Час і месца Усеправасланага сабора пад пытаннем

Запланаваны арыенціровачна на 2016 год ўсеправасланы сабор можа быць адкладзены на больш позні тэрмін або можа быць зменена месца яго правядзення.

Як вядома, сабор ўсіх памесных праваслаўных цэркваў,  які рыхтуецца шмат дзесяцігоддзяў, у сакавіку гэтага года было вырашана правесці ў Стамбуле ў 2016 г. Аднак у адпаведнай пастанове сходу прадстаўнікоў памесных цэркваў ёсць агаворка: "калі не перашкодзіць таму непрадбачаныя абставіны". Канфлікт паміж Расіяй і Турцыяй з нагоды збітага расійскага ваеннага самалёта можа стаць такой абставінай. Акрамя таго, ваенныя дзеянні ў Сірыі і цяперашні стан турэцка-сірыйскіх адносін абцяжарыць ўдзел у саборы, калі ён будзе праходзіць у Стамбуле, патрыярха Антыяхійскага, кафедра якога знаходзіцца ў Дамаску. Неназваная крыніца з Маскоўскай Патрыярхіі паведаміла агенцтву РІА-Навіны, што "пакуль цяжка з пэўнасцю сказаць, якім чынам напружаная абстаноўка, якая складваецца вакол Турцыі і ў блізкаўсходнім рэгіёне ў цэлым, адаб'ецца на перспектыве правядзення сабора на тэрыторыі Турэцкай Рэспублікі". Магчыма, будзе разгледжана ініцыятыва Сербскай праваслаўнай царквы абраць для правядзення сабора іншае месца, напрыклад, гару Афон ці горад Салонікі.

Пакуль не вядома, як паставіцца да такой ініцыятывы Канстантынопальскі патрыярх Варфаламей, кафедра котрого знаходзіцца ў Стамбуле. Але ясна, што без удзелу "першага сярод роўных" патрыярха, які носіць тытул "Сусьветны", ніякага Усеправасланага сабора прадставіць не магчыма.

Конфессии: 
Рубрыка: 

Апошнія навіны