Рыма-каталіцтва

Сацыяльныя сеткі — неабходны канал сувязі моладзі і Касцёла, кажа кіраўнік Сакратарыята па камунікацыі Святога Пасаду

«Мы павінны пераадолець састарэлае меркаванне, пра тое, што сацыяльныя медыя не маюць вялікага значэння», — адзначыў мансеньёр Дарыё Вігано, прэфект Сакратарыята па камунікацыі Апостальскай Сталіцы. Сацыяльныя сеткі даюць магчымасць «пашырыць нашы супольнасці, развіваць нашы магчымасці кантактаваць з людзьмі», лічыць манс. Дарыё Вігано, святар з вялікім досведам працы ў гэтай сферы.

Страны: 
Конфессии: 

Пастырскае пасланне Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень 2016 г.

Сёння мы з радасцю вітаем адзін аднаго гэтым пасхальным прывітаннем, бо ўваскрасенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры і гарантыяй вечнага жыцця. Менавіта таму пасхальная радасць распірае нашы сэрцы, і мы дзелімся ёю з іншымі.
 

Беларускамоўная версія фільма «Караль, чалавек які стаўся Папам» будзе паказана ў Мінску

13 cакавіка ў зале тэатра «Зніч» у дольнай частцы Чырвонага Касцёла ў Мінску адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек які стаўся Папам»  па-беларуску. Пачатак прагляду ў 17.00.

Страны: 
Конфессии: 

У каталікоў - нядзеля радасці

У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.

Страны: 
Конфессии: 

Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна запісаліся на тэлеперадачы

2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў  у неафіцыйнай абстаноўцы.

Страны: 

Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі наконт падрыхтоўкі святароў

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі 2 лютага, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.

Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае:

Страны: 
Конфессии: 

Католікі Беларусі моляцца за ахвяраў у Парыжы

Каталіцкі Касцёл у Беларусі складае малітвы за ахвяраў злачынных атак у Парыжы, якія адбыліся познім вечарам 13 лістапада, паведамляе catholic.by.

14 лістапада ў мінскай архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў 18.30 адбылася святая Імша ў інтэнцыі загінулых і іх блізкіх.

Таксама ў нядзелю, 15 лістапада, у архікатэдры прайшла Імша ў гэтай інтэнцыі, якая трансліравалася на беларускім радыё.

Страны: 
Конфессии: 

Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці пераводзіцца з Беларусі ва Ўкраіну

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла 13 лістапада аб прызначэнні Папам Францішкам арцыбіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, да гэтага часу Апостальскага Нунцыя ў Рэспубліцы Беларусь, Апостальскім Нунцыем ва Украіне.

Страны: 
Конфессии: 

Апостальскі Нунцый памаліўся ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты

2 лістапада, калі Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўсклаў вянкі і запаліў знічы ў мемарыяльным комплексе «Трасцянец» і ва ўрочышчы Курапаты.

Страны: 
Конфессии: 

На Сінодзе Біскупаў у Ватыкане ідзе дыскусія наконт магчымасці Камуніі для разведзеных i тых, хто жыве ў несакрамэнтальных саюзах

Абсалютная большасць вельмi ясна выказалася за захаванне традыцыйнага вучэння i заклiкала да выключэння супрацьпастаўлення сумлення з маральным законам. Несакрамэнтальныя саюзы не адпавядаюць вучэнню Касцёла, i таму ў iх справах неабходна прытрымлiвацца традыцыйнага вучэння Касцёла.

Конфессии: 

На мінулым тыдні адбылася Нацыянальная пілігрымка беларускіх каталікоў на Святую Зямлю

У ходзе пілігрымкі удзельнікі пабывалі на розных месцах евангельскай гісторыі, а таксама прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц «Magnificat» і «Benedictus» з надпісамі на беларускай мове.

Страны: 
Конфессии: 

У Гомелі будзе пабудаваны другі каталіцкі касцёл

Канцэпцыю будаўніцтва каталіцкага  касцёла  Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўхваліла абласная архітэктурна-горадабудаўнічая рада пасля грамадскага абмеркавання праекта, па выніках якога большасць падтрымала ідэю будаўніцтва храма. Асвяціць першы камень на месцы будаўніцтва касцёла папросяць Папу Францішка.

Страны: 
Конфессии: 

Папа Рымскі заклікаў парафіі і кляштары прыняць па адной сям'і бежанцаў

Папа Францішак звярнуўся з заклікам да парафій, рэлігійных супольнасцяў, кляштараў і санктуарыяў ва ўсёй Еўропе прыняць па адной сям’і бежанцаў. Дзве сям’і ў бліжэйшыя дні будуць таксама прыняты двума ватыканскімі парафіямі. “Міласэрнасць Бога распазнаецца праз нашы ўчынкі, як сведчыла жыццё бл. Маці Тэрэзы з Калькуты, чарговую гадавіну смерці якой мы адзначалі ўчора”, - сказаў Францішак 5 верасня 2015 г. пасля марыйнай малітвы “Анёл Панскі”.

Конфессии: 

Catholic.by: Гран-пры фестываля «Magnificat» заваяваў чэшскі фільм пра Кірыла і Мятода

Фільм «Кірыл і Мятод» чэшскіх рэжысёраў Атакара Шмідта і Яны Струднічкавай заваяваў Гран-пры XI Міжнароднага каталіцкага фестываля хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Magnificat».

Страны: 
Конфессии: 

Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у справе вызвалення палітвязняў

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што  інфармацыя аб тым, што  Яго Святасць Папа Францішак разам з просьбамі ад  краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі таксама асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.

Страны: 
Конфессии: 

У канцы жніўня у Мінску адкрыецца традыцыйны фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў «Magnificat»

Міжнародны каталіцкі фестываль «Magnificat» cёлета пройдзе з 30 жніўня па 3 верасня, паведамляе партал catholic.by. Па традыцыі апошніх гадоў ён распачнецца ў Мінску, пасля чаго пераедзе ў Глыбоцкі раён Віцебшчыны. 

Страны: 
Конфессии: 

У каталіцкіх семінарыях прайшлі ўступныя экзамены

У канцы ліпеня ў двух каталіцкіх семінарыях Беларусі прайшлі рэкалекцыі і ўступныя экзамены. Па іх выніках на першы курс Гродзенскай семінарыі залічана 6 юнакоў, а ў Пінскую семінарыю толькі 1 чалавек.

Страны: 
Конфессии: 

Старонкі