Праваслаўные і каталікі пачынаюць падрыхтоўку да Раства Хрыстовага
У абедзвюх асноўных для Беларусі хрысціянскіх канфесіях амаль адначасова пачынаюцца асаблівыя дні чакання вялікага свята Раства Хрыстовага. У Праваслаўнай царквы гэта Калядны пост (Піліпаўкі), які пачынаецца за 40 дзён да свята - 28 лістапада, а ў каталіцкай царкве - Адвэнт, першы дзень якога вызначаецца як 4-е нядзеля да свята і ў гэтым годзе выпадае на 29 лістапада.

Запланаваны арыенціровачна на 2016 год ўсеправасланы сабор можа быць адкладзены на больш позні тэрмін або можа быць зменена месца яго правядзення. У якасці альтэрнатывы прапануецца гара Афон ці горад Салонікі.
У Курапатах 7 лістапада 2015 году быў устаноўлены і асьвячаны новы крыж — у памяць пра рэпрэсаваных і зьнішчаных у ГУЛАГу жыхароў Берасьцейшчыны.
Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.
Папа Францішак быў у 2015 г. адной з самых уплывовых фігур у свеце. У штогадовым спісе, складзеным амерыканскім часопісам "Forbes", ён апынуўся на чацвёртым месцы і, такім чынам, захаваў пазіцыю, якую займаў у рэйтынгу ў 2013 і 2014 гг.
Адкрытая сустрэча, прысвечаная дню памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай зямлі, прайшла у нядзелю 8 листапада. Яна пачалася з фотапрэзентацыі паломніцкай паездкі ў верасні 2015 г. па месцах служэння а. Серафіма Жыровіцкага і некалькіх іншых беларускіх навамучанікаў.
7 лістапада, на які па праваслаўным календары сёлета выпала памінальная Дзмітрыеўская субота, праваслаўныя адслужылі ва ўрочышчы Курапаты паніхіду аб усіх нявінна забітых у гады рэпрэсій у Айчыне нашай.
Пад патранажам праваслаўнай царквы ў Беларусі дзейнічаюць сумнеўныя «вайскова-патрыятычныя» клубы для моладзі. Супраць каго збіраюцца ваяваць «воіны Хрыста»?