У гэтае Раство Лукашэнка ухіліўся ад традыцыйнай прысутнасці на святочным набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы

Аляксандр Лукашэнка, абвешчаны прэзыдэнтам на наступны тэрмін, змяніў шматгадовай традыцыі прысутнічаць на набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы ў дні найважнейшых праваслаўных святаў. Замест гэтага ён абмежаваўся наведваннем храма ў гонар Усіх святых і ў памяць нявінна забітых, у будаўніцтве якога ўлады прынялі актыўны ўдзел, а настаяцелем з'яўляецца асабіста набліжаны да прэзідэнта протаіерэй Фёдар Поўны.

 У крыпце гэтага храма Аляксандр Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт паставілі свечкі і абмяняліся падарункамі. Кіраўнік дзяржавы перадаў у дар Царквы напрастольнае Евангелле, а прадстаяцель падарыў яму ў адказ абраз Іаана Хрысціцеля, у гонар якога асвечана крыпта .

 

Як вядома, цяперашнія выбары былі адзначаны стратай Аляксандрам Лукашэнкам падтрымкі з боку шматлікіх праваслаўных, якія раней традыцыйна галасавалі за яго. Масавае незадавальненне сярод вернікаў атрымалі і дзеянні уладаў у дачыненні да ўдзельнікаў мітынгу, які прайшоў на плошчы Незалежнасці пасля выбараў 19 снежня.

Відэа sobor.by: 

     

 

Рубрыка: