Артыкул

МІСІЯНЕРСКАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ ОРДЭНА БАЗЫЛЬЯН У ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

Эпоха Контррэфармацыі прынесла пашырэнне ўплыву Каталіцкай Царквы ва ўсім свеце. Менавіта ў другой палове XVI - XVII стст. каталіцызм пачынае адпавядаць сваёй назве «сусветны» і ахоплівае ўсе кантыненты. Каардынацыя місіянерскай дзейнасці знаходзілася ў руках Кангрэгацыі Прапаганды Веры, створанай булай папы Рыгора XV у 1622 г.

РОЛЯ ІОСІФА РУЦКАГА ВА ЎМАЦАВАННІ УНІЯЦКАЙ ЦАРКВЫ Ў РЭЧЫ ПАСПАЛІТАЙ

Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. паклаў пачатак існавання на землях Вялікага княства Літоўскага новага веравызнання - уніяцтва. Першыя іерархі уніяцкай царквы кіеўскія мітрапаліты Міхаіл Рагоза (1596-1599 гг.) і Іпацій Пацей (1599-1613 гг.) паспелі распрацаваць агульныя прынцыпы існавання новай веры і падыходы да яе распаўсюджвання. Асноўная праца па умацаванню уніі была выканана трэцім мітрапалітам Іосіфам Руцкім (1613-1637 гг.).

ПАДРЫХТОЎКА І ПРАВЯДЗЕННЕ БЕРАСЦЕЙСКАЙ ЦАРКОЎНАЙ УНІІ 1596 г.

Думка пра ажыццяўленне царкоўнай уніі праваслаўных жыхароў Вялікага княства Літоўскага з Каталіцкаю царквою даўно прываблівала рымскіх пап і мала-памалу стала ўвасабляцца ў жыццё. Езуіты прапагандавалі ў ВКЛ ідэю уніі сваімі пропаведзямі, дыспутамі з праваслаўнымі, сваімі школамі і асабліва праз свае творы. Такім чынам, яны змаглі дастаткова азнаёміць просты праваслаўны люд з ідэяй уніі. Падрыхтоўцы уніі ў значнай ступені спрыяла тагачаснае становішча Праваслаўнай царквы, далёка не заўсёды адпавядаючае кананічнаму статусу.

КАНФЕСІЙНАЯ ПРАБЛЕМАТЫКА НА СОЙМІКАХ ПОЛАЦКАГА ВАЯВОДСТВА Ў КАНЦЫ XVI - СЯРЭДЗІНЕ XVII ст.

Полацкае ваяводства ў першай палове XVI cт. было своеасаблівым рэгіёнам ВКЛ. Тут захоўваліся многія элементы аўтаномнага жыцця, якія замацоўваліся ў праве і пацвярджаліся манархамі [10, c. 85-92]. Мясцовая палітычная эліта, калі не ўлічваць намеснікаў ці, пазней, ваяводаў, мела мясцовае паходжанне і складалася ў падаўляючай большасці з праваслаўных. Попіс войска ВКЛ 1528 г. сведчыць, што полацкія баяры і князі за невялікім выключэннем належалі да праваслаўных.

УДЗЕЛ СВЯТА-ТРОІЦКАГА ВІЛЕНСКАГА БРАЦТВА Ў ЖЫЦЦІ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ КІЕЎСКАЙ МІТРАПОЛІІ ДА 1596 г.

Свята-Троіцкае Віленскае Праваслаўнае брацтва з'явілася ў 1584 г. пры Свята-Троіцкім манастыры [14, с. 548]. Падчас яго ўтварэння ў Вільні існавала пяць праваслаўных брацтваў, але ўсе яны адносіліся да так званых «мядовых», ці «філантрапічных» [4, с. 62]. У сувязі з гэтым у гістарычных даследваннях часам блытаюць Троіцкае брацтва з адным з гэтых пяці папярэдніх, але яно было зусім новым стварэннем [3, с. 8; 9, с. 8-9]. У XVI ст. на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага шырока распаўсюдзіўся пратэстантызм і посттрыденскае каталіцтва.

КАНФЕСІЙНАЯ ТРАНСФАРМАЦЫЯ БЕЛАРУСКАГА ГРАМАДСТВА Ў КАНЦЫ XVI - ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVII ст.

З часоў свайго заснавання Вялікае княства Літоўскае існавала ва ўмовах выбару паміж некалькімі культурна-рэлігійнымі мадэлямі развіцця грамадства. У XIII ст. маладая балта-славянская дзяржава развіваецца ў культурным і гістарычным арэале хрысціянства. Сама дзяржаўнасць ВКЛ, нягледзячы на моцны ўплыў дахрысціянскіх традыцый, не мела паганскага характару. Гэта стварала далейшыя ўмовы складвання агульнай духоўнай асновы развіцця як мінімум двух этнасаў у адзіным грамадстве.

РАСПАЎСЮДЖАННЕ ІДЭЙ ФЛАРЭНЦКАЙ УНІІ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ Ў КАНЦЫ ХV - ПАЧАТКУ ХVІ ст.

Адным з самых цмяных і заблытаных перыядаў айчыннай гісторыі застаецца другая палова ХV - пачатак ХVІ ст. Ранейшыя стэрэатыпы і замоўчванні не дазваляюць разабрацца ў логіцы падзей і культурных з'яў на беларускіх землях у той час. Аднак, калі адкрыта прызнаць і паказаць, што ідэі Фларэнцкай царкоўнай уніі ў Вялікім Княстве Літоўскім адыгрывалі значную ролю ў культурна-рэлігійным і палітычным жыцці, то можна вырашыць адразу некалькі загадкавых пытанняў нашай гісторыі. Тым больш, што гістарыяграфія дадзенай тэматыкі мае даўнюю традыцыю.

ЗМЕНЫ Ў СТАНОВІШЧЫ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (КАНЕЦ XV - ПАЧАТАК XVI ст.)

Гісторыя праваслаўнай царквы ВКЛ у канцы XV - пачатку XVI ст. прыцягвае даследчыкаў тым, што ў гэты перыяд адбываюцца важныя змены ў яе ўнутраным жыцці, адносінах з уладамі. Праваслаў'е Вялікага княства Літоўскага таксама сутыкаецца з праблемай выбара у час шматлікіх войнаў ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай. У дачыненнях праваслаўнай царквы з каталіцкай мы не назіраем спробаў апошняй весці экспансію. Наступае перыяд адноснай раўнавагі ў міжканфесійных адносінах у ВКЛ.

ПЛАНЫ ВОССТАНОВЛЕНИЯ ЛИТОВСКОЙ МИТРОПОЛИИ В ЦЕРКОВНОЙ ПОЛИТИКЕ ВЕЛИКОГО КНЯЗЯ ОЛЬГЕРДА

Литовская православная митрополия, учрежденная при великом князе Гедимине (в период с 1315 по 1319 г., когда на византийском престоле находился император Иоанн Гликис), впоследствии стала одной из трех митрополий на восточнославянских землях наряду с Киевской и Галицкой. Как раз в это время киевский митрополит Петр перенес кафедру из Киева в Москву, что, очевидно, расходилось с интересами правителей ВКЛ. В этой ситуации Гедимин и решил добиваться образования отдельной литовской митрополичьей кафедры для своих земель.

ТВАРАМ ДА ЗАХАДУ. ЗМЕНА ЦЫВІЛІЗАЦЫЙНАЙ АРЫЕНТАЦЫІ БЕЛАРУСІ (1240 - 1385 гг.)

Храналагічныя межы перыяду вялікай перамены беларускага жыцця акрэсліваюцца дастаткова ўмоўна (як амаль кожны храналагічны рубеж у перыядызацыі гісторыі). Аднак дзве падзеі, якімі прапануем іх абазначыць, належаць да найбольш заўважальных сярод плыні гістарычнага часу. Яны трывала зафіксаваліся не толькі ў памяці іх сучаснікаў, але і наступных пакаленняў: 1) 1240 г. - захоп і знішчэнне Кіева мангола-татарамі; 2) 1385 г. - Крэўская унія Вялікага Княства Літоўскага з Польскім каралеўствам.

ЯТВЯГИ И ПРАВОСЛАВНАЯ ЦЕРКОВЬ

Ятвяги - одно из самых загадочных явлений Восточной и Цен­тральной Европы. Кто они? Откуда? Куда ушли? Какую роль сыграли в истории в жизни народов Восточной и Центральной Европы? Еще больше вопросов вызывало взаимоотношение ятвягов с христианским государством (предположительно - Киевской Русью). Ответов на эти вопросы нет до сих пор. Каждый из ученых, кто сталкивался с проблемой ятвягов, решал ее по-своему. Это объясняется неопределенностью и даже противоречивостью источников, а также проблемой: какие из источни­ков вышли из ятвяжской среды?

Дух дышит, где хочет...

Ин. 3, 8

Хрысціянства - гэта веравучэнне, «цэнтраванае фігурай Іісуса Хрыста і аб'ядноўваючае ў адзіны семантычны комплекс змест як Старога, так і Новага Запавету, забяпечваючы адзінства Бібліі як агульнай для ўсіх хрысціян крыніцы» [14, с. 796].

ЦЕРКОВНЫЙ РАСКОЛ 1054 г. И ВОСТОЧНОСЛАВЯНСКИЙ МИР

Большинство научных исследований по проблеме, вынесенной в название статьи, выходило до 1917 года. Среди них следует выделить работу А.П. Лебедева «История разделения церквей в IX, X и XI веках» [2]. До настоящего времени научный интерес вызывает исследование Н.А. Скабалановича «Византийское государство и церковь в XI веке». Отдельные главы, посвящённые церковному, расколу имеются в трудах крупнейших российских византиноведов Ф.И. Успенского, А.А. Васильева и др. В настоящее время в Российской Федерации над темой церковного раскола работает А.В. Бармин.

ЛЁС І РОЛЯ ЛАЦІНСКІХ МІСІЙ У ХРЫСЦІЯНІЗАЦЫІ ЗАХОДНЕБЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У ХI ст.

За апошняе дзесяцігоддзе ў расійскай гістарыяграфіі [12; 15] былі перагледжаны некаторыя пытанні аб хрысціянізацыі Русі і міжнародных царкоўных адносінах. Найноўшыя даследаванні паказалі, што хрысціянскі свет да XIII ст. заставаўся ў большай ступені адзіным, чым уяўлялі гісторыкі раней, а на Русі, асабліва на пачатковым этапе хрысціянізацыі, сышліся ўплывы розных царкоўных традыцый і культур. Мэта майго выступу - у гэтым гістарыяграфічным кантэксце спыніцца на дыскусійных момантах гісторыі дзейнасці ў пачатку ХІ ст.

ПРАБЛЕМА ХРЫСЦІЯНІЗАЦЫІ БЕЛАЙ РУСІ ПАВОДЛЕ СТАРАЖЫТНЫХ ЛЕТАПІСАЎ

Хрысціянства ўзнікла ў І ст. н.э. па ўсёй тэрыторыі Рымскай імперыі. Аднак яе распад у 395 г. прывёў да распаду і хрысціянскай царквы на рымска-каталіцкую і грэка-праваслаўную. У 1054 г. адбыўся канчатковы разрыў паміж усходняй і заходняй царквой. Пануючымі сталі два веравызнанні - праваслаўе і каталіцызм.

ПОГЛЯДЫ ДАСЛЕДЧЫКАЎ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ НА ЭТНАКАНФЕСІЙНЫ СКЛАД НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ ХІХ ст.

У этнаканфесіянальных адносінах насельніцтва Беларусі было стракатым. На тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XVIII ст. грэка-католікі складалі прыблізна 39 % насельніцтва, католікі - 38 %, праваслаўныя - 6,5 %, стараверы - 4,0 %, пратэстанты - 1,6 %. Амаль кожная з пералічаных канфесій уключала прадстаўнікоў розных народаў: беларусаў, палякаў, украінцаў, немцаў, латышоў, рускіх. Толькі іудзеяў і мусульман цалкам можна атаясамліваць адпаведна з яўрэямі і татарамі.

БЕЛАРУСКІ ШЛЯХ КАНФЕСІЙНАГА РАЗВІЦЦЯ: НЕАБХОДНАСЦЬ ТЭАРЭТЫЧНАГА АСЭНСАВАННЯ

На мяжы ХХ - ХХІ ст. гісторыка-канфесійная праблематыка стала адным з прыярытэтных кірункаў еўрапейскай гістарыяграфіі, у разнастайнасці тэматыкі якой устойлівае месца займае цікавасць да беларускай мадэлі царкоўна-рэлігійнага развіцця. Гэта цікавасць абумоўлена унікальнасцю канфесійнай гісторыі Беларусі і ўключанасцю беларускага грамадства ў мінулым у рэлігійна-палітычныя, духоўна-культурныя, этнанацыянальныя працэсы шэрагу краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы.

 

МОНИТОРИНГ СМИ: НГ РЕЛИГИИ: Первая пятилетка Бенедикта XVI: Понтификат Йозефа Ратцингера пока трудно назвать выдающимся

Вечером 19 апреля 2005 года из трубы на крыше Сикстинской капеллы повалил дым. Поначалу он был не белым, как полагается при благополучном исходе голосования кардиналов, а серым. Однако люди, собравшиеся на площади Св. Петра в Риме, все равно поняли, что новый Папа избран. На часах было 17.50, и если бы конклав не пришел к согласию, кардиналы голосовали бы еще раз, не будоража толпу почем зря.

Старонкі