У Менску:  16:24     Аўторак, 14-га Кастрычніка, 2008 по-русски | in english   
НАВІГАЦЫЯ  
  Галоўная старонка 
  Гасьцявая кніга 
  Форум 
  Пра сайт 
  Пошук па сайце 

НАВІНЫ  
  Усе навіны 
  Навіны Беларусі 
  Навіны замежжа 

МАТЭРЫЯЛЫ  
  Артыкулы 
  Каментарыі 
  Афіцыйнае 
  Казань 
  Інтэрвію 
  Асобы 
  Бібліятэка 
  Усе 
  Паводле папулярнасці 

НА ФОРУМЕ  


Православный Байнет
Беларуская Праваслаўная Царква
Портал Православный Дом - общение и знакомства. Форум, чат, православная библиотека.
Рыма-каталіцкі Касцёл на Беларусі
Православный сайт КЕЛИЯ






абмеркаваць (0 каментароў)

На ніве Хрыстовай
Архіепіскап Апанас (Мартас)

назад змест далей

Праваслаўная Цэрква ў Польшчы

Туркавічы былі апошнім пунктам маёй пастырскай службы ня толькі на Холмшчыне, але і ў Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Польшчы. Прызначалі мяне на служэньне ў розныя месцы і на розныя пасады, але болып за ўсё я палюбіў Туркавічы, бо там пакутаваў

У Аўтакефальнай Праваслаўнай Царкве ў Полыпчы я нарадзіўся духоўна, стаўся яе сьвятаром, служыў ёй сумленна і атрымліваўузнагароды. Яна была маёй духоўнай маці, якая выхавала мяне ў "мужа совершенна". Таму прысьвячаю ёй некалькі радкоў майго пісаньня.

Гэтая Царква пачала сваё існаваньне пасьля Першай сусьветнай вайны ў межах новаўтворанай незалежнай Польскай дзяржавы. Арганізатарам і першым мітрапалітам яе быў архіепіскап былы Мінскі і Тураўскі Георгій (Ярашэўскі), акадэмік, былы рэктар Санкт-Пецярбурскай духоўнай акадэміі. Яго забіў з рэвальвэра архімандрыт, акадэмік, рэктар духоўнай сэмінарыі Смарагд (Латышэнка) 8 лютага 1923 года. На яго месца быў абраны Сынодам архіепіскап Валынскі і Крамянецкі Дыянісій (Валядзінскі). Гэты мітрапаліт закончыў арганізацыю Царквы і атрымаў аўтакефалію ад Канстантынопальскага патрыярха 13 лістапада 1924 года. 3 таго часу Праваслаўная Царква ў Полыпчы была аўтакефальнай31. Мітрапаліт Варшаўскі і ўсёй Полыпчы насіў тытул "Найшчасьлівейшы".

Царква мела пяць епархій: Варшаўска-Холмскую, Валынскую. Віленскую, Гарадзенскую і Палескую. У кожнай епархіі існавалі мужчынскія і жаночыя манастыры. Усіх манастыроў было 15. Пачаеўская Лаўра займала асаблівае месца ў Царкве. Яна мела вялікае значэньне для праваслаўнага насельніцтва Полыпчы. Усе манастыры мелі гістарычнае мінулае.

Для падрыхтоўкі сьвятароў былі адчыненыя дзьве духоўныя сэмінарыі: у Вільні і Крамянцы і багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэта ў Варшаве. Апрача таго, існавалі дыяканска-псаломніцкая школа ў Яблочынскім манастыры і псаломніцка-рэгенцкія курсы ў Крамянецкім манастыры. У Пачаеўскай Лаўры была адчыненая Паслушніцкая школа для манахаў. Усе гэтыя навучальныя ўстановы рыхтавалі сьвятароў і царкоўных служыцеляў.

Перапіс насельніцтва ў Польшчы, праведзены ў 1921 годзе, сьведчыў пра 3 789 000 асобаў праваслаўнага насельніцтва. Калі браць пад ўвагу натуральны прырост і нядобрасумленныя махінацыі перапісчыкаў, да пачатку 1939 года ўсяго праваслаўнага насельніцтва бьшо 5 000 000 чалавек. Прыходзкіх і прыпісных цэркваў налічвалася болып за дзьве тысячы ва ўсіх епархіях, калі не прыгадваць цэнтральных раёнаў Полыпчы, дзе амаль усе праваслаўныя храмы былі адабраныя польскімі ўладамі, пераробленыя на каталіцкія касьцёлы ці разбураныя. На Холмшчыне яны разбурылі 113 цэркваў у чэрвені 1938 года. Такім чынам, усіх цэркваў у Полыпчы разам з адабранымі і разбуранымі было каля 2500.

Па графе гугарковай мовы статыстыка давала наступныя лічбы:

украінская 4 501 000

беларуская 1 698 100

руская (расейская) 168 700

У графе "ўкраінская мова" пастаўлены таксама галічане - каля 3 000 000. Жыхары Палесься ня вызначылі сваёй мовы і назвалі яе "тутэйшай". Зь іх частка размаўляла па-беларуску, а другая частка - па-ўкраінску. Былі таксама і праваслаўныя чэхі, але іх статыстыка не ўлічыла.

назад змест далей
абмеркаваць (0 каментароў)
Copyright © 2005 Беларускі партал "ЦАРКВА".
Пры капіяваньні эксклюзыўных матэрыялаў сайта пажаданая спасылка.
Меркаваньні аўтараў могуць не супадаць зь меркаваньнем рэдакцыі.
Rambler's Top100 Rating All.BY Рейтинг ЧИСТЫЙ ИНТЕРНЕТ - logoSlovo.RU