Кардынал Рабэр Сара прапануе святарам цэлебраваць святую Імшу тварам «на ўсход»

Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў кардынал Рабэр Сара звярнуўся да біскупаў і святароў з прапановай вярнуцца да адпраўлення святой Імшы ad orientem, гэта значыць тварам «на ўсход» — у адным накірунку з вернікамі ў касцёле.

Кардынал, які выступаў на канферэнцыі «Sacra Liturgia» у Лондане, сказаў: «Вельмі важна, каб святары і вернікі як мага хутчэй пачалі глядзець у адным накірунку — на ўсход ці, як мінімум, да абсіды... Я прашу вас пачаць гэтую практыку пры першай жа магчымасці».

«Ваша ўласнае пастырскае меркаванне павінна вызначыць час, калі і як гэта будзе магчыма, напрыклад, у першую нядзелю Адвэнту ў гэтым годзе, калі мы чакаем "Пана, які прыходзіць" і "які не спазніцца"», — сказаў іерарх.

Кардынал таксама паведаміў, што Папа Францішак папрасіў яго пачаць вывучэнне «рэфармавання рэформы» — таго, як ажыццяўляліся літургічныя рэформы пасля Другога Ватыканскага Сабору.

Па словах іерарха, рэформы суправаджаліся «вельмі сур'ёзнымі непаразуменнямі» з-за таго, што часам чалавека, а не Бога ставілі ў цэнтр літургіі.

Кардынал таксама заклікаў прымаць святую Камунію заўсёды толькі на каленях.

Catholicherald.co.uk (АлГ)

Конфессии: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны