У Бабруйску праходзіць выстава, прысвечаная новым пакутнікам

Як паведамляе афіцыйны сайт Бабруйскай епархіі, 7 лютага, да дню памяці Сабору новых пакутнікаў зямлі Расейскай, у Бабруйску адкрылася фотавыстава, прысвечаная тым, хто пацярпеў у часы ганенняў на Царкву Хрыстову. Выстава, падрыхтаваная кіраўніком епархіяльнага аддзелу па кананізацыі святых свят. Дзмітрыем Первіем і сакратаром гэтага аддзелу свят. Валянцінам Вайтусенкам, працуе ў Свята-Духавым храме.

7 лютага ва ўсіх храмах епархіі прайшлі заўпакойныя богаслужэнні, на якіх успаміналіся імёны 116-ці рэпрэсаваных святароў, пра якіх камісіяй былі сабраныя адпаведныя архіўныя матэрыялы.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: