Студзень 2011

  1. У гэтае Раство Лукашэнка ухіліўся ад традыцыйнай прысутнасці на святочным набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы

    Аляксандр Лукашэнка, абвешчаны прэзыдэнтам на наступны тэрмін, змяніў шматгадовай традыцыі прысутнічаць на набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы ў дні найважнейшых праваслаўных святаў. Ён абмежаваўся наведваннем храма ў гонар Усіх святых і ў памяць нявінна забітых, у будаўніцтве якога ўлады прынялі актыўны ўдзел, а настаяцелем з'яўляецца асабіста набліжаны да прэзідэнта протаіерэй Фёдар Поўны.

  2. 60 праваслаўных вернікаў-беларусаў звярнуліся да Патрыярха Маскоўскага Кірыла з нагоды яго віншавання А.Лукашэнку

    Напярэдадні Раства 60 праваслаўных вернікаў-беларусаў звярнуліся да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды яго віншавання А. Лукашэнку з перамогай на выбарах.

  3. Ражджэственскае пасланне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

    З глыбіні біблейскіх часоў гучыць заклік Бога да человека — ісці шляхамі ісціны і здзяйсняць падарожжа свайго жыцця шляхамі розуму. Магчыма, хтосьці ўспрыме гэтыя словы толькі як літаратурны вобраз, пышную фразу, якая амаль не мае адносін да паўсядзённага жыцця і штодзённых праблем. Але гэта не так! Бо сёння мы святкуем падзею, якая для кожнага чалавека раскрыла дакладны і ясны сэнс гэтага Божага закліку.

  4. АГЛЯД БЛОГАЎ: кс. Пётра Рудкоўскі на catholic.by: "Будаваць мір метадам дыялогу"

    Будзьма, браты і сёстры, будаўнікамі міру! Але хай гэта будзе мір Хрыстовы, не аўгустаўскі. Будуйма мір на праўдзе, у свабодзе і метадам дыялога. Хай дзякуючы нам яшчэ гучней загучыць песня: «Хвала на вышынях Богу, а на зямлі супакой людзям добрай волі!» Няхай загучыць яна і адгукнецца рэхам надзеі ў сэрцах тых, хто сталі ахвярамі «псеўда-міру»!

  5. Канцэрт калядак “З ВІФЛЕЕМУ – ПА ЎСІМ СВЕЦЕ” прайшоў у межах праваслаўнай выставы

    29 снежня ў Палацы мастацтваў у межах праваслаўнай выставы прайшоў канцэрт калядак на беларускай мове “З ВІФЛЕЕМУ – ПА ЎСІМ СВЕЦЕ”, арганізаваны Цэнтрам “Экумена”, Свята-Міхайлаўскім прыходам г. Мінска і Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЭСКА

Старонкі