На мінскім прыходзе Архангела Міхаіла адбылася сустрэча, прысвечаная памяці навамучанікаў

Адкрытая сустрэча, прысвечаная дню памяці навамучанікаў і вызнаўцаў Беларускай зямлі, прайшла у нядзелю 8 листапада. Яна пачалася з фотапрэзентацыі паломніцкай паездкі ў верасні 2015 г. па месцах служэння а. Серафіма Жыровіцкага, а. Міхаіла Навіцкага, а. Уладзіміра Пастэрнацкага з расповядам пра жыццё гэтых святых. Прэзентацыю прадставілі Марына Каліноўская і Павал Каралёў.

Вельмі змястоўны даклад пра сэнс навамучанічаства на шматлікіх прыкладах зрабіў вядомы катэхізатар і царкоўны гісторык з Масквы Віктар Котт.

У канцы сустрэчы адбылася агульная дыскусія, у якой былі закранутыя супярэчлівыя аспекты  подзвігу навамучанікаў.

 

 

 

 

 

 

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны