15. Архіепіскап Аргентынскі (1957-1969)

Напачатку мітрапаліт Анастасій і Архірэйскі Сынод не зьвярталі ўвагі на маю актыўную дзейнасьць у Аргентыне. 3 Буэнас-Айрэса дасылалі ім паклёпы на мяне, якім мітрапаліт надаваў значэньне і гаварыў: "Не бывае дыму без агню". Праўдзівасьці гэтых паклёпаў не правяралі, але насьцярожыліся ў адносінах да мяне. Галоўным і актыўным паклёпнікам аказаўся протадыякан майго "катэдральнага сабора", які ўзяў на сябе ролю абаронцы пацярпелага духавенства, нібы пакрыўджанага мной. У даносах скажалі мае словы, прыпісвалі мне тое, чаго ў сапраўднасьці не было. Абвінавачвалі мяне нават у тым. што я нібы непаважліва адгукаўся пра нябожчыка майго папярэдніка архіепіскапа Іясафа. I Сынод рабіў запыты ў мяне наконт гэтых абвінавачваньняў.

Паклёпнікі зьбіралі матэрыялы супраць мяне з першага дня майго прыездуў Аргентыну. Мая віна перад духавенствам епархіі заключалася ў тым, што я выдаў цыркулярнае распараджэньне з патрабаваньнем праводзіць Набажэнствы па ўстаноўленым парадку і не ўносіць сваіх зьменаў пры служэньні розных богаслужбовых малітвасловаў: малебнаў, паніхід і інш. У сваім цыркуляры я пазначаў нават падрабязны парадак гэтых Набажэнстваў. Маёй спробай было ўвесьці аднастайнасьць у царкоўна-богаслужбовую практыку і пазьбегнуць разнабою, які я засьпеў у гэтых адносінах у Аргентынскай епархіі. Нябожчык архіепіскап не зьвяртаў увагі на гэта і сьвятары прывыклі да сваёй практыкі. "Вось нябожчык уладыка быў добры і ўважлівы да духавенства, а гэты, прыежджы, іншы, кепскі!" Паўтаралі вернікам сьвятыя айцы даверанай мне епархіі, асабліва двое зь іх, пра якіх папярэджвалі мяне яшчэ ў Аўстраліі: мітрафорны протаіерэй Т. Соін і памянёны протадыякан. Знайшліся нелянівыя людзі, якія сталі распаўсюджваць чуткі пра цуды нябожчыка архіпастыра і называлі яго сьвятым. Пісалі ў газэтах пра гэта, але папулярнасьці ня мелі. Рабілася гэта, вядома, насупраць мне, але я не зьвяртаў увагі на выхадкі такога характару. Хутка ўсё заглухла, і пра цуды забыліся. Супакоіліся.

Паўтара года я дзейнічаўу буэнас-айрэскіх царкоўных абставінах. багатых на усялякага кшталту сваркі, звадкі і паклёпы, але і на набожнасьць многіх прыхаджанаў. Апошнія наведвалі царкву і Набажэнствы і ад усяго іншага стаялі ўбаку. Гэтыя і былі маёй паствай, з якой я маліўся, будаваў катэдральны сабор і царкоўнае жыцьцё.

Прайшло паўтара года, пакуль мітрапаліт Анастасій з Сынодам зьвярнуў на мяне сваю прасьвятарскую ўвагу. Напрыканцы жніўня 1957 года адбылося паседжаньне Архірэйскага Сыноду, на якім пастанавілі ўзьвесьці архіепіскапа Афанасія ў сан архіепіскапа за ягонае стараннае служэньне Сьвятой Царкве і архіпастырскія працы па кіраваньні Аргентынскай епархіяй. Даслалі мне тэлеграму і ўказ з Сыноду.

Гэтае ўзнагароджаньне я прыняў абыякава, лічыў яго запозьненым. Я думаў яго зусім не прымаць і зваць сябе па-ранейшаму епіскапам. У мяне заўсёды была абыякавасьць да ўсялякіх узнагародаў і адзнак, у дадзеным выпадку гэта выявілася мацней. Пра свой настрой я паведаміў архіепіскапу Грыгорыю (Барышкевічу), якога паважаў і якому давяраў. У адказ я атрымаў ад яго ліст наступнага зьместу:

"Вашае Велясьвятарства, ДарагіўХрысьце брат, найболып шаноўны зь епіскапаў Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы!

Я даўно зьбіраўся напісаць Вам пра цяжкую хваробу, якая напаткала мяне, але да апошняга часу так і не сабраўся. Я адчуваю сябе перад Вамі вінаватым, хоць я ніколі на Вас не забываюся. Я дастаткова яскрава разумею цяжкасьць Вашага архіпастырскага служэньня як ў маральных, так і ў матэрыяльных і побытавых адносінах. Вы першы з нашых епіскапаў з глыбокім адчуваньнем адказнасьці перад Богам і гісторыяй сур'ёзна паставіліся да ўскладзенай на Вас архіпастырскай працыў Аргентыне. За гэта вы атрымалі ўдзячнасьць і павагу як сярод найлепшай часткі Вашай паствы, так і сярод найболып добрасумленных нашых братоў - епіскапаў. Пішу Вам пра гэта без лісьлівасьці, калі ўва мне змагаюцца дзьве сілы - жыцьця і сьмерці. Перад хуткай магчымасьцю апошняй у мяне няма месца для лісьлівасьці. Дапамажы Вам Гасподзь на ўсіх шляхах Вашага высокага архіпастырскага служэньня. Не зьвяртайце ўвагі на тыя нярэдкія выпрабаваньні, якія Гасподзь Вам пасылае, магчыма, для гартаваньня Вашага духа. Не засмучайцеся, калі гэтыя нягоды даводзіцца трываць і ад сваіх братоў епіскапаў і ад Архірэйскага Сыноду.

16 жніўня ў пятніцу мяне ў доме доктара А М. Лешчука (бацькі яго з Мінскай губэрні), у паселішчы Хеўрань, наведаў уладыка мітрапаліт Анастасій. Прабыў ён каля мяне гадзінаў 5. Шмат мы зь ім гаварылі пра справы царкоўныя. Гаварылі шмат пра ўладыкаў, цяпер аддаленых ад кіраваньня Канадзкай епархіяй. Успомніў уладыка мітрапаліт і пра Вас. Ён сказаў, што ў Аргентынскай епархіі ўсё супакоілася і цяпер час узьвесьці ўладыку Афанасія ў сан архіепіскапа. Я паўтараў уладыку мітрапаліту Анастасію, што было своечасовым гэта зрабіць пры вырашэньні пытаньня пра ўзнагароджаньне гэтым санам епіскапа Савы, які ў парадку старшынства павінны быў ісьці ва ўсялякім выпадку пасьля ўладыкі Афанасія.

"Цяпер мы выправім гэтую памылку", - зазначыў ён.

I я Вас, Уладыка дарагі, прашу не рабіць ніякіх пярэчаньняў супраць пастановы Сыноду аб узьвядзеньні Вас у сан архіепіскапа. 3 пакорай прыміце гэтае высокае званьне як заслужанае Вамі. Мы добра бачым, хто шуміць пра сябе і здольны займацца "паказухай" і хто робіць Божую справу са сьціпласьцю, але з карысьцю для Царквы. Вы вельмі засмуцілі мяне і, я ведаю, многіх друтіх, калі б сталі на шлях байкатаваньня.

17.УІІ. Мяне праапэрыравалі ў Чыкаскім шпіталі. Выдалілі язву страўніка, аднак болі ў страўніку адчувальныя, хоць іх імкнуцца прыглушыць пілюлямі. Як відаць, апэрацыя зроблена позна. Доктар, які лячыў мяне да апэрацыі, запэўніваў мяне, што ніякай апэрацыі ня трэба рабіць, і толькі доктар унівэрсытэцкага шпіталя, дзе я быў на дасьледаваньні, пераканаў мяне і яго ў адваротным...

Цяпер мы жывём напярэдадні адраджэньня нашай Радзімы. Гэта адчуваецца па ўсіх прыкметах. Хацелася б мне дажыць да гэтага радаснага часу і бачыць народ свабодным ад камуністычнага ярма і Царкву Рускую абноўленай і свабоднай. Але Гасподзь наўрад ці наканаваў мне дажыць да гэтых радасных дзён...

Беражы Вас Гасподзь! Прашу Вас шчыра маліцца за маё здароўе. а па сьмерці і за спачын. Дапамажы Вам Гасподзь ва ўсім. 3 любоўю ў Хрысьце застаюся - архіепіскап Грыгорый. 24.УІП/1957 г."

Уладыка Грыгорый памёр у палове кастрычніка таго ж 1957 года ад раку страўніка. Пахаваны ў Сьвята-Траецкім манастыры ў Джарданвіле. Я ведаўяго добра з маладых сваіх гадоў, як протаіерэя на Валыні і ў Гародні. У маладосьці ён закончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя. Манаства і епіскапскі сан прыняўу горадзе Вене (Аўстрыя) у верасьні 1943 года. На радзіме быў у лоне Праваслаўнай Беларускай Царквы.

Сваё архіпастырскае служэньне я прадаўжаў са шчырасьцю і любоўю, не шкадуючы сілаў і здароўя. У Сынодзе гэта ведалі. Будаўніцтва катэдральнага сабора і іншыя мерапрыемствы пералічыў у папярэднім разьдзеле. У дадатак да ўжо згаданага лічу патрэбным сказаць пра заснаваньне мною Епархіяльнай Пахавальнай касы ў дапамогу бедным рускім людзям пры пахаваньні іх родных у Буэнас-Айрэсе. 3 гэтай касы выдалі грашовую дапамогу болып яку 100 выпадках сьмерці.

Важнай падзеяй у нашым епархіальным жыцьці было далучэньне з Паўночна-Амэрыканскай Мітраполіі старога і вялікага прыходу ў Буэнас-Айрэсе з прыгожым храмам Сьв. Тройцы на чале з мітрафорным протаіерэем Ф. Фарманчуком перад Вялікаднём 1961 года. 3 далучэньнем гэтага прыходу ліквідаваўся адзін з царкоўных раскол аў у Аргентыне. Гэта зрабіл а добрае ўражаньне на Архірэйскі Сынод ў Нью Ёрку.

У Архірэйскім Сынодзе прынялі ва ўвагу мае заслуті і пастанавілі ўзнагародзіць мяне правам нашэньня брыльянтавага крыжа на клабуку. Пастанова Сыноду адбылася 17 жніўня 1961 года. У Сынадальнай пастанове па гэтай справе былі пералічаныя мае заслугі на царкоўнай ніве з пазначэньнем пра будаўніцтва катэдральнага сабора і вяртаньне ў юрысдыкцыю Архірэйскага Сыноду і Епархіяльнага архірэя Аргентынскай епархіі Сьв.-Траецкага храма. Такім чынам, яны ўшанавалі мяне як аднаго са старэйшых архірэяў Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы. Гэтым становішчам я ніколькі не ганарыўся. але і не саромеўся яго.

Вялікай важнасьцю для мяне былі палёты аэраплянам у Нью Ёрк на Саборы Епіскапаў нашай Зарубежнай Царквы. Такія Саборы адбывалісяў 1956, 1959, 1962, 1964 1967, 1976, 1978гадах,дзе я прысутнічаў і актыўна ўдзельнічаў. Апрача таго, мяне запрашалі ў Сынод для ўдзелу у 1963, 1965 - 1966, 1974 і 1981 гадах. 3 названых паездак удзельнічаў у юбілейных урачыстасьцях мітрапаліта Філарэтаў 1974 і 1981 гадах. Дзякуючы ўдзелу ў паседжаньнях Сабору і Сыноду я добра пазнаёміўся з царкоўным жыцьцём нашай Зарубежнай Царквы. На Саборы ў 1962 годзе я быў выбраны ў рэвізійную камісію разам з архіепіскапам Аўстралійскім Савам для праверкі сынадальнай справаздачнасьці і Сьв.-Траецкага манастыра. Гэтую працу мы выканалі добрасумленна і выявілі, што справаздачнасьць вялася неўпарадкавана і неакуратна. Мітрапаліт Анастасій быў незадаволены гэтым.

На Саборы Архірэяў у 1964 годзе ў траўні быў выбраны на катэдру мітрапаліта Зарубежнай Царквы епіскап Філарэт. Мітрапаліт Анастасій пайшоў на спачынак па старасьці гадоў. Былі выстаўлены кандыдатуры архіепіскапаў Іаана і Нікана. Пры галасаваньні абодва кандыдаты атрымалі аднолькавую колькасьць галасоў. Ніводны зь іх адмаўляцца не захацеў. Тады пры дапамозе вуснага апытаньня ўсіх архірэяў быў выбраны аднагалосна згаданы епіскап Філарэт, вікарый Аўстралійскай епархіі. Аднолькавая колькасьць галасоў пры галасаваньні для выбару пры двух кандыдатах атрымалася таму, што адзін з кандыдатаў, які прысутнічаў на паседжаньні, падаў голас за сябе. Як высьветлілася, гэта епіскап Нікан. 3 майго пункту гледжаньня абодва кандыдаты не падыходзілі для адказнай пасады мітрапаліта і першагерарха Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы.

У Буэнас-Айрэсе знайшліся сярод рускіх зламысьнікі, якія па нечым загадзе паднялі і вялі ў сваіх газэтах і вусна агітацыю супраць мяне. Спачатку я перажываў і гараваў, але хутка прызвычаіўся, бо яны не спыняліся. Падставы для агітаваньня не было, але яны самі выдумлялі і ўсе факты скажалі для эфэкту. Разважлівая мая паства не надавала значэньня гэтай акцыі супраць мяне, аднак рашуча выступала ў маю абарону, для чаго зьбіралася на агульныя сходы і выносіла ганьбаваньне баламутам. Такі сход адбыўся ў вялікай залі ў горадзе ў кастрычніку 19б8 года. I тут, як і ў Брысбэне (Аўстралія), пацьвердзіліся словы М. Горкага, што "рускія па-ранейшаму пакутуюць на сваю хранічную хваробу - лішак нягоднікаў". У мае ворагі патрапілі два ўкраінцы, адзін немец, адзін паляк і адзін савецкі патрыёт. Гэтыя людзі называлі сябе рускімі.

Мая актыўная дзейнасьць на славу Божую і на карысьць Аргентынскай епархіі Рускай Зарубежнай Праваслаўнай Царквы ня ўсім спадабалася. Гэтага дабрабыту Рускай Зарубежнай Царквы ў Аргентыне не жадалі яе ворагі сьвядомыя і несьвядомыя. Але добрае было мною зроблена, пра гэта сьведчаць Сынадальныя ўзнагароды. архіепіскапства і брыльянтавы крыж на клабуку. Сьведчаць пра гэтае добрае Уваскрэсенскі катэдральны сабор, які красуе ў Буэнас-Айрэсе, і архірэйскі дом пры ім. Сьведчаць пра гэта многія іншыя справы, пералічаныя ў разьдзеле пра Аргентынскую епархію. Вынікамі сваёй нястомнай архіпастырскай працы я быў задаволены, хоць гэта далося мне стратай здароўя. Дзякую Богу за ягоную дапамогу ва ўсіх пачынаньнях. Слава Богу, Дабрадзею нашаму, на векі вечнай. Амін.