Прайшоў першы канцэрт у памяць новапакутнікаў

Першы харавы вечар у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска адбыўся 6 сакавіка ў Мінску на сцэне Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур. Сярод тых,хто выступілі - акадэмічны харавы ансамбль «Аэліта» і вакальны ансамбль «Кантабіле» Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.І. Глінкі, невідушчая спявачка Вольга Патрый, жаночае трыо прыходу Свяціцеля Мікалая Японскага, культуролаг Наталля Шчарбакова, паэтка Алена Міхаленка, Таццяна Хамянкова і Марына Каліноўская, паведамляе партал church.by.

Праект, арганізаваны мінскім прыходам у гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска, прадугледжвае серыю такіх вечароў у рамках Года культуры. Ён накіраваны на ўслаўленне беларускіх навамучанікаў і развіццё харавога мастацтва.

Першы вечар быў прысвечаны святару-пакутніку Уладзіміру Хіраске, у імя якога названы прыход. Святар-навапакутнік Уладзімір Хіраска нарадзіўся ў 1874 годзе. З 1911 года быў настаяцелем царквы ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску пры вучэльні сьляпых, з перапынкамі нёс гэтую паслухмянасць да 1929 года. У 1929 году арыштаваны па даносу, вінаватым сябе не прызнаў. Быў высланы на 3 гады ў Сібір, у лагеры практычна страціў зрок. Памёр ў 1933 годзе на Смаленшчыне. У 1999 годзе кананізаваны Сінодам Беларускага Экзархата. Агульнацаркоўнае шанаванне святога Уладзіміра блаславіў ў 2000 годзе Архірэйскі Сабор Рускай Праваслаўнай Царквы.

Мінскі прыход свяшчэннамучаніка Уладзіміра імкнецца прытрымлівацца свайму святому заступніку у справе пастырскай дапамогі людзям са слабым зрокам. Абшчына аказвае духоўна-сацыяльную падтрымку дзецям з парушэннямі зроку.

«Гэта вельмі важна - ведаць пра людзей, якія жылі на нашай зямлі і аддалі жыццё за сваю веру. На жаль, навамучанікі неяк няправільна забытыя », - кажа настаяцель прыходу іерэй Дзімітрый Ворс. Праект накіраваны на аднаўленне справядлівасці ў дачыненні да людзей, якія пацярпелі за Хрыста ў ХХ стагоддзі.

Наступныя вечары ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска пройдуць 27 сакавіка і 10 красавіка 2016 года ў Канцэртнай зале Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур па вуліцы Чычэрына, 19. Пачатак мерапрыемстваў а 18:00. У праграме спевы камернага хору «Дабравест» Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, жаночага знаменнага хору "Радуйся", моладзевага хору «Виссонъ» і шматлікіх іншых артыстаў.

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны