БПЦ: новы \"жаночы\" ордэн у гонар Сафіі Слуцкай, узнагароджвацца якім будуць не толькі жанчыны

На Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся 12 студзеня 2012 г. у Мінску быў заснаваны новы царкоўны ордэн - у гонар св. прав. Сафіі Слуцкай (Журнал №152), 400-годдзе са дня смерці якой будзе адзначацца ў гэтым годзе.

Звычайна, ордэны і іншыя царкоўныя ўзнагароды, заснаваныя ў гонар святых, уручаюцца такім чынам, што ўзнагароды ў гонар святых-мужчын атрымліваюць мужчыны, а ў гонар святых-жанчын - адпаведна, жанчыны. Аднак, як мяркуецца, да ордэна ў гонар св. прав. Сафіі Слуцкай будуць прадстаўляцца прадстаяцелі, іерархі і клірыкі Памесных Праваслаўных Цэркваў, архіярэі і клірыкі Беларускай Праваслаўнай Царквы за шматгадовае служэнне ў святым сане ці за заслугі перад Беларускай Праваслаўнай Царквой, а таксама яго змогуць атрымаць царкоўныя і грамадскія дзеячы за працу на карысць Праваслаўя.

Рубрыка: