У памінальны дзень праваслаўныя адслужылі паніхіду ў Курапатах

7 лістапада, на які па праваслаўным календары сёлета выпала памінальная Дзмітрыеўская субота, праваслаўныя адслужылі ва ўрочышчы Курапаты паніхіду аб усіх нявінна забітых у гады рэпрэсій у Айчыне нашай. Служба прымеркавана таксама да дня памяці Навамучанікаў  і вызнаўцаў зямлі Беларускай, які быў адзначаны сёлета ў мінулую нядзелю 1 лістапада.

Богаслужэнне правеў святар Адрыян Латушка, спяваў хор Брацтва  Віленскіх мучанікаў пры Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска. Айцец Адрыян з'яўляецца настаяцелем прыходу ў в. Цна, да якога адносіцца і ўрочышча Курапаты. Сярод людзей, якія разам маліліся, былі святар Аляксандр Шрамко і вернікі мінскай парафіі Архангела Міхаіла.
 


Непадалек адначасова служылі паніхіду святары і вернікі Грэка-каталіцкай царквы.

Конфессии: 
Страны: 
Рубрыка: 
Тэгі: