Пасля працяглага перапынку ў Курапатах прайшло афіцыйнае памінальнае набажэнства Беларускай Праваслаўнай Царквы

27 красавіка, у нядзелю, у дзве гадзіны дня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знаходзіцца Мемарыял ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прайшло памінальнае набажэнства памяць аб нявінна забітых .

Службу ўзначаліў настаяцель бліжэйшага прыходу святар Адрыян Латушка. У паніхідзе прынялі ўдзел братчыкі Брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў пры Свята -Петрапаўлаўскім саборы.

Раней рэгулярныя набажэнствы ў Курапатах праводзіў былы настаяцель Уваскрасенскага прыходу святар Уладзімір Стукач, але пасля пераводу яго з гэтай парафіі яны практычна спыніліся, а калі і праходзілі, то ў парадку прыватнай ініцыятывы.

Як вядома, любыя мерапрыемствы ў Курапатах традыцыйна выклікаюць, як правіла, незадавальненне сучаснага прасавецкага рэжыму. Але сёньня на правядзеньне набажэнства атрыманы афіцыйны дазвол уладаў, які, у сваю чаргу, не маг быць атрыманы без блаславення епархіяльнага царкоўнага кіраўніцтва. Усё гэта дазваляе спадзявацца на тое, што гэтаму месцу будзе ў далейшым нададзена належная яму ўвага з боку Праваслаўнай царквы.

Фота: Ганна Шапуцька

Паніхіда у Курапатах

Рубрыка: