Тацяна Севярынец працягвае дамагацца сустрэчы сына са святаром

Сайт прэсавай службы БХД паведамляе, што маці Паўла Севярынца Тацяна Яўгенаўна працягвае дамагацца сустрэчы сына са святаром. Раней следчы Санько не дазволіў такую сустрэчу, спасылаючыся на тое, што быццам дадзенае пытанне знаходзіцца не я ў яго кампетэнцыі.

У сувязі з гэтым Тацяна Яўгенаўна мае намер у суботу, 19 сакавіка,  сустрэцца са святаром Васілём Літвінка, адказным у епархіі за працу са зняволенымі. "Разам мы збіраемся вырашыць гэтае пытанне, разгледзець адпаведныя законы”, - адзначыла Тацяна Севярынец.

Як паведамлялася раней, Тацяна Севярынец падала заяву да следчага з просьбай на дазвол сустрэчы Паўла са святаром. Зараз заява знаходзіцца ўва ўпраўленні епархіі. Такую самую заяву Павал падаваў яшчэ за месяц да таго, бо хацеў паспавядацца і прычасціцца перад постам, але яе не задаволілі.

 

Рубрыка: