Судзіць альбо памілаваць?

Гісторыя са святаром Антоніем Качко

 

Як паведамлялася ў сродках масавай інфармацыі, раніцай 22 верасня ў Мінску быў складзены пратакол на 78-гадовага каталіцкага святара Антонія Качко. Афіцыйнай інфармацыі ад Каталіцкай Царквы з гэтай нагоды не паступала, а ў незалежныя СМІ інтэрпрэтавалі гэтую падзею наступным чынам: а.Антоні Качко – грамадзянін Польшчы, пробашч прыхода ў в.Замосце Слуцкага раёну Мінскай вобласці, быўшы праездам у Менску адслужыў імшу ў Чырвоным касцёле а 9-00, пасля чаго “да яго падыйшлі два чалавекі ў цывільным (мужчына і жанчына) і сказалі, што ён парушыў закон Рэспублікі Беларусь аб рэлігійнай дзейнасці, адслужыўшы без дазволу адпаведнай свецкай улады”. Далей рабілася выснова, што “паводле цяперашняга беларускага закону, перавод з прыхода на прыход святара-замежніка ажыццяўляецца Курыей толькі з дазволу Камітэта па справах рэлігій” Такое паведамленне насцярожвала, бо, па-першае, у Беларусі няма закону аб рэлігійнай дзейнасці, а ёсць Закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях; у гэтым законе не рэгулюецца прававое становішча святароў-замежнікаў, дый наогул не ўжываецца слова “прыход”; па-другое, не зразумела, чаму ў справе наогул фігураваў “перавод з прыхода на прыход”; па-трэцяе, узнікала пытанне, хто былі людзі, якія “пасля складання пратаколу на а.Антонія Качко адвезлі яго ў суд (?!), забраўшы пры гэтым пашпарт”, ну а па-чацвертае, чаму няма ніякай рэакцыі афіцыйных асобаў РКК. Неўзабаве ў справе з’явіліся ўдакладненні: БелаПАН паведамляў, што на ксяндза склалі пратакол пра парушэнне Закону “аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, а яго самога адвезлі не ў суд, а ў міліцыю.

Дзейнасць замежных святароў у Беларусі рэгламентуецца "ПОСТАНОВЛЕНИЕМ СОВЕТА МИНИСТРОВ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 23 февраля 1999 г. N 280 ОБ УТВЕРЖДЕНИИ ПОЛОЖЕНИЯ О ПОРЯДКЕ ПРИГЛАШЕНИЯ В РЕСПУБЛИКУ БЕЛАРУСЬ ИНОСТРАННЫХ СВЯЩЕННОСЛУЖИТЕЛЕЙ И ИХ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ НА ЕЕ ТЕРРИТОРИИ"

Паводле гэтай пастановы п.6:

6. Религиозные управления или центры, пригласившие в Республику

Беларусь иностранных священнослужителей, могут направлять их в

общины только своего религиозного объединения, где в культовых

зданиях или помещениях, используемых общинами по договорам аренды,

они вправе заниматься проповеднической, религиозной деятельностью.

Иностранные священнослужители не имеют права заниматься

проповеднической, религиозной деятельностью в населенных пунктах, не

входящих в территорию деятельности обслуживаемых ими религиозных

общин.

Такім чынам, лагічна было б прадугледзіць, што менавіта за ажыццяўленне рэлігійнай дзейнасці, якой паводле Закону з’яўляецца і правядзенне “богаслужэння” і быў затрыманы святар. Пункт 7, на які спасылаецца першапачатковая навіна, відавочна не падыходзіць да дадзенай сітуацыі:

7. Перевод иностранного священнослужителя из одной религиозной

организации в другую может осуществляться религиозным управлением

или центром по согласованию:

с Комитетом по делам религий и национальностей при Совете

Министров Республики Беларусь - при переводе из одной области в

другую, из города Минска в область, а также из области в город

Минск;

с советом (отделом) по делам религий и национальностей

облисполкома - при переводе в пределах области;

с отделом по делам религий и национальностей Минского

горисполкома - при переводе в пределах города Минска.

Акрамя таго, што ніякага пераводу сьвятара не адбылося, у гэтым выпадку парушальнікам з'яўляўся б РКК (як рэлігійнае ўпраўленне ці цэнтр), але ніяк не сам святар.

Яшчэ больш пытанняў узнікла пасля таго, як суд, прызначаны на 11.00 28 верасня ў прызначаны час не адбыўся. Пайшлі чуткі пра тое, што, пэўна, кіраўніцтва РКК сустракалася з А.Рабіцавай (упраўленне па справах рэлігій Мінгарвыканкаму) і «дамовілася» з ёй (але незразумела, якім чынам менавіта гэтая службовая асоба магла прымаць вырашэнне –суд Маскоўскага раёну не знаходзіцца ў як падпарадкаванні, адпаведна і разгляд справы аб адміністратыўным правапарушэнні яна адмяніць не магла).

Праз пэўны час паступіла інфармацыя, што суд адбыўся пазней, а афіцыйны час быў абвешчаны для таго, каб увесці ў зман грамадскасць. У парушэнні якога заканадаўчага акту абвінавацілі а.Антоня Качко так і не было абвешчана, аднак яму быў прызначаны штраф у памерах дзвюх базавых велічынь.

Дадазім, што а.Антоні – ксёндз на пенсіі, сам беларус і пастаянна пражывае на тэрыторыі Беларусі, хаця і мае польскае грамадзянства. Дэпартаваць яго не збіраюцца.

Аляксандар Ліцвін

Рубрыка: