У Менску:  15:48     Аўторак, 14-га Кастрычніка, 2008 по-русски | in english   
НАВІГАЦЫЯ  
  Галоўная старонка 
  Гасьцявая кніга 
  Форум 
  Пра сайт 
  Пошук па сайце 

НАВІНЫ  
  Усе навіны 
  Навіны Беларусі 
  Навіны замежжа 

МАТЭРЫЯЛЫ  
  Артыкулы 
  Каментарыі 
  Афіцыйнае 
  Казань 
  Інтэрвію 
  Асобы 
  Бібліятэка 
  Усе 
  Паводле папулярнасці 

НА ФОРУМЕ  


Православный Байнет
Беларуская Праваслаўная Царква
Портал Православный Дом - общение и знакомства. Форум, чат, православная библиотека.
Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі
Православный сайт КЕЛИЯ






абмеркаваць (0 каментароў)

На ніве Хрыстовай
Архіепіскап Апанас (Мартас)

назад змест далей

Архіепіскап Афанасій

У верасьні 1971 года сабраўся Сабор Епіскапаўу г. Манрэалі (Канада). Мяне ня клікалі туды, бо я знаходзіўся на спачынку, заштатам. Аднакя падазраваў, што мяне не абыдуць маўчаньнем і нешта вызначаць. Маё беспрацоўнае становішча ў Сіднэі зьяўлялася бяльмом у вачах мясцовых архірэяў. Мяркуючы, што мне могуць тэлефанаваць з Канады па нейкай справе, я папрасіў гаспадароў сказаць, што мяне няма дома, але калі патэлефануе мой сябра архіепіскап Філафей, паведаміць мне. Якраз патэлефанаваў апошні і перадаў трубку архіепіскапу Віталію. Сказаў, што я прызначаны ў Аргентыну, і запытаўся, калі я думаю туды выправіцца.

Гэтае прызначэньне мяне суцешыла тым, што ўбачу сваю аргентынскую паству і свой катэдральны сабор, у будаўніцтва якога я ўклаў столькі працы і энэргіі. 3 гэтай прычыны з Аргентынай мяне зьвязвалі духоўныя ніты.

Даслалі мне ўказ аб прызначэньні ў Аргентыну. 3 яго я даведаўся. на свой жаль, што мяне прызначылі з умовамі і пагрозамі, што ў выпадку не выкананьня іх Сынод звольніць мяне на спачынак. Апрача таго, Сынод адняў ад Аргентынскай епархіі стары Сьв.-Траецкі прыход і перадаўу вядзеньне мітрапаліту Філарэту. Такім чынам, мой аўтарытэт быў падарваны архірэямі ў прынцыпе. Відавочна, спадзяваліся, што пасьля такіх адносінаў да мяне я адмоўлюся ад Аргентыны. Чатыры архіепіскапы, члены Сабору, выказаліся супраць майго прызначэньня ў Аргентыну. Нягледзячы на ўсё гэта, я вырашыў ляцець у Аргентыну часова, пакуль мяне ня звольняць зноў на спачынак. Сваім сябрам у Сіднэі я сказаў пра тое, бо яны старанна прасілі мяне заставацца ў Аўстраліі і дажываць там свой век. Яны абяцалі купіць мне дом, дзе я мог бы жыць і зрабіць сваю дамавую царкву. 3 меркаваньнем на адзін год я выправіўся ў Аргентыну.

У палове сакавіка 1972 года я разьвітаўся з сябрамі ў Сіднэі. Перад маім адлётам у Буэнас-Айрэс яны ўрачыста і шматлюдна сьвяткавалі 30-годзьдзе маёй архірэйскай хіратаніі. Ганаравалі мяне банкетам у саборнай залі. Многія прыехалі на аэрадром правесьці мяне. 3 сумам я разьвітваўся з усімі, усьведамляючы, што яны без мяне застаюцца авечкамі без пастыра і духоўнага бацькі. Усіх натхняла надзея на хуткае маё вяртаньне да іх.

Пасьля вяртаньня ў Буэнас-Айрэс я адчуў у сваёй старой грамадзе сяброў і ворагаў, але апошнія адышлі ад мяне ў Сьв.-Траецкі прыход і там замоўклі. Мая аргентынская паства была задаволеная маім вяртаньнем. Многія выказвалі ўголас сваю радасьць. Я зьвярнуў увагу на запушчаны сабор. Не было гаспадара, які з любоўю клапаціўся б пра яго. Давялося мне пасьпешліва прасіць фарбавальніка Л. Казанцава фарбаваць сабор. Неўзабаве я высьвеціў яго ў дыякана, але ён доўга не пажыў.

Мая дзейнасьць у Аргентынскай епархіі зводзілася да правядзеньня Набажэнстваў у храмах і ў сваім саборы, а таксама да пропаведзі Слова Божага. Зробленая мною спроба ўзнавіць духоўныя размовы з моладзьдзю ня мела посьпеху, бо гэтая моладзь ня ведала рускай мовы. У 1974, 1976, 1978 гадах лятаў у Нью Ёрк на паседжаньні Сабору Епіскапаў. У1974 годзе быў на ўрачыстасьцях сьвяткаваньня 10-годзьдзя ў мітрапалітным сане ўладыкі Філарэта. У кастрычніку 1978 года наведаў Сіднэй і сваіх сяброў там. Многія ўжо памерлі, іх я згадваў у малітве. Шчымліва было ўсьведамляць, што іх болып няма ў жывых. Абставіны складваліся так, што доўга я ня мог заставацца ў Сіднэі. Архіепіскап Аўстралійскі Феадосій прапанаваў мне служыць у катэдральным саборы, што знаходзіўся ў яго вядзеньні, але я адмовіўся. Маліўся з сваімі старымі сябрамі ў іншай царкве. Наведваньне Сіднэя вельмі мяне задаволіла. Там я ліквідаваў усе свае справы і рэчы, што чакалі мяне. Вяртаўся Чылійскай авіяцыйнай лініяй. Начаваў у Саньцьяга ў архімандрыта Веніяміна ў манастыры. Зьдзівілі яго і манашкі Іўліяніі працы на карысьць дзіцячага прытулку ў іх манастыры.

На Архірэйскіх Саборах 1974 і 1976 гадоў мусіў абараняць царкоўную маёмасьць Аргентынскай епархіі ад замаху на яе з аднаго боку "Русского Очага", а з другога - Архірэйскага Сыноду, які падтрымліваў гэты "Очаг". Перамаглі правасудзьдзе і здаровы розум у гэтай справе. Маёмасьць епархіі была выратаваная ад захопу.

У 1979 годзе я сьвяткаваў 50-годзьдзе свайго пастырскага служэньня. Аргентынская паства суцешыла мяне сваім удзелам у маіх урачыстасьцях. 1980 год стаў годам маіх хваробаў у небясьпечнай для жыцьця форме...

назад змест далей
абмеркаваць (0 каментароў)
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU