У Менску адбываецца круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову

З ініцыятывы Цэнтра біблійных студый і багаслоўя (БГКЦ) і Цэнтра «Экумена» 23-24 кастрычніка 2010 г. у грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа (Мінск) адбываецца багаслоўска-духоўны Семінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам свят. Аляксандра Надсана, апроч якога з дакладамі таксама выступілі наступныя эксперты:

д. філ. н., праф. Мікалай Прыгодзіч, загадчык кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ ("З гісторыі перакладу Евангельскіх тэкстаў на беларускую мову);

Алесь Жлутка, філолаг ("Традыцыя і перспектывы перакладу Святога Пісьма на беларускую мову");

д. філ. н., праф. Іван Чарота, загадчык кафедры славянскіх літаратур БДУ, сакратар Біблейскай камісіі БПЦ ("Сучасныя беларускамоўныя пераклады Свяшчэннага Пісання і праблема адзінства беларускай мовы");

Зміцер Саўка, філолаг;

д. філ. н., праф. Аляксандр Лукашанец, дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН;

дыяк. Міхаіл Самкоў, БПЦ ("Сучасныя падыходы да перакладу Бібліі");

к. баг. прот. Сергій Гардун, загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі БДУ, галоўны рэдактар Біблейскай камісіі ("Прынцыпы перакладу біблейскіх і літургічных тэкстаў на сучасную беларускую мову ў Беларускай Праваслаўнай Царкве: з вопыту дзейнасці Біблейскай камісіі");

д. баг. Ірына Дубянецкая, Школа Бібліі ("Асноўныя прынцыпы перакладу: лінгвістычныя, метадалагічныя і тэкстуальны аспекты");

Юрась Пацюпа, філолаг ("Мова Царквы і беларуская кніжная традыцыя");

м. тэал. кс. Сяргей Сурыновіч, Віцебская дыяцэзія РКЦ ("Старажытнагрэцка-беларускі падрадковы Новы Запавет і старажытнагрэцка-беларускі слоўнік Новага Запавету як фундаментальнае апірышча для перакладчыка Бібліі");

Антоні Бокун, пастар Царквы "Ян Прадвеснік" ("Праблема перакладу Бібліі на беларускую мову: асоба перакладчыка і тэкстуальныя крыніцы");

Наталля Васілевіч, Уладзімір Лянкевіч, Цэнтр "Экумена" ("Актуальныя праблемы рэлігійных перакладаў на беларускую мову");

Алесь Спіцын, выпускнік Свята-Філарэтаўскага праваслаўна-хрысціянскага інстытута ("Зразумеласць як крытэр якасці перакладу");

Андрэй Пуканаў, праваслаўнае брацтва, г. Гомель ("З вопыту перакладу літургічных тэкстаў на беларускую мову")

м. тэал. свят. Аляксандр Аўдзяюк, адміністратар інтэрнэт-праекту "Часасловец" ("Богаслужбовыя пераклады беларуска-бізантыйскай традыцыі: некаторыя заўвагі да актуальнага стану і праблематыкі");

Таццяна Матрунчык, выдавецкі аддзел Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў, сакратар-каардынатар Біблейскай камісіі ("Пашырэнне сферы практычнага ўжытку рэлігійных беларускамоўных тэкстаў праз выданні Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў");

Валянціна Раманцэвіч, выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, метадыст ("Святое Пісанне ў працэсе навучання і выхавання").

Да прысутных з вітальным словам зврянуўся таксама Герман Родаў, старшыня Беларускага Біблійнага Таварыства.

Даклады выклікалі цікавасць і гарачае абмеркаванне сярод удзельнікаў семінару; былі выказаныя і канкрэтныя ідэі аб магчымым далейшым супрацоўніцтве багасловаў і філолагаў у справе перакладу Святога Пісання, вызначаныя неабходныя задачы. Паводле шэрагу пытанняў дакладчыкі не змаглі прыйсці да паразумення, тым не менш, усе прызналі неабходнасць далейшай камунікацыі.

Другі дзень семінара распачнецца а 15-00 у Цэнтры Св. Язэпа, будуць заслуханыя яшчэ некалькі дакладаў, а таксама ў межах круглага стала ўдзельнікі абмяркуюць шэраг канкрэтных тэкстаў, выкажуць свае каментары; а таксама дамовяцца ад наступных кроках да супрацоўніцтва.

Крыніца:

ЦАРКВА

Рубрыка: