У Менску:  13:53     Субота, 11-га Кастрычніка, 2008 по-русски | in english   
НАВІГАЦЫЯ  
  Галоўная старонка 
  Гасьцявая кніга 
  Форум 
  Пра сайт 
  Пошук па сайце 

НАВІНЫ  
  Усе навіны 
  Навіны Беларусі 
  Навіны замежжа 

МАТЭРЫЯЛЫ  
  Артыкулы 
  Каментарыі 
  Афіцыйнае 
  Казань 
  Інтэрвію 
  Асобы 
  Бібліятэка 
  Усе 
  Паводле папулярнасці 

НА ФОРУМЕ  


Православный Байнет
Беларуская Праваслаўная Царква
Портал Православный Дом - общение и знакомства. Форум, чат, православная библиотека.
Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі
Православный сайт КЕЛИЯ






абмеркаваць (0 каментароў)

На ніве Хрыстовай
Архіепіскап Апанас (Мартас)

назад змест далей

Камэнтары (Л. Языковіч)

1 Польская аўтакефальная праваслаўная царква, кананічнае праваслаўна-адміністрацыйнае аб'яднанне праваслаўных епархій у ме-жах польскай дзяржавы. У 1922 г. патрыяршым экзархам у Полыпчы мінскім архіепіскапам Георгіем (Ярашэўскім) абвешчана аўтакефалія Польскай царквы. 13.11.1924г. ПАПЦ прызнана Канстанцінопальскім патрыярхам, 17.9-1925 г. урачыста абвешчаны акт аўтакефаліі. У 1939 г. ахоплівала 5 епархій: Варшаўскую, Валынскую, Віленскую, Гродзенска-Навагрудскую і Палескую. Маскоўская патрыярхія прызнала ка-нанічнасць ПАПЦ 22.6.1948г.

2 Руская зарубежная праваслаўная царква, заснавана ў 1921 г. прадстаўнікамі рускай царкоўнай эміграцыі. Да канца 1920-х гг. пад-трымлівала сувязі з Рускай праваслаўнай царквой. Афіцыйна не прызна-на аўтакефальнымі праваслаўнымі цэрквамі. Аб'ядноўвае каля 500 тыс. веруючых болып чым у 30 краінах свету, найболыпая іх колькасць у ЗІПА. Узначальваецца мітрапалітам з рэзідэнцыяй у г. Джорданвіль. Вы-шэйшы орган - Сінод, які складаецца з 5 архірэяў. 3 1993 г. мае свайго прадстаўніка ў Расіі.

3 Чорная Русь, у гістарычнай традыцыі назва паўночна-заходняй часткі Беларусі, якая ў сярэдзіне 13 ст. увайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага. Псторыка-геаграфічныя ўяўленні 18-20 стст. лакалізавалі Чорную Русь вакол Навагрудка, Гродна, Ваўкавыска, Слоніма. Падзел на Белую, Чорную і Чырвоную Русь узнік у заходнееўрапейскай гістарыч-най традыцыі не раней за 17 ст. і не быўуласцівы самім усходнім славя-нам.

4 Белая Русь, назва некаторых зямель сучасных Беларусі і Расіі ў 13-18 ст. Упершыню тэрмін ужыты ў 13 ст. Заходнееўрапейскія і польскія храністы шырока выкарыстоўвалі гэтую назву, але без дакладнай ла-калізацыі. 3 пач. 17 ст. назва ўсё болып звязваецца з верхнім Падняпроў-ем і Падзвіннем, якія ў ВКЛ раней называлі проста Руссю. У 18 ст. расійскі ўрад лічыў беларускімі Магілёўскую і Віцебскую губерні. У 19 ст. наз Бе-лая Русь пашырылася на ўсю этнічную тэрыторыю беларусаў і дала па-чатак сучаснай назве Беларусь.

5 Вялікае княства Літоўскае (ВКЛ), Вялікае княства Літоўскае, Рус-кае і Жамойцкае (афіцыйная назва з 15 ст.), феадальная дзяржава на тэ-рыторыі Беларусі, Літвы, Украіны, часткі Расіі. 3 1569 г. у складзе Рэчы Паспалітай. Утворана ў сярэдзіне 13 ст. яго ядром былі беларускія землі верхняга і сярэдняга Панямоння і сярэдняга цячэння ракі Віліі. Дзяржаваўзнікла ва ўмовах пастаяннай барацьбы з крыжацкай агрэсіяй і пад паг-розай мангола-татарскага нашэсця. Сталіцамі дзяржавы з'яўляліся На-вагрудак (з 1240-х гг.) і Вільня (з 1323 г.). Першы вялікі князь Міндоўг.

6 Гедымін (Гедзімін; каля 1275-1341 гт.), вялікі князь ВКЛ у 1316- 1341 гг. У час яго княжання асноўная частка беларускіх земляў ад Заход-няга Буга да Дняпра ўвайшла ў склад ВКЛ. Вёў актыўныя ваенныя дзеянні супраць тэўтонскага ордэна, клапаціўся аб ваенным умацаванні дзяржа-вы. Па яго ініцыятыве пабудаваны замкі ў Вільні, Троках, Крэве, Лідзе. Віцебску і інш. Пры Гедыміне была створана літоўская праваслаўная мітраполія з цэнтрам у Навагрудку, якая падпарадкавалася канстанціно-пальскаму патрыярху. Загінуў у баі з крыжакамі пры аблозе крэпасці Ба-ербург. Існуе версія, што быў атручаны. Нашчадкі Гедыміна ўтварылі ды-настыю Гедымінавічаў.

7 Жмудзь, балцкае племя, іншая назва Жэмайты, Жамойць. Галоўнае племя літоўцаў, жывуць на захадзе сучаснай Літвы. 3 12бО-х гг. уваходзілі ў склад ВКЛ, але неаднаразова ўздымалі паўстанні супраць улады вялікага князя. Пасля Грунвальдскай бітвы 1410 г. з крыжакімі канчаткова далу-чаны да ВКЛ і ахрышчаны па каталіцкаму абраду. Жамойць - гістарыч-ная вобласць і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе ВКЛ. Польская назва Жмудзь, лацінская - Самагіція. 3 1441 г. поўная афіцый-ная назва ВКЛ абавязкова ўключала і назву Жамойць, якая называлася зямлёй, але фактычна была роўнай ваяводству. Падзялялася на воласці. на чале якіх стаялі цівуны.

8 Першая сусветная вайна, 1914-1918гг. Адбылася паміж дзвю-ма кааліцыямі дзяржаў. У першую кааліцыю уваходзілі Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя, Балгарыя, у другую - Антанту - Расія, Францыя. Вялікабрытанія, Сербія, да якіх далучыліся Японія, Італія, Румынія, ЗТТТА У вайне ўдзельнічала 38 дзяржаў з насельніцтвам болып за 1,5 млрд ча-лавек. Германія імкнулася да панавання ў Еўропе, ставіла мэтай раз-граміць Англію, пазбавіць яе калоній і флоту, а таксама Францыю, Бель-гію, Галандыю, аслабіць Расію, ад якой забраць Полыпчу, Беларусь. Украіну і Прыбалтыку. Зачэпкай для вайны паслужыла забойства членамі сербскай падпольнай арганізайцыі 28.06.1914 г. у Сараеве (Аўстра-Вен-грыя) наследніка аўстрыйскага трона эрцгерцага Франца Фердынанда. 28.7.1914 г. Аўстра-Венгрыя аб'явіла вайну Сербіі, 1.8.1914 г. Германія аб'явіла вайну Расіі, 3.3.1914 г. - Францыі. 4.8.1914 г. Англія аб'явіла вай-ну Германіі. У выніку германскага наступлення 1915г. каля палавіны тэ-рыторыі Беларусі апынулася пад нямецкай акупацыяй. У кастрычні 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Вайна цягнулася болып за 4 гады і мела надзвычай разбуральны характар - загінула каля 10 млн чалавек, паранена болып за 20 млн ча-лавек. 3.3.1918 г. падпісаны Брэсцкі мір паміж Германіяй і Расіяй, які быў ануляваны ў выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. ў Германіі. 28.6.1919 г. краіны Антанты падпісалі Версальскі мірны дагавор з Гер-маніяй. У верасні 1919г.- жніўні 1920 г. былі падпісаны аналагічныя да-гаворы паміж краінамі Антанты і дзяржавамі германскага блоку, выпра-цаваныя на Парыжскай мірнай канферэнцыі.

9 Бежанцы, у Першую сусветную вайну мірнае насельніцтва, якое з набліжэннем фронту прымусова высялялася і пакідала сталае месца жы-харства. Паводле няпоўных даных, на 14.2.1917 г.уРасіібыло 3,2 млнбе-жанцаў. Бежанцы з Беларусі былі раскіданы па ўсёй Расіі, асабліва ў Там-боўскай, Самарскай, Калужскай, Казанскай, Курскай, Саратаўскай губернях.На 11.5.1918г.уРасііжыло2 292 395бежанцаўзБеларусі.Пас-ля паражэння расійскай арміі вясной-летам 1915 г. і з набліжэннем фронту Беларусь ператварылася ў бежанскі лагер. Рух бежанства быў стыхійны, не існавала плана эвакуацыі, Сяляне імкнуліся застацца на сва-ёй гаспадарцы, але казакі адпраўлялі іх у бежанства прымусова.

10 Аўтар мае на ўвазе Лютаўскую рэвалюцыю 1917 г. у Расіі, у выніку якой было скінута царскае самадзяржаўе. Рэвалюцыйным падзеям папя-рэднічалі палітычныя стачкі і дэманстрацыі рабочых, пераход на бок рэ-валюцыі арміі і флоту. 2(15).3.1917 г. цар Мікалай II адрокся ад прасто-ла, у гэты ж дзень быў сфарміраваны Часовы ўрад.

11 У выніку лістападаўскай рэвалюцыі 1918 г. у Германіі была скінута манархія. 11.11.1918 г. падпісаннем Кампьенскага перамір'я Германія ад-мовілася ад Брэсцкага міра, згодна з якім значная частка тэрыторыі Бе-ларусі (па лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Брэст) была акупіра-вана Германіяй. 13.11.1918 г. Брэсцкі мір быў ануляваны Усерасійскім цэнтральным выканаўчым камітэтам. Канчаткова скасаваны паводле Версальскіх мірных пагадненняў 1919 г. з Германіяй.

12 Аўтар мае наўвазе польска-савецкую вайну 1919-1920 гг. Улютым 1919 г. Польская дзяржава пры падтрымцы краін Антанты і ЗПІА пача-ла ўзброеную барацьбу супраць савецкай Расіі. У сакавіку-красавіку 1919 г. польскія войскі занялі Брэст, Ваўкавыск, Слонім, Скідзель, Шчу-чын, Пінск, Баранівічы. 8.8.1919 г. польскія войскі занялі Мінск. 25.4.1920 г. войскі Полыпчы пачалі новае наступленне ў Беларусі і на Ук-раіне. У Беларусі ім супрацьстаялі войскі Заходняга фронту, якія пе-райшлі ў наступленне ў маі 1920 г. 11.7.1920 г. быў вызвалены Мінск. 14.7.1920 г. войскі Заходняга фронту занялі Вільню і выйшлі на тэрыто-рыю Полыпчы. Але наступленне Чырвонай Арміі было прыпынена, яна была вымушана адступіць. Вынікі вайны былі замацаваны Рыжскім мірным дагаворам 1921 г., паводле якога ў складзе Полыпчы засталіся Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна.

13 Рыжскі мірны дагавор, падпісаны 18.3.1921 г. у Рызе паміж РСФСР і УССР з аднаго боку і Полыпчай з другога. З'явіўся вынікам вай-ны паміж савецкай Расіяй і Польскай дзяржавай у 1919-1920 гг. Перамовы аб заключэнні міру пачаліся 17.8.1920 г. у Мінску, з 21.9.1920 г. пра-цягваліся ў Рызе. 12.10.1920 г. быў падпісаны дагавор аб перамір'і і па-пярэдніх умовах міру. Перамір'е на фронце наступіла 19.10.1920 г. Рыжскі мірны дагавор быў падпісаны дэлегатамі Полыпчы, РСФСР і УССР у рыжскім палацы Шварцкопф. Ад імя БССР дагавор падпісала са-вецкая Расія. Згодна з умовамі дагавора да Полыпчы адыходзіла Заход-няя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. км2 з насельніцтвам 4,6 млн чалавек. Дагавор дзейнічаў да пачатку Другой сусветнай вайны і да-лучэння Заходняй Беларусі да БССР.

14 Верагодна, размова ідзе пра дзяржаўную польскую гімназію імя Уладзіслава Сыракомлі. У гімназіі вучылася каля 200 чалавек, галоўным чанам палякаў, але вучыліся таксама беларусы і яўрэі. Навучанне было платным. Курс навучання быў разлічаны на 8 гадоў. Абітурыенты вы-трымлівалі ўступны экзамен за курс пачатковай 4-класнай школы. У праграму навучання ўваходзілі агульнаадукацыйныя прадметы -польская мова і літаратура, матэматыка, фізіка, гісторыя, геаграфія, ана-томія, хімія, французская або нямецкая мова. Выкладаліся таксама ла-тынь і Закон Божы.

15 Багаслоўскі праваслаўны факультэт Варшаўскага універсі-тэта, створаны мітрапалітам Дыянісіем (Валядзінскім) у 1924 г., існаваў да 1939г.

16 Дьганісій (Валядзінскі Канстанцін), праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся 16.5.1876 г. у г. Мурам Уладзімірскай вобласці (Расія). Скон-чыў Казанскую духоўную акадэмію. 31913г. епіскап крамянецкі, з 1922 г. архіепіскап валынскі і крамянецкі, з 1923 г. мітрапаліт варшаўскі і ва-лынскі. У 1924-1939 і 1940-1948 гг. кіраваў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквой, стварыў праваслаўны багаслоўскі факультэт пры Варшаўскім універсітэце, прафесар гэтага факультэта. Памёр 15.3.1960 г.

17 Нямецка-польская вайна 1939 г., назва ў гістарычнай літарату-ры баявых дзеянняў узброеных сіл фашысцкай Германіі па акупацыі Полыпчы з 1.9.1939 г. да 5/6.10.1939 г. Германскія войскі пачалі наступ і наблізіліся да Варшавы, 15.9.1939г. - да Брэста. У ноч на 18.9.1939г. польскі ўрад пакінуў краіну. У ходзе вайны Полыпча страціла каля 250 тыс. чалавек забітымі і параненымі, каля 750 тыс. трапілі ў палон, з іх 70 тыс. беларусаў.

18 Друтая сусветная вайна 1939-1945 гг., з'яўлялася самай вялікай і кровапралітнай у гісторыі чалавецтва. У вайне ўдзельнічала 61 дзяржа-ва, баявыя дзеянні ішлі на тэрыторыі 40 краін. Блоку Германіі, Японіі. Італіі і інш. супрацьстаялі дзяржавы антыгітлераўскай кааліцыі (Вяліка-брытанія, Францыя, ЗТТТА. СССР і інш.). Да пачатку вайны ў 1938 г. Гер-манія акупіравала Аўстрыю, у 1939 г. - Чэхаславакію. Вайна пачалася 1.9.1939 г. нападам Германіі на Полыпчу. 3.9-1939 г. вайну Германіі аб'явілі Вялікабрытанія і Францыя. Пасля разгрому Полыпчы Германія акупіравала Данію, Нарвегію, Бельгію, Галандыю, Люксембург, у 1940 г. пачала ваенныя дзеянні супраць Францыі, якая капітулявала 22.6.1940 г. У верасні 1940 г. Германія ўвяла войскі ў Румынію, вясной 1941 г. акупіравала Балгарыю, Грэцыю, частку Югаславіі. Саюзнікамі фашыс-цкай Германіі ў вайне сталі Венгрыя, Румынія, Славакія, Балгарыя і Фінляндыя. 3 нападу 22.6.1941 г. Германіі на СССР пачалася Вялікая Ай-чынная вайна 1941 -1945 гг. У поўнач 8.5.1945 г. у Карлхорсце (прад-месце Берліна) прадстаўнікі германскага вярхоўнага галоўнакаманда-вання падпісалі акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі. Вайна скончылася падпісаннем акта аб капітуляцыі Японіі 2.9.1945 г.

19 Пачаеўская лаўра (Пачаеўска-Успенская лаўра), праваслаўны мужчынскі манастыр (да 183 3 г.) у сяле Пачаеў Крамянецкага раёна Цяр-нопальскай вобласці Украіны, потым атрымаў статус лаўры (назва най-болып буйных і ўплывовых праваслаўных манастыроў, якія карыстаюц-ца асаблівымі правамі і колькасць манахаў у якіх не абмяжоўваецца). Згадваецца ў крыніцах упершыню ў 16 ст. У сярэдзіне 16 ст. атрымаў значныя зямельныя падараванні ад уладальніцы Пачаева. У 1579 г. пабу-давана мураваная царква. 3 пачатку 18 ст. да 18 31 г. належаў базыльянам. пасля паўстання 1830-1831 гт. зноў перададзены праваслаўнай царкве. Архітэктурнымі помнікамі з'яўляюцца Успенскі сабор (пабудаваны ў 1771-1791 гг.) іТроіцкі сабор (пабудаваныў 1906г.).

20 Жыровіцкі манастыр, Жыровіцкі Успенскі манастыр - муж-чынскі праваслаўны манастыр у в. Жыровічы Слонімскага раёна Гро-дзенскай вобласці. Упершыню згадваецца ў 1587 г., заснаваны на месцы з'яўлення Жыровіцкага абраза Маці Божай. У 1609-18 39 гг. быў уніяцкім. Да 1845 г. пры манастыры знаходзілася кафедра Літоўскай праваслаў-най епархіі і духоўная семінарыя. Манастыр меў вялікую бібліятэку і архіў. У 1945-1969 гт. і з 1989 г. пры манастыры дзейнічае Мінская ду-хоўная семінарыя. Архітэктурнае аблічча аформілася ў 17-18 стст. і складаецца з мураваных Успенскага сабора, Крыжаўздзвіжанскай і Яў-ленскай цэркваў, званіцы, семінарыі, жылога корпуса і гаспадарчых па-будоў.

21 Жыровіцкі абраз Маці Божай, знаходзіцца ў Жыровіцкім Ус-пенскім манастыры. З'яўляецца адной з галоўных святынь Беларусі і праваслаўнай і уніяцкай цэрквамі ўшаноўваецца як цудатворны. Паводле царкоўнага падання, абраз з'явіўся ў 1470 г. пастушкам у лесе на грушы-дічцы. 3 пачатку 17 ст. стаў славіцца як цудатворны за вылячэнні хворых

22 Стараверы (стараабраднікі), назва ў гістарычнай літаратуры пры-хільнікаў рэлігійнай плыні, якая ўзнікла ў выніку расколу ў Рускай пра-васлаўнай царкве, калі частка веруючых адмовілася прыняць царкоўныя рэформы патрыярха Нікана ў другой палове 17 ст. Стараверы падзяліліся на 2 часткі: папоўцаў (якія захавалі ўвесь традыцыйны духоў-ны лад) і беспапоўцаў (адмовіліся ад інстытута святарства і лічаць ерэ-тычнай афіцыйную праваслаўную царкву). У Беларусь пачалі перасяляц-ца з другой паловы 17 ст. Беспапоўцы аселі пераважна на паўночных землях: Браслаў, Лепель, Полацк, Сянно, Віцебск і інш. Папоўцы - на паў-днёвым усходзе Беларусі: Магілёў, Чэрыкаў, Ветка, Гомель. Найбуйней-шым пасяленнем старавераў у Беларусі была Ветка, заснаваная ў 1685 г. Царскія ўлады пераследавалі старавераў, неаднаразова праводзілі іх прымусовае высяленне ў Сібір. У сучаснай Беларусі існуе больш 30 аб-шчын старавераў, якія жывуць ва ўсіх абласцях краіны.

23 Сава (Саветаў Юрый Яўгенавіч), праваслаўны царкоўны дзеяч. На-радзіўся 18.4.1898 г. у Санкт-Пецярбургу. Вучыўся на тэалагічных фа-культэтах Бялградскага (1921 - 1924гг.) і Варшаўскага (1926-1928гг.) універсітэтаў. 3 1920 г. у эміграцыі ў Сербіі. У 1925 г. пасвячоны ў свята-ра. 3 1931 г. епіскап люблінскі. 3 1937 г. епіскап гродзенскі і навагрудскі. Прыкладаў намаганні ў накірунку паланізацыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы, ініцыятар мерапрыемстваў па ператварэнні бе-ларусаў і украінцаў у так званых праваслаўных палякаў. 3 верасня 1939 г. у Літве, Германіі, Румыніі, Турцыі, Індыі. У 1942-1943 гт. у ЗТТТА і Вяліка-брытаніі, адкуль польскім эміграцыйным урадам накіраваны ў 2-і польскі корпус генерала У.Андэрса, у званні генерала брыгады займаў пасаду ваеннага капелана, прайшоў з корпусам увесь яго баявы шлях. Пасля Другой сусветнай вайны ў Вялікабрытаніі. 3 1947 г. архіепіскап. Памёр 21.5.1951г.

24 Ціхан (Балявін Васіль Іванавіч), расійскі праваслаўны царкоўны дзеяч. Нарадзіўся 31.1.1865 г. У Пскоўскай губерні (цяпер Пскоўская воб-ласць). Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кан-дыдата багаслоўя (1888 г.). Выкладаў у рэлігійных навучальных устано-вах, з 1898 г. у прыходах Рускай праваслаўнай царквы ў ЗПІА. У 1907-1913 гг. архіепіскап растоўскі і яраслаўскі, у 1914-1917 гг. -літоўскі і віленскі. 3 ліпеня 1917г. мітрапаліт маскоўскі і каломенскі. 18.11.1917 г. на памесным саборы Рускай праваслаўнай царквы абраны патрыярхам маскоўскім і ўсяе Расіі. У складаных для царквы ўмовах у 1921г. пагадзіўся на самастойнае царкоўнае кіраванне ў межах асобных епархій ці іх груп. Памёр 7.4.1925 г. У 1988 г. кананізаваны Рускай пра-васлаўнай царквой.

25 Яблочынскі Свята-Ануфрыеўскі манастыр, праваслаўны муж-чынскі манастыр. Знаходзіцца ў в. Яблочын за 30 км ад г. Цярэспаль на беразе р. Буг у Люблінскім ваяводстве Полыпчы. Заснаваны ў пачатку 14 ст. Згодна падання, месца для яго ўказаў святы Ануфрый Вялікі, які ад-нойчы з'явіўся рыбакам, а праз нейкі час да берага прыстаў цудадзейны абраз святога. Пасля Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. манастыр застаў-ся праваслаўным. У 1838-1840 гг. пабудаваны галоўны манастырскі мураваны храм св. Іаана Багаслова, які дзейнічае і цяпер. У 1840 г. падпа-радкаваны архіепіскапу Варшаўскаму. У 1915 г. эвакуіраваны ў Маскву. у 1918 г. болыпасць манахаўвярнуласяўЯблочын, але манастырскія збу-даванні былі зруйнаваны, маёмасць канфіскавана. 3 1929 г. пры манас-тыры існавалі прытулак для састарэлых святароў, псаломшчыкаў, дыя-канаў, настаўнікаў Закону Божага. У Другую сусветную вайну манастыр разбураны, яго адраджэнне пачалося ў 2-й палове 19бО-хгг.

26 Аўтар мае на ўвазе фарміраванні так званай Арміі Краёвай (АК). падпольнай ваеннай арганізацыі, якая дзейнічала ў 1942-1945 гт. на акупіраванай Германіяй тэрыторыі Полыпчы і частцы тэрыторыі СССР (Беларусь, Літва, Украіна). Знаходзілася ў падпарадкаванні польскага эмігранцкага ўраду ў Лондане, налічвала да 300 тыс. чалавек. У сваёй дзейнасці кіравалася тэорыяй "двух ворагаў" - Германіі і СССР. Пасля разрыву адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у красавіку 1943 г. узмацнілася канфрантацыя АК з савецкімі партызанскімі атра-дамі. Найболып буйнымі атрадамі АК на тэрыторыі Беларусі былі атра-ды Навагрудскай акругі, якія аб'ядноўвалі каля 7 тыс. чалавек. Афіцыйна фарміраванні АК распушчаны 9-1.1945 г. Лонданскім эмігранцкім ура-дам, але працягвалі ўзброеную барацьбу да пачатку 1950-х гг.

27 Польскае паўстанне ў Варшаве 1944 г., узнята 1.8.1944 г. эміг-ранцкім урадам Полыпчы і фарміраваннямі Арміі Краёвай у сувязі з па-чаткам вызвалення тэрыторыі Полыпчы Чырвонай Арміяй. Было слаба падрыхтаваным, таму жорстка задушана нямецкімі войскамі.

28 Тухачэўскі Міхаіл Мікалаевіч, савецкі ваенны дзеяч, з 1935 г. мар-шал Савецкага Саюза. Нарадзіўся 16.2.1893 г. у Маскве. 3 1912 г. служыў у арміі царскай Расіі, з 1918 г. у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях з арміяй Калчака. 3 1920 г. камандуючы Заходнім фронтам у час савецка-польскай вайны, кіраваў Варшаўскай аперацыяй Чырвонай Арміі. 3 1921 г. займаў важныя ваенныя пасады - быў начальнікам Ваеннай ака-дэміі, начальнікам штаба Чырвонай Арміі, камандуючым ваеннымі ак-ругамі, з 1936 г. першы намеснік наркама абароны СССР. У 1937 г. рэп-рэсіраваны, рэабілітаваны ў 1957 г.

29 Украінская народная рэспубліка (УНР), была абвешчана 20.11.1917 г. у Кіеве Украінскай цэнтральнай радай. Напачатку дэклара-валася ўкраінскай нацыянальнай дзяржавай у складзе федэратыўнай Расіі, з 22.1.1918 г. - як незалежная дзяржава. 29.4.1918 г. генерал П.П.Скарападскі замест УНР абвясціў Украінскую дзяржаву (Гетманшчы-ну), але ў снежні 1918 г. УНР была адноўлена Украінскай дырэкторыяй. Знаходзілася ў стане ваеннага супрацьстаяння з РСФСР і УССР, урадам генерала АІДзянікіна. Падтрымлівала цесныя зносіны з краінамі аўстра-германскага ваеннага блоку і Полыпчай. 31921г. пасля падпісання Рыж-скага мірнага дагавора ўрад УНР існаваў у эміграцыі.

30 Аўтар мае на ўвазе Вялікую Айчынную вайну 1941-1945 гг.,якуювёў СССР супраць фашысцкай Германіі і яе саюзнікаў (у іх ліку Італія, Ру-мынія, Венгрыя, Фінляндыя). Вайна з'яўлялася найболып важнай скла-даючай часткай Другой сусветнай вайны. Ваенныя дзеянні адбываліся з 22.6.1941 г.да 9.5.1945 г.,утымлікунатэрыторыіБеларусіда 28.7.1944г.

31 Аўтакефальная царква, самастойная царква ў праваслаўі. адміністрацыйна незалежная ад іншых цэркваў. У лік аўтакефальных цэркваў уваходзяць Албанская, Александрыйская, Амерыканская, Анты-яхійская, Балгарская, Грэчаская, Грузінская, Іерусалімская, Канстанціно-пальская, Кіпрская, Польская, Румынская, Руская, Сербская, Праваслаў-ная царква Чэшскіх зямель і Славакіі.

32 Беларуская праваслаўная царква, з пачаткам Вялікай Айчын-най вайны частка духавенства і беларускіх палітычных дзеячаў зрабіла спробу аднавіць аўтакефальную Беларускую праваслаўную царкву, якая была абвешчана ў 1927 г. У 1941 -1942 гг. было сфарміравана царкоў-нае кіраўніцтва (мітрапаліцкая ўправа, затым Сінод) на чале з мітра-палітам Панцеляймонам. Да сярэдзіны 1944г. існавалі Мінская, Брэс-цкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Палеская епархіі. Царкоўны сабор, які адбыўся ў Мінску ў жніўні-верасні 1942 г., зацвердзіў Статут царквы, але адклаў фармальнае абвяшчэнне аў-такефаліі да канца вайны.

33 Філафей (Уладзімір Нарко), праваслаўны царкоўны дзеяч. На-радзіўся 25.2.1905 г. у мястэчку Ілья (паводле іншых звестак - у в. Зана-рач) Віленскай губерні (цяпер Мінская вобласць). Скончыў Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю, у 1925-1929гг. вучыўся на бага-слоўскім факультэце Варшаўскага універсітэта. 3 пачатку 1930-х гг. вы-конваў святарскія абавязкі на Холмшчыне, у Галіцыі, у Варшаве. У 1941 г. рукапаложаны ў сан епіскапа, у 1942 г. прызначаны епіскапам Магі-лёўскім і Мсціслаўскім Беларускай праваслаўнай царквы. 3 1944г. у эміграцыі, у 1946 г. далучыўся да рэлігійнай юрысдыкцыі Рускай зару-бежнай праваслаўнай царквы. 3 канца 1940-х гг. стала жыў у Германіі. Памёр 24.9.1986 г. у Гамбургу.

34 "Дамоклаў меч", выраз, які абазначае пастаянную небяспеку. Згодна са старажытна-грэчаскім паданнем, Дамокл быў фаварытам сіра-кузскага тырана Дыянісія Старэйшага і лічыў яго самым шчаслівым з лю-дзей. Каб паказаць нетрываласць свайго шчасця, Дыянісій у час піру па-садзіў Дамокла на сваё месца і павесіў над яго галавой на конскім воласе востры меч, чым паказаў небяспечнасць жыцця.

35 Панцеляймон (Ражноўскі Павел Стафанавіч), праваслаўны цар-коўны дзеяч. Нарадзіўся 2.10.18б7 г. у г. Кастраме (Расія). Скончыў духоў-ныя курсы пры Казанскай духоўнай акадэміі. У 1913 г. пасвячоны ў епіскапа. Маскоўскі патрыярхат у 1920 г. прызначыў яго епіскапам пінскім. У 1922-1939 гт. польскімі ўладамі пазбаўлены епіскапскай ка-федры і знаходзіўся пад наглядам у розных манастырах Полыпчы. У 1939-1940 гг. патрыяршы экзарх Заходніх Беларусі і Украіны, у 1940- 1941 гг. архіепіскап гродзенскі. Ва ўмовах ваеннай акупацыі ў 1941 - 1944 гг. мітрапаліт мінскі і ўсяе Беларусі. 3 1944 г. у эміграцыі, з 1946 г. перайшоў пад юрысдыкцыю Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы. Памёр30.12.1950г.

36 Сергій, патрыярх Маскоўскі і ўсяе Расіі. Нарадзіўся ў 18б7 г. у г. Ар-замас. У 1890 г. скончыў Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію. 3 1907 г. архіепіскап, з 1917 г. мітрапаліт. 3 1937 г. местаблюсціцель пат-рыяршага прастолу. На Архірэйскім саборы ў верасні 1943 г. абраны патрыярхам Маскоўскім. Памёр у 1944 г. у Маскве.

37 Смаргонская акадэмія, так жартоўна называўся промысел па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў, які быў заснаваны Радзівіламі ў Смаргоні і існаваў з 17 ст. да пачатку 19 ст. Недалёка ад Смаргоні мядзведзяў дрэсіравалі: вучылі стаяць на задніх лапах, кланяцца, танцаваць. Пава-дыры з вучонымі мядзведзямі хадзілі па кірмашах не толькі Беларусі, але і Расіі, Венгрыі, Германіі і іншых краін. Прыбытковым быў гандаль дрэсіраванымі мядзведзямі.

38 Полацкая праваслаўная епархія, старэйшая праваслаўная епархія на тэрыторыі Беларусі. Цэнтр - у г. Полацк. Была заснавана ў 992 г., яе кафедральным храмам стаў Полацкі Сафійскі сабор. У 1511 г. атрымала статус архіепіскапіі. Пасля падпісання Брэсцкай царкоўнай уніі 1596 г. замест праваслаўнай была ўтворана Полацкая уніяцкая епар-хія. Як праваслаўная адноўлена ў 1833 г. 3 1840 г. межы епархіі супадалі з адміністрацыйнымі межамі Віцебскай губерні. У 1920-я - 1930-я гг. царкоўнае жыццё заняпала, пасля 1945 г. епіскапы не прызначаліся. Ад-ноўлена 22.7.1989 г., ахоплівала тэрыторыю Віцебскай вобласці, 3 1992 г. межы епархіі звузіліся (ахоплівае 11 раёнаў Віцебскай вобласці, падзе-лена на 8 благачынных акруг).

39 Жыровіцкі Свята-Успенскі сабор, галоўны сабор Жыровіцкага Успенскага манастыра. Мураваны сабор пабудаваны ў 1650 г. у стылі ба-рока. Рэканструяваны ў 1-й палове 19ст., пасля чаго набыў рысы класіцызму. З'яўляецца помнікам гісторыі і культуры Беларусі.

40 Налібоцкая Ігушча, лясны масіў, які размешчаны ў басейнах пра-вых прытокаў Нёмана, Бярэзіны і Усы, займае ўсходнюю ўскраіну Вер-хненёманскай раўніны. Каля 80 % яе тэрыторыі займаюць лясы, пера-важна хваёвыя. На поўначы даходзіць да Ашмянскіх град, на ўсходзе -да Мінскага ўзвышша. Займае плошчу каля 140 тыс. га. Паўднёва-ўсход-нюю частку пушчы займае біялагічны заказнік Налібоцкі, створаны ў 1960 г. з мэтай аховы ўнікальнага прыроднага комплексу (Валожынскі. Стаўбцоўскі, Іўеўскі, Навагрудскі раёны Беларусі).

41 Красноў Пётр Мікалаевіч, расійсківаенны дзеяч, генерал-лейтэ-нант (1917). Нарадзіўся 22.9.1869 г. у Пецярбургу ў сям'і казацкага гене-рала, атрымаў ваенную адукацыю. У Першую сусветную вайну каманда-ваў казацкімі брыгадай, дывізіяй, корпусам. У Кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 г. быў прызначаны А.Ф. Керанскім камандуючым вой-скамі і накіраваны з фронту ў Петраград для падаўлення рэвалюцыі. Быў разбіты і ўзяты ў палон. Збег на р. Дон, дзе быў абраны атаманам Вой-ска Данскога, стварыў казацкую армію, наступаў на г. Царыцын, але быў разбіты. 3 1919 г. у Германіі. У час Другой сусветнай вайны ствараў ка-зацкія часці і іншыя вайсковыя антысавецкія фарміраванні. Захоплены савецкімі войскамі і 17.1.1947 г. смяротна пакараны.

42 Амерыканская праваслаўная царква, аўтакефальная царква з 1970 г. Кафедра знаходзіцца ў Нью Йорку, узначальваецца мітрапалітам. У межах ЗПІА мае 8 епархій, болып 350 парафій. Распаўсюджвае сваю рэлігійную юрысдыкцыю на частку праваслаўных веруючых Канады. краін Лацінскай Амерыкі і Аўстраліі.

43 Анастасій (А Грыбаноўскі; 1873-1965 гт.), рэлігійны дзеяч, мітра-паліт, кіраўнік Сінода Рускай зарубежнай праваслаўнай царквы з 1936 г.

44 Капітуляцыя Германіі з'яўлялася завяршальным актам Вялікай Ай-чыннай вайны 1941-1945 гт. і завяршала вайнуў Еўропе на еўрапейскім тэатры ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны. Падпісана ў ноч на 8.5.1945 г. у прыгарадзе Берліна Карлсхорсце. Генерал-фельдмаршал В. Кейтэль у прысутнасці прадстаўнікоў Савецкага Саюза - маршала Г.К Жукава, Англіі - галоўнага маршала авіяцыі А Тэдэра, ЗПІА - гене-рала К Спаатса, Францыі - генерала дэ Латр дэ Трасіньі ад імя герман-скага вярхоўнага галоўнакамандавання падпісаў акт аб безагаворачнай капітуляцыі Германіі.

45 Эйзенхаўэр Дуайт Дэвід, дзяржаўны і ваенны дзеяч ЗПІА. На-радзіўся 14.10.1890 г. У Другую сусветную вайну камандаваў амеры-канскімі войскамі ў Еўропе, кіраваў у 1944 г. высадкай англа-амеры-канскіх войск у Францыі. Пасля разгрому Германіі камандаваў войскамі ЗПІА у Германіі, быў начальнікам штаба войск ЗПІА, галоўнакамандую-чым войскамі НАТО у Еўропе. У 1953-1961 гг. прэзідэнт ЗТТТА Памёр 28.3.1969 г. у Вашынгтоне.

46 Перамешчаныя асобы, людзі, якія былі вывезены ў час Другой сусветнай вайны ў Германію з акупіраваных ёю тэрыторый на прыму-совыя работы. 3 тэрыторыі Беларусі было вывезена каля 400 тыс. чала-век. Каля 250 тыс. з іх вярнуліся на радзіму да пачатку 1946 г. У заходніх зонах Германіі і Аўстрыі знаходзілася каля 250 тыс. чалавек, якія да 1.9.1939 г. былі грамадзянамі Полыпчы, а таксама Латвіі, Літвы і Эстоніі. Каля 100 тыс. беларусаў, якія знаходзіліся ў заходніх зонах акупацыі Гер-маніі саюзнікамі, не жадалі вяртацца ў Беларусь. Як перамешчаныя асобы яны перайшлі пад апеку ЮННРА (Арганізацыі аб'яднаных нацый у справах дапамогі і аднаўлення), а потым Міжнароднай арганізацыі па правах бежанцаў (ІКО). На тэрыторыі Заходняй Германіі і Аўстрыі існа-вала каля 20 беларускіх лагераў. Яны мелі самакіраванне са сваёй адміністрацыяй, сацыяльнымі і культурнымі ўстановамі. Да сярэдзіны 1950-х гг. болыпасць перамешчаных асоб перасяліліся на сталае жыхар-ства ў краіны Еўропы, Амерыкі і ў Аўстралію.

47 ЮНРРА (англ. United Nations Relief and Rehabilitation Administration), Адмінісграцыя дапамогі і аднаўлення Арганізацыі аб'яднаных нацый, міжнародная арганізацыя, створаная краінамі антыгітлераўскай кааліцыі 9-11.1943 г. для аказання дапамогі краінам, якія пацярпелі ў Другую сусветную вайну ў галіне фінансаў, прамысловага і сельскагаспадарчага аднаўлення, аховы здароўя і інш. У складзе арганізацыі дзейнічаў камітэт па пытаннях утрымання перамешчаных асоб. У 1947 г. арганізацыя спыніла сваё існаванне.

48 Уласаў АА, генерал-лейтэнант Чырвонай Арміі, камандуючы 2-й Ударнай арміі Волхаўскага фронту, які здаўся ў палон германскім войскам у ліпені 1942 г. Узначаліў вайсковыя фарміраванні, якія дзейнічалі супраць Чырвонай Арміі. У маі 1945 г. захоплены ў палон на тэрыторыі Чэхаславакіі і 1.8.1946 г. пакараны смерцю згодна з прыгаворам Вайсковай калегіі Вярхоўнага суда СССР.

49 Беларускі нацьганальны камітэт у Рэгенсбургу, грамадская арганізацыя, якая дзейнічала ў 1945-1950 гг.у Германііўлагерахдля перамешчаных асоб. Камітэт быў створаны ў жніўні 1945 г. у амерыканскай акупацыйнай зоне. Займаўся дабрачыннай і культурна-асветнай дзейнасцю сярод беларускіх эмігрантаў.

50 Беларуская гімназія імя Янкі Купалы, існавала ў 1945-1950 гг. у Германіі. Была створана ў лагеры для перамешчаных асоб у г. Рэгенсбург каб рыхтаваць беларускую моладзь для паступлення ў вышэйшыя навучальныя установы замежных краін. Мела 8 класаў, адбылося 5 выпускаў, пасведчанні аб заканчэнні атрымалі 44 чалавекі. Выкладаліся агульнаадукацыйныя прадметы, рэлігія, замежныя мовы.

51 Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, рэлігійная арганізацыя беларусаўу эміграцыі, Заснавана ў чэрвені 1948 г. у Германіі рэлігійнымі і грамадскімі дзеячамі - прыхільнікамі ўрада БНР. Дзейнічала ў Еўропе (Германія, Англія, Францыя, Бельгія), з пачатку 1950-х гг. у ЗПІА, Канадзе і Аўстраліі. У 1949г. створаны сабор епіскапаў БАПЦ. У наш час у замежных краінах дзейнічае каля 20 прыходаў царквы.

52 Сергій (Рыгор Ахоценка), праваслаўны святар, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа. Нарадзіўся 12.3.1890 г. у в. Малыя Гарошкі на Жытоміршчыне ў сялянскай сям'і. У 1911-1921 гг. атрымаў пачатковую духоўную адукацыю ў Багаяўленскім манастыры ў г. Жытомір. У 1919 г. пастрыжаны ў манахі. У жніўні 1943 г. высвячаны ў епіскапа Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. 3 20.12.1949г. архіепіскап Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы на эміграцыі. 3 1950 г. у Аўстраліі. Памёр 2.10.1971 г. у г. Дцэлаіда.

53 Беларуская праваслаўная царква Паўночнай Амерыкі, аб'ядноўвае беларускія праваслаўныя прыходы, якія ўзніклі ў ЗТТТА і Канадзе ў пачатку 1950-х гг. З'яўляецца самастойнай епархіяй у складзе экзархата Канстанцінопальскай патрыярхіі ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы. Створана ў 1970 г. на царкоўным з'ездзе ў г. Саўт-Рывер. Кіруецца статутам, прынятым у 1980 г.

54 Лапіцкі Мікалай, рэлігійны дзеяч беларускага замежжа. Нарадзіўся 26.1.1907 г. у в. Грэлікі Віленскага павета (цяпер Мінская вобласць). Скончыў Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю (1930 г.) і багаслоўскі факультэт Варшаўскага універсітэта. 3 1944 г. у Германіі, з 1950 г. у ЗТТТА Служыў настаяцелем беларускага храма св. Ефрасінні Полацкай у г. Саўт-Рывер. З'яўляўся кіраўніком Беларускай праваслаўнай царквы Паўночнай Амерыкі, якая падпарадкоўваецца Канстанцінопальскаму патрыярху. Памёр 8.8.197бг.

55 Брытанская зона акупацыі, уключала тэрыторыю паўночна-заходняй часткі Германіі (Вестфалія і Гановер) з буйнымі гарадамі Бон. Кёльн, Дусбург, а таксама Гамбург, Любэк, Кіль і інш.

56 Сусветны Савет Цэркваў, створаная ў 1948 г. міжнародная арганізацыя, якая з'яўляецца выразнікам экуменічнага руху за ліквідацыю дзялення хрысціян на канфесіі. Першыя экуменічныя арганізацыі ўзніклі ў еўрапейскіх краінах у 1920-я гг. У наш час Сусветны Савет Цэркваў акрамя вырашэння сваёй галоўнай мэты - распрацоўкі асноў будучай адзінай царквы - праводзіць работу, накіраваную на вырашэнне найболып складаных праблем грамадства - захавання міру, дасягнення сацыяльнай справядлівасці, экалагічнай бяспекі. Сусветны Савет Цэркваў аб'ядноўвае большасць пратэстанцкіх цэркваў, старакаталіцкіх, праваслаўных, а таксама армянскую царкву (каля 300 рэлігійных арганізацый з болып чым 150 краін свету, болып чым 450 млн веруючых). Падтрымлівае сувязі з ААН, ЮНЕСКО і інш. міжнароднымі арганізацыямі.

57 Ціта, Броз-Ціта Іосіф, дзяржаўны і палітычны дзеяч Югаславіі Маршал (1943 г.), тройчы Народны герой (1944 г., 1972 г., 1977 г.). Нарадзіўся 25.5.1892 г. у Харватыі. У час барацьбы супраць фашысцкай Германіі ў 1941-1945 гг. быў галоўнакамандуючым Народна-вызваленчай арміі і партызанскіх атрадаў. Прапаноўваў уласную мадэль сацыялістычнага грамадства. У 1952-1966 гг. генеральны сакратар Саюза камуністаў Югаславіі, з 1953 г. - прэзідэнт Югаславіі і старшыня Саюзнага выканаўчага веча. Памёр 4.5.1980 г.

58 IRO (International refugee organization), , Міжнародная арганізацыя па правах бежанцаў. Дзейнічала ў сістэме ААН у 1946- 1951 гг. і змяніла ў сваёй дзейнасці Дцміністрацыю Арганізацыі аб'яднаных нацый у справах дапамогі і аднаўлення (ЮНРРА).

59 Украінская аўтаномная праваслаўная царква, створана на саборы, які адбыўся ў Пачаеўскім манастыры ў жніўні 1941 г., часткай епіскапаў Заходняй Украіны, якія пасля далучэння гэтай тэрыторыі да Савецкага Саюза перайшлі з рэлігійнай юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў юрысдыкцыю Маскоўскай патрыярхіі. Кіраваліся пастановамі Маскоўскага сабора 1917-1918 гг. абдараванні царкве на Украіне аўтаноміі, якія ў 1922г. былі пацверджаны патрыярхам Ціханам. На чале царквы стаяў мітрапаліт Алексій (Грамадскі; забіты ў 1943 г. бандэраўцамі), які быў абвешчаны мітрапалітам экзархам. У канцы 1942 г. у царквы было 16 епіскапаў, болып за 20 манастыроў Пасля 1944 г. частка іерархаў эмігрыравала, частка далучылася да Маскоўскай патрыярхіі.

60 Армія Андэрса, вайсковыя фарміраванні польскага эміграцыйнага урада ў Другую сусветную вайну, якімі камандаваў генерал У. Андэрс. СтворананатэрыторыіСССРужніўні 1941 -сакавіку 1942 гг.як Польская армія ў СССР. Падставай для яе стварэння з'явілася савецка-польскае пагадненне ад 14.8.1941 г. аб сумесных дзеяннях на савецка-германскім фронце. Да жніўня 1942 г. падпарадкоўвалася камандаванню Чырвонай Арміі, складалася з 6 пяхотных дывізій, налічвала 66 тыс. чалавек. У сакавіку-красавіку і жніўні 1942 г. эвакуіравана ў Іран і Ірак. У складзе арміі Андэрса змагалася каля 30 тыс. ураджэнцаў Беларусі.

61 Іаан Златавуст (па-грэчаску Хрызастом; каля 350-407 гт.), візантыйскі царкоўны дзеяч, прапаведнік. У 398-404 гг. з'яўляўся Канстанцінопальскім патрыярхам. Вылучаўся выдатным красамоўствам.

62 Васіль Вялікі (каля 330-379 гт.), рэлігійны дзеяч, царкоўны багаслоў, які мае асаблівае значэнне ў хрысціянстве. З'яўляўся епіскапам Кесарыі Кападакійскай. Аўтар пропаведзей, гугарак, настаўленняў, распрацаваў варыянт літургіі, прыняты ў праваслаўі да нашага часу.

63 Ціхан Задонскі, праваслаўны царкоўны дзеяч, багаслоў, рэлігійны пісьменнік, святы. Нарадзіўся ў 1724 г. у Наўгародскай губерні. У 1758 г. прыняў манаства. 3 1761 г. епіскап Кексгольмскі і Ладажскі, з 17бЗ г. епіскап Варонежскі. 3 1769 г. жыў у Задонскім манастыры. Аўтар пропаведзей, настаўленняў, пісьмаў і іншых багаслоўскіх твораў. Памёр 13.8.1783г.

назад змест далей
абмеркаваць (0 каментароў)
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU