СЛОЎНІК РЭЛІГІЙНЫХ І БАГАСЛОЎСКІХ ТЭРМІНАЎ ЦАРКОЎНАСЛАВЯНСКА-БЕЛАРУСКІ
Біблійная камісія Беларускай Праваслаўнай Царквы адну з галоўных сваіх задач бачыць у тым, каб назапашваць, распрацоўваць, належным чынам апрабоўваць і замацоўваць у сучасным ужытку той фонд лексікі, які можа служыць сцвярджэнню нацыянальнай мовы як мовы царкоўнай, прыдатнай для богаслужбовага ўжытку.