Патрыяршае Пасланне да Святой Пасхі 2015

ВАРФАЛАМЕЙ

З ЛАСКІ БОЖАЙ АРХІЕПІСКАП КАНСТАНЦІНОПАЛЯ - НОВАГА РЫМУ І ЎСЯСВЕТНЫ ПАТРЫЯРХ

УСЁЙ СУПОЛЬНАСЦІ ЦАРКВЫ

ЛАСКА, МІР І МІЛАСЦЬ АД УВАСКРЭСЛАГА Ў СЛАВЕ ХРЫСТА

Браты-суслужнікі і любыя ў Госпадзе дзеці,

Хрыстос Уваскрос!

 

 Усе праваслаўныя вернікі сёлета зноў радасна святкуюць Уваскрасенне Госпада нашага Ісуса Хрыста і спяваюць: “Святкуем смерці змярцвенне, пекла разбурэнне, пачатак іншага - вечнага - жыцця, і карагодзячы песнахвалім Прычынніка”. (Трапар Канона Увасрасення) 

Аднак, пакуль мы радасна святкуем Уваскрасення Госпада як рэальнасць жыцця і надзеі, вакол нас у свеце раздаюцца заклікі і пагрозы смерці, якія ў многіх кропак зямлі усчыняюць тыя, хто верыць, што супярэчнасці паміж людзьмі можна вырашыць праз знішчэнне праціўнікаў, а гэта ўжо само па сабе ёсць найбольшым падцверджаннем іх слабасці. Бо прыносячы смерць іншаму чалавека, помсцячы бліжняму ці камусьці адрознаму ад нас, нельга ні палепшыць свет, ні вырашыць праблемы людзей. Урэшце, як ўжо ўсеагульна прынята і прызнана, у прыватнасці, думаючымі людзьмі ўсіх часоў, - зло перамагаецца толькі дабром, і ніколі - злом.      

Сапраўднае вырашэнне праблемы магчымае, калі толькі мы  прызнаем і шануем годнасці кожнай чалавечай асобы і павагу правы чалавека. І наадварот, усякія праблемы ўзнікаюць і абвастраюцца, чалавечай асобай пагарджаюць і парушаюць яе правы, асабліва калі гаворка ідзе пра найслабейшых, якія павінны адчуваць сваю абароненасць, у той час, калі маючыя ўладу павінны быць справядлівымі, каб захоўваць мір.

Дык вось, Хрыстос уваскрос з мёртвых і гэтым самым паказаў нязмогу смерці ў ейным імкненні завалодаць светам і прынесці ў яго тленне. Розныя наступствы смерці могуць быць абарачальнымі, бо, нягледзячы на тое, якімі рэчы бачацца, яны заўсёды часовыя, у іх няма ні кораня, ні жыццяздольнасці, у той час як Хрыстос, Які назаўжды перамог смерць, засёды нябачна прысутны.

Мы, хто маем нашую надзею ў Ім, верым, што права на жыццё належыць кожнаму чалавеку. Жыццё і Уваскрасенне прапаноўваюцца толькі Ісусам Хрыстом, які зваяваў смерць і яе ўладу над людзьмі, і таму толькі на Яго і Ягонае вучэнне належаць людзям спадзявацца. Вера ў Хрыста вядзе да Уваскрасення –  увасрасення ўсіх нас; вера і выкананне ў жыцці вучэння Хрыста вядуць нас да ўсеагульнага збаўлення, а таксама і да вырашэння любой чалавечай праблемы ў свеце.

Любыя браты, сёстры і дзеці,

Вестка пра Увакрасенне, як пераадоленне чалавечай немачы, гэта прапаведанне жыцця перад абліччам заняпаду свету і чалавечых акалічнасцяў. З Усясветнага Патрыярхату, маючы Божую ласку ў Прадстаянні Праваслаўнай любові у ісціне, мы запрашаем усіх людзей менавіта да гэтага - спазнаць гэтую вестку і жыць згодна з ёй, усведамляючы, што толькі так можна зноў здабыць “надзею нашу” і надзею ўсяго свету, “скрадзеную” ў нас у хаосе чалавечага жыцця.

Няхай жа святло Уваскрасення асвячае сэрцы ўсіх вас, каб вы маглі радавацца з іншымі людзьмі ў любові, міры і згодзе - у Сыне і Слове Божым, Які ёсць Святло свету, Ісціна і Жыццё.

Яму адзінаму, Увасрэсламі з мёртвых, Госпаду славы, Які “жыццём уладарыць і над смерцю пануе”, Які жыве навекі і Які “тым, што магілах, жыццё дараваў”, належаць слава, пашана і падзяка. Амін.

 Фанар, Святая Пасха 2015

+Варфаламей Канстанцінопальскі

Гарачы хадайнік за ўсіх вас да Ўваскрэслага Хрыста

 

Пераклад: Партал Царква

Рубрыка: