоў; калі ўзышла рунь і завязала плод, тады зьявіўся і куколь. Прыйшоўшы, рабы гаспадара дома сказалі яму: гаспадар! ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? адкуль жа на ім куколь? А ён сказаў ім: варожы чалавек гэта зрабіў. А рабы сказалі яму: хочаш, мы пойдзем, выпалем яго? А ён сказаў: не, каб, выбіраючы куколь, вы не павырывалі разам зь ім і пшаніцы; пакіньце расьці разам тое ў другое да жніва; а ў час жніва я скажу жняцам: зьбярэце перш куколь і зьвяжэце яго ў снапы, каб спаліць яго; а пшаніцу зьбярэце ў засекі мае”. (Мацвея 13:24-30).
Зараз Божае Царства на зямлi жыве разам с царствам цемры, як тая пшаніца з куколем. I гэтак будзе да сканчэньня веку. Божае Царства зараз непрыкмектным вобразам жыве ў сэрцах верных, яно сеецца цераз Божае Слова, але прыдзе той час, калі Госпад Icус Хрыстос вернецца, каб усталяваць Сваё вечнае Божае Царства i пакараць тых, “што ня верылі ісьціне, а ўпадабалі няпраўду”. (2Фес 2:10-12).
Сфэра маіх тэялагічных інтарэсаў палягае ў эсхаталогіі. I вось вельмi цяжка зразумець той факт, што ў апошнiя днi перад вяртаньнем Госпада на зямлi большась людзей можа падпарадкавацца ўладзе антыхрыста, нават вернiкi… Якiм чынам гэта можа быць?
“Ісус сказаў ім: глядзеце, каб хто вас ня ўвёў у [color=Red]зман” (Мацвея 24:4).[/color]
Няцяжка сабе прадбачыць, якiм чынам народ божы прымае антыхрыста – цераз зман.
Вельмi балюча адчуваць, што народ, якi павiнен хадзiць у праўдзе божай, абраў сабе чалавека грэху, сына пагібелі, “які супрацівіцца і выстаўляецца вышэй за ўсё, што называецца Богам ці сьвятыняю” (2Фес 2:4).
Але Сьвятое Божае Слова гаворыць, што гэта здарыцца, бо “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” (2Фес 2:5). Гаворка не пра няверуючых людзей, бо храм Божы для iх – пустое месца.
Бог турбуецца пра наша сэрца.
«Хіба ня ведаеце, што вы храм Божы, і Дух Божы жыве ў вас?» (1Кор 3:16).
Якiм жа чынам ў гэтым сэрцы сядзе чалавек грэху, сын пагібелі?
Праз зман i страх перад халдэйскай ўладай:
“Пасьля таго, як усе народы пачулі голас трубы, жалейкі, цытры, цаўніцы, гусьляў і ўсякага роду музыкі, пападалі ўсе народы, плямёны і роды і пакланіліся залатому ідалу, якога паставіў цар Навухаданосар» (Дан.3:7).
Якi жаль i cмутак: пакланiлiся ўсе, толькi тры габрэйскiя юнакi засталiся з Богам…
«Пустыня i цемра».
Калi ў сэрцы народа пустыня i цемра – тада й залатому iстукану iдуць на паклон…
Гэта было, было ўжо неаднаразова ў гiсторыi народа, якога Бог абраў на служэньне.
Вось адзiн з такiх момантаў:
“У назначаны дзень Ірад, убраўшыся ў царскія строі, сеў на судзілішчы перад людзьмі і гаварыў да іх; а люд крычаў: гэта голас Бога, а не чалавека!
Але раптам анёл Гасподні паразіў яго за тое, што ён ня ўзьнёс хвалы Богу; і ён заедзены чарвякамі, сканаў.
А слова Божае расло і пашыралася” (Дзеi 12:21-24).
Так i з антыхрыстам будзе: «тады адкрыецца беззаконьнік, якога Гасподзь Ісус заб'е духам вуснаў Сваіх і зьнішчыць зьяўленьнем прышэсьця Свайго» (2Фес 2:.
Цары прыходзяць i зыходзяць, бо яны як трава перад Госпадам.
А хто ў нашым сэрцы?
Не глядзіце на тых, хто сее нелюбоў і варожасць, сейце разумнае, добрае, вечнае. Усе вырашыць дзень суду. Стойце за ісціну з Божай любоўю, а тых, хто асуджае вас – аддайце ў рукі Суддзі Нябеснаму. Малiцеся за Беларусь, каб у cэрцах усiх тутэйшых людзей жыў Бог, каб Яго Сьвет развеяў туман няпраўды i зману. Са Хрыстом жыве Беларусь!
Як вы разумееце “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” ? |
|
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Вс Июн 25, 2006 23:33 |
|
|
|
як разумею гэта наступным чынам - у перспектыве асабістай: калі ў маім сэрцы (храме) сядзе нехта замест Бога, выдаючы сябе за Бога, то гэта і будзе антыхрыст, які замест Хрыста; у перспектыве сусветнай - калі будзе зямным уладаром той, каму будуць пакланяцца, як Богу, і няверуючыя, і тыя, якія былі веруючымі.
чытаю я вас, і думаю, - як жа вы падобныя на пэўныя групоўкі нашых "праваслаўных", асабліва на суполку Леаніда Пляца - ён і экзарцызмам займаецца (бесаў ганяе) і канца свету чакае, і эсхаталогія сярод яго багаслоўскіх інтарэсаў .
для праваслаўных эсхаталогія перш за ўсё раскрываецца ў Царкве - Таінства Еўхарыстыі надзіва эсхаталагічнае, у Еўхарыстыі мы жывем ужо ПАСЛЯ ўсяго, ужо ў Царстве Божым, якое надыйшло. І эсхаталогія звязана перш за ўсё з Парусіяй - з Прышэсцем Госпада. Так, прыйдзі, Госпадзе! Тыя ж, якія вылічваюць дні і тэрміны, шукаюць знакі апошніх часоў, не прымаюць пашпарты і ІНН і г.д. маюць выгляд не зусім здаровых людзей. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
Nikola
Протестант |
Зарегистрирован: 18.06.2006 |
Сообщения: 41 |
Откуда: Беларусь |
|
Добавлено: Пн Июн 26, 2006 20:21 |
|
|
|
Ведаеце, ў эсхаталогii я ня займаюся вылiчэньнем даты Вяртаньня Госпада, гэта вельмi прымiтыўны погляд...
Мая пазiцыя такая: «При изучении эсхатологических истин необходимо уделять первостепенную важность их духовному значению и влиянию на нашу практическую жизнь. Эсхатологическое учение должно давать нам стимулы и побуждения к чистой жизни и усердному служению, которые являются основой надежды на будущее».
Паглядзiце пры жаданьнi 4 часткi маёй работы пра Ўзнясеньне Царквы:
1 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23467
2 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23470
3 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23469
4 http://www.evangelie.ru/forum/showthread.php?t=23479
Часткi 2 i 3 – разглядаю «айцоў Царквы” i тэрмiны прысутнасьцi Госпада.
Дарэчы, «парусiя» па тлумачальнай Бiблii Лапухiна – гэта прысутнаць Госпада, часцей азначае прысутнасць пры Вяртаньнi, як напрыклад у Мацвея 24:30.
А пра Царства Божае – гэта адна з маiх самых любiмых тэмаў. Яно ўжо тут, на зямлi; але ў вялiкай славе адкрыецца пры Вяртаньнi Госпада Iicуса Хрыста. У лiтургii вы перажываеце прысутнасць Хрыста духоўна, але ж у сiле I славе зараз Яго прысутнасьць немагчыма...
Царства Божае зараз дзейнічае непрыкметна, сеецца праз Слова, і людзі, адроджаныя ад гэтага Слова і Духа жывуць разам з тымі, у якіх гэта нябеснае Зерне не змагло ўкараніцца.
Зараз Царства як тое поле, дзе пшаніца з куколем, дзейнічае ў Царкве, але Тады яно запоўніць усе...
Так, прыйдзі, Госпадзе Іісусе! |
|
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
| |
| | |
burbalka
Православный |
Зарегистрирован: 19.05.2005 |
Сообщения: 1522 |
Откуда: Менск-Мінск |
|
Добавлено: Сб Июл 01, 2006 23:47 |
|
|
|
"преосуществление" не православное по существу слово, хотя и его можно понимать православно. не знаю, что там говорили православные на евангелие.ру, вряд ли они могут быть для меня авторитетными.
Абмеркаванне Еўхарыстыі тут офтопік, у нас ёсць спецыяльныя тэмы, прысвечаныя гэтаму пытанню. Асабіста я не называю нікога "безблагадатнымі", таму што Божая благадаць можа дзейнічаць і дзейнічае не толькі ў Праваслаўнай Царкве, і не толькі ў Царкве наогул. Але ўсё праваслаўе глыбока Еўхарыстычна і літургічна, вакол таінства Цела і Крыві будуецца жыццё кожнага хрысціяніна - гэта цэнтр нашага жыцця. |
_________________ Кожнае слова можа быць выкарыстаным супраць цябе
_____________
За кожнае слова трэба адказваць
________
Не ў слове, а ў сіле! |
|
|
|
|
| |
| | |
Nikola
Протестант |
Зарегистрирован: 18.06.2006 |
Сообщения: 41 |
Откуда: Беларусь |
|
Добавлено: Вс Июл 02, 2006 20:15 |
|
|
|
А што тады не офф-топ?
А вы ня верыце, што антыхрыст (адзіны ўладар планеты ) будзе з Іерусалімскага храма мірам і царквой правіць? |
|
| Re: “Ў храме Божым сядзе ён, як Бог” | |
Ihar
Католик |
Зарегистрирован: 21.06.2006 |
Сообщения: 6 |
Откуда: Ангельшчына |
|
Добавлено: Чт Июл 06, 2006 2:34 |
|
|
|
[quote=\"Nikola\"]
Не глядзіце на тых, хто сее нелюбоў і варожасць, сейце разумнае, добрае, вечнае. Усе вырашыць дзень суду. Стойце за ісціну з Божай любоўю, а тых, хто асуджае вас – аддайце ў рукі Суддзі Нябеснаму. Малiцеся за Беларусь, каб у cэрцах усiх тутэйшых людзей жыў Бог, каб Яго Сьвет развеяў туман няпраўды i зману. Са Хрыстом жыве Беларусь!
Як вы разумееце “ў храме Божым сядзе ён, як Бог, выдаючы сябе за Бога” ?[/quote]
Сваіх вучняў Ісус запэўніваў, што супольнасьць тых, хто насьледуе Яго, брамы пякельныя не перамогуць. Я схільны думаць, што любая хрысьціянская Царква як мінімум намагаецца насьледаваць Ісуса, а таму да любога намёка на тое, што Царква стане рупарам шатана, ставіўся б скептычна. Я, аднак, думаю, што любая Царква памыляецца і памыляецца заўсёды так ці інакш - толькі магчымасьць памылкі можа патлумачыць разьвіцьцё дактрыны, заняпады і адраджэньні ў Царкве, а таксама прысутнасьць прароцкіх галасоў - тых, што заклікаюць і вядуць Царкву (г.зн. нас усіх) да пакаяньня, навяртаньня, перагляду ранейшых шляхоў. Калі гэта праўда, то становіцца магчымым у прынцыпе не баяцца памыляцца самому і не панікаваць з-за таго, што (на наш погляд) нехта іншы памыляецца ці нават настойвае на сваёй (на наш погляд) памылцы. Адзінае, што сапраўды недапушчальнае ў Царкве - гэта разбурэньне еднасьці, якая толькі і магчымая, калі намагацца выконваць новае прыказаньне Ісуса: любеце адзін аднога... І калі і гэта праўда, то любоў заключаецца ў стварэньні прасторы адзін для аднога існаваць і існаваць бяз страху быць пакрыўджаным намі. Тады шатанская праца - гэта перасьлед у імя Бога (праўды, веры, традыцыі, слова Божага, маралі і пад.) каго б там ні было. |
|
| |
| | |
Вы не можете начинать темы Вы не можете отвечать на сообщения Вы не можете редактировать свои сообщения Вы не можете удалять свои сообщения Вы не можете голосовать в опросах You can attach files in this forum You can download files in this forum
|
Часовой пояс: GMT + 4
Страница 1 из 2
Добавить в Избранное
|
|
|
| |