У Мінску прайшло чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

2 верасня ў будынку Мінскага епархіяльнага ўпраўлення прайшло чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату РПЦ), паведамляе афіцыйны сайт БПЦ.

Значнай падзеяй гэтай сесіі стала прадстаўленне беларускім біскупам ігумена Васіяна (Змеева), прызначанага  прадстаўніком Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце. Патрыяршае прадстаўніцтва ўжо размешчана ў будынку былога архірэйскага падвор'я, які знаходзіцца па адрасе: праспект Незалежнасці, 26.

У Маскве аналагічнае прадстаўніцтва Беларускага Экзархата пры Патрыярхе Маскоўскім і ўсяе Русі адкрыта яшчэ два гады таму. Яно дзейнічае ў храме мучаніцы Ірыны (Жываначальнай Тройцы), і яго ўзначальвае архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый (Драздоў).

Пакуль застаюцца няяснымі функцыі і паўнамоцтвы абодвух прадстаўнікоў.

Усе іншыя рашэнні, прынятыя на гэтым пасяджэнні Сінода БПЦ, будуць апублікаваныя, згодна са Статутам РПЦ, пасля іх зацвярджэння Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

 

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: