Беларус
Православный |
Зарегистрирован: 05.09.2006 |
Сообщения: 27 |
|
|
Добавлено: Ср Окт 31, 2007 14:49 |
|
|
|
Узгадаем у малітве тых, хто з Хрыстом у сэрцы змагаўся за Беларусь.
Сьвятамучанік Георгі Бортнік
(1919 — 1951)
Сын праваслаўнага сьвятара Венэдыкта Бортніка. Бацька
служыў і жыў у вёсцы Забор’е цяперашняга Глыбоцкага раёну
Віцебскай вобласьці. Магчыма, ён там і нарадзіўся.
Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназіі. Падчас нямецкай
акупацыі быў сябрам Саюза Беларускай Моладзі на Глыбоччыне, быў
у Альбярцінскай школе. Летам 1944 г. выехаў у Нямеччыну. З восені
1944-га — сябра Беларускай Незалежніцкай Партыі. Вайсковец
Першага кадравага беларускага батальёну.
У пачатку 1945 г. закончыў падафіцэрскую школу ў Баварыі, з
красавіка 1945-га служыў камандзірам дружыны 3-га батальёна
дывізіі Зіглінга Дывізія СС "Беларусь". З траўня 1945 г. быў у амерыканскім палоне.
Знаёміца з архіяпіскапам Пінскім Аляксандрам (Іназемцавым), ад
якога бярэ дабраславеньня на павяртаньня і прыняцьця сьвятарскае
годнасьці. Як рэпатрыянт у сьнежні 1945-га вярнуўся ў Беларусь, у
Пліскі раён Полацкай вобласьці (цяпер Глыбоцкі раён). З 1947 г.
вучыўся ў Жыровіцкай духоўнай сэмінарыі.
У канцы 1945 – у пачатку 1946 г. стварыў падпольную
антысавецкую групу. Яна супрацоўнічала ў падпольным Саюзам
Барацьбы Супраць Камунізму. Займаліся распаўсюдам антысавецкіх
улётак. Пасьля гібелі ў 1948 г. Пятра Шыпка, кіраўніка Саюза,
Бортнік стаў кіраўніком арганізацыі.
7 верасьня 1947 г. узяў шлюб з Леанілай Бортнік, дачкой
псаломшчыка Аляксандра Барадзіна. У іх нарадзіліся двое дзетак:
Лаўр (1948), Алег (1950). Служыў у царкве ў в. Забор’е па беларуску,
дапамагаў бацьку. Паводле сьведчаньняў, быў каелянам беларускіх
паўстанцаў на Глыботчыне.
У траўні 1950 г. а. Бортніка арыштавалі. Паводле прысуду
Ваеннага трыбунала ад 10 жніўня 1951-га Бортніка асудзілі “за
здраду радзіме” да расстрэлу, прапанавалі зьмяніць прысуд на
паняволеньня ў лагэры пад умовай адмовы ад сьвятарства. Але
айцец Георгі не здрадзіў Хрыста. Ён быў расстраляны 1 лістапада
1951 году.
У 1991 годзе справа ўдзельнікаў Саюза пераглядалася, у
рэабілітацыі ім адмоўлена.
Трапар, тон 4: У любові да Хрыста і Радзімы набожнымі бацькамі выхаваны, сьвятамучанік Георгі, суродзічу свайму, сьвятому Мяркуру Смаленскаму, пераймаючы, зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, каб ад ворагаў народ свій бараніць годна. А потым, Хрыста любячы і сьвятым Ягоным пераймаючы, у час выпрабаваньня крывавага, сьвятарскі крыж узяў і прынёсшы сябе, як сьвятую ахвяру, за шчасьця народу беларускага, у сьвятая сьвятых увайшоў, дзе зараз цешысься разам з анёламі. Дык цяпер, прад пасадам Хрыста прадстоячы, малі Яго, ойча сьвяты, каб збавіў народ беларускі і падаў яму мір і вялікую міласьць.
Кандак, тон 4: Бацькамі, што Якіму і Ганьне пераймалі, народжаны быў ты. Ад дзяцінства прасьвятлёны зьзяньням Хрыстовым. У гадзіну выпрабавальную крыж сьвятарства прыняўшы, прыкладам дабрадзейнасьці і набожнасьці быў ты, ойча звышгодны Георгі, змагаючыся з чырвонай навалай, прапаведаваў Хрыста бязстрашна. Мучаніцкай тваёй крывёю ты ўзмацніў зьнямоглых і шлях паказаў да вызваленьня. За гэта вянцом пераможным, Хрыстос цябе карануе, а мы славу цябе сьпяваем няспынна: “Радуйся, Царквы Беларускай столп непахістны!”
Сёньня, 31 кастрычніка, Вячорняй распачнецца ўшанаваньня памяці сьвятамучаніка, беларускага змагара, гэроя супраціву Георгія Бортніка! |