Беларусь: высокапастаўленыя чыноўнікі кажуць "не зменам" у рэпрэсіўны Закон аб свабодзе сумлення:

 

Хаця кампанія па зборы подпісаў за ўнясенне зменаў у рэпрэсіўны Закон аб свабодзе сумлення 2002 г. дасягнула 30000 з намечаных 50000 подпісаў, віцэ-прэм’ер Аляксандар Касінец катэгарычна выказаўся аб немагчымасці зменаў Закону. Такім чынам ён выказваўся на беспрэцэдэнтным круглым стале рэлігійных лідараў у Менску 19 верасня. “Пратэстанты прапанавалі змены, але ён сказаў, што ў нас ёсць закон, і мы мусім яго выконваць, і гэта канчаткова,” – паведаміў Службе навінаў Форуму 18 адзін з удзельнікаў сустрэчы Якаў Басін з Рэлігійнага аб’яднання Прагрэсіўных юдэйскіх супольнасцей. -"Зразумела, што дзяржава не жадае страчваць кантроль над рэлігійным жыццём людзей.” А. Касінец таксама адхіліў прапанову ўвесці паняцце “рэлігійнай групы”, якой не будзе патрэбная дзяржаўная рэгістрацыя. Палажэнні Закону аб тым, што любая рэлігійная дзейнасць без рэгістрацыі незаконная прывялі да ўварванняў, штрафаў і затрыманняў.

На беспрэцэдэнтным крыглым стале рэлігійных лідараў у Менску 19 верасня, віцэ-прэм’ер Аляксандар Касінец сказаў аб немагчымасці якіх бы ні было зменаў у рэпрэсіўны Закон аб свабодзе сумлення 2002 г., у той час як на дадзены момант ідзе кампанія па зборы подпісаў аб унясенні зменаў. Ён адзначыў, што ніякіх значных зрухаў у дзяржаўнай палітыцы не будзе, такую інфармацыю атрымала Служба навінаў Форуму 18. "Зразумела, што дзяржава не жадае страчваць кантроль над рэлігійным жыццём людзей,” – сказаў Форуму 18 26 верасня Я. Басін, старшыня Рэлігійнага аб’яднання Прагрэсіўных юдэйскіх супольнасцей, якт прычутнічаў на чатырохгадзіннай сустрэчы.

Паводле Я. Басіна, А. Касінец з катэгарычнасцю абараняў Закон аб свабодзе сумлення 2002 г. “Пратэстанты прапанавалі змены, але ён сказаў, што ў нас ёсць закон, і мы мусім яго выконваць, і гэта канчаткова.” Адказы А. Касінца <на 34 загадзя адабраных Упаўнаважаным па справах рэлігіяў і нацыянальнасцей Л. Гулякам, пытанні, былі дадзеныя ў тэрмінах “што мы можам і чаго не можам рабіцт паводле закону,” - дадаў Я. Басін. – “Ягоная пазіцыя палягала на тым, што канфесіі парушаюць закон”.

Я. Басін паведаміў Форуму 18, што Л. Гуляка таксама выказваўся супраць зменаў Закону 2002 г. Калі прадстаўніці пратэстанцкіх цэркваў прапанавалі ўвесці статус “рэлігійнай групы”, якая не патрабуе дзяржаўнай рэгістрацыі, Л. Гуляка адказаў, што падобныя патрабаванні не маюць пад сабой еўрапейскай заканадаўчай практыкі, бо, напрыклад, у Фінляндыі для рэгістрацыі патрабуецца наяўнасць 50 членаў. “Безумоўна, ён не згадаў, што гэта неабавязкова, але толькі для тых выпадкаў, калі арганізацыя жадае мець банкаўскі рахунак,” – адзначыў Я. Басін. А. Касінец выказаў сумневы датычна прапановы статусу рэлігійнай групы, задаючыся пытаннем, хто будзе кіраваць такімі групамі і ці будуць яны мець дастаткова ведаў пра рэлігію, каб быць лідарамі. Падыход А. Касінца нагадаў Я. Басіну характэрнае для савецкай эпохі разуменне, а таксама стаў сігналам, што адрозненні ў разуменні паміж дзяржавай і некаторымі рэлігійнымі арганізацыямі, не змяніліся.

Сярод мноства абмежавання Закону аб свабодзе сумлення 2002 г. ёсць і такія, як абавязковая дзяржаўная рэгістрацыя рэлігійных супольнасцей, мінімальная колькасць членаў – 20 чалавек і абмежаванне рэлігійнай дзейнасці тэрыторыяй, на якой супольнасць зарэгістраваная (гл. F18News 7.10.2003 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=154 і 13.10.2003 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=162).

На сустрэчы А. Касінец паскардзіўся на наяўнасць ў Беларусі замежных рэлігійных лідараў, каментар, які быў звернуты, як лічаць многія, супраць Каталіцкай Царквы, хаця і іншыя рэлігійныя супольнасці могуць пацярпець. Ён таксама выказаў крытыку ў адрас некаторых рэлігійных супольнасцей, якія не патрапяць захоўваць гістарычныя месца богаслужэння. (гл. наступны артыкул F18News).

Асістэнт А. Касінца сцвердзіўшы, што апошні не мае магчымасці пракаментаваць падзеі 26-га верасня, накіраваў прадстаўніка Форуму 18 да Л. Гулякі, Упаўнаважанага пра справах рэлігіяў і нацыянальнасцей. Аднак, тэлефон Л. Гулякі быў заняты, калі прадстаўнікі Форуму 18 спрабавалі яму датэлефанавацца 26-га верасня, а таксама тэлефанаванне засталося без адказу 27-га верасня.

У сваім выступе ў Варшаве 26-га верасня на Нарадзе АБСЕ па рэалізацыі чалавечага вымярэння, Юры Уральскі – прадстаўнік апарату Ўпаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей – абараняў урадавую рэлігійную палітыку. Ён сцвердзіў, што “беларускі закон дазваляе беларускім грамадзянам ажыццяўляць права на свабоду сумлення і веры і ў поўнай меры функцыянаваць як рэлігійныя арганізацыі”.

Як Я. Басін, так і пастар Вячаслаў Ганчарэнка (Менская царква “Новае жыццё”), які ўзначальвае харызматычнае Поўнаевангельскае Аб’яднанне, адзначыў, што прайшоўшы крыглу стол у новай Нацыянальнай бібліятэцы быў першым, на які вышэйшыя дзяржаўныя чыноўнікі запрасілі разам рэлігійных лідараў як супольную групу. Прыкладна дваццаць прысутных рэлігіных лідараў прадстаўлялі рэлігійныя арганізацыі агульна-рэспубліканскага ўзроўню: праваслаўныя, стараверы, рыма-каталікі, баптычты, пяцідзесятнікі, адвентысты сёмага дню, сведкі Іеговы, мусульмане і юдэі, але не былі запрошаныя такія арганізацыі, як крышнаіты і месіянскія габрэі.

Віцэ-прэм’ер А. Касінец, паводле чутак, адзначыў, што “Прэзідэнт мае інтарэс да рэлігійнай сферы” і абвесціў, што падобныя сустрэчы будуць адбывацца двойчы а год. Пасля працяглай гаворкі А. Касінца і ягоных адказаў на папярэдне прынятыя пытанні, з’явілася таксама магчымасць задаць іншыя пытанні і потым пагаварыць з віцэ-прэм’ерам нефармальна, адзначыў пастар В. Ганчарэнка.

Дагэтуль невядома, ці стануць вынікам круглага стала якіясь станоўчыя для рэлігійных супольнасцей змены. Пастар В.Ганчарэнка падзялілся сваімі ўражаннямі, што дзяржава “не жадае ніякіх вострых справаў”. Віцэ-прэм’ер А.Касінец крытычна выказаўся наконт паста-галадоўкі, якую арганізавалі члены царквы “Новае жыццё” ў 2006 г. для абароны свайго будынка (гл. F18News 20.10.2006 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=858), у той жа час Упаўнаважаны па справах рэлігій Л. Гуляка крытычна ахарактарызаваў цяперашнюю кампанію па зборы подпісаў за змены ў Закон аб свабодзе сумлення 2002 г. (гл. F18News 16.05.2007 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=957). "Яны сказалі, што ім гэта не даспадобы, не рабіце гэтага, і мы будзем вырашаць асобныя канфліктныя сітуацыі, падобныя на гэтую.” Тым часам, удзельнікі кампаніі сабралі каля трыццаці тысячаў подпісаў і збіраюцца ў хуткім часе дасягнуць пяцідзесяцітысячнай колькасці, паведаміў Форуму 18 пастар В.Ганчарэнка.

Паводле Я. Басіна, пасля таго, як was pointed out that religious communities are adopting extraordinary measures because their problems are not being resolved, віцэ-прэм’ер А. Касінец прапанаваў кампраміснае рашэнне датычна сітуацыі вакол будынка царквы “Новае жыццё”. Пастар В. Ганчарэнка паведаміў Форуму 18, што ў выніку загаду А. Касінца разабрацца ў сітуацыі, Л. Гуляка прызначыў наведанне царквы “Новае жыццё” 26-га верасня. У вытрымцы з рэпартажу аб ягоным візіце на сайце царквы “Новае жыццё”, Л. Гуляка адзначае: “Я лічу сваім службовым абавязкам прыехаць і паглядзець, што гэта за будынак і ў якім стане ён знаходзіцца. Я бачу, што будынак быў прыведзены ў парадак і для людзей былі створаныя спрыяльныя ўмовы для знаходжання ў ім людзей”.

Дзяржава доўгі час адмаўляла царкве “Новае жыццё” ў дазволе праводзіць богаслужэнні ў сваім уласным будынку, a disused barn, і амаль сканфіскавала яго ў канцы 2006 г. (гл. F18News 20.10.2006 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=858). Судовая справа па вырашэнні гэтага пытання была адкладзеная на нявызначаны тэрмін (гл. F18News 12.03.2007 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=930).

Аднак, калі пратэстанцкія прадстаўнікі паскардзіліся на непрацяглае зняволенне сёлета пяцідзесятніцкага пастара Антонія Бокуна за правядзенне богаслужэння без дзяржаўнага дазволу, паводле В. Ганчарэнкі, А. Касінец падкрэсліў, што гэта была “палітычная справа”. (гл. F18News 28.05.2007 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=964" і 5.06.2007 http://www.forum18.org/Archive.php?article_id=969).)

Пераклад з ангельскай мовы - Наталля Васілевіч

Жэральдзіна Фэган (Geraldine Fagan), Forum 18 News Service

Рубрыка: