Навіна

Прызначаны прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце

У сувязі з заснаваннем прадстаўніцтва Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце ў г. Мінску і згодна з адпаведным указам Патрыярха Кірыла на пасаду прадстаўніка Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце прызначаны ігумен Васіян (Змеяў).

Страны: 
Конфессии: 

Папа Францішак асабіста выступіў з хадайніцтвам у справе вызвалення палітвязняў

Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што  інфармацыя аб тым, што  Яго Святасць Папа Францішак разам з просьбамі ад  краін Еўрасаюза, Злучаных Штатаў Амерыкі таксама асабіста выступіў з хадайніцтвам у дадзенай справе.

Страны: 
Конфессии: 

105-ыя ўгодкі з дня нараджэння беларускай паэткі Ларысы Геніюш адзначылі ў Зельве

У мясцовай Свята-Троіцкай царкве адбылася памінальнае набажэнства, якое  традыцыйна  праводзяць у памяць пра паэтку. Набажэнства адбывалася на беларускай мове.

Страны: 
Конфессии: 

У канцы жніўня у Мінску адкрыецца традыцыйны фестываль хрысціянскіх дакументальных фільмаў «Magnificat»

Міжнародны каталіцкі фестываль «Magnificat» cёлета пройдзе з 30 жніўня па 3 верасня, паведамляе партал catholic.by. Па традыцыі апошніх гадоў ён распачнецца ў Мінску, пасля чаго пераедзе ў Глыбоцкі раён Віцебшчыны. 

Страны: 
Конфессии: 

У каталіцкіх семінарыях прайшлі ўступныя экзамены

У канцы ліпеня ў двух каталіцкіх семінарыях Беларусі прайшлі рэкалекцыі і ўступныя экзамены. Па іх выніках на першы курс Гродзенскай семінарыі залічана 6 юнакоў, а ў Пінскую семінарыю толькі 1 чалавек.

Страны: 
Конфессии: 

Прадстаўнікі расейскага епіскапату РПЦ адсутнічаюць на святкаваннях Дня Хрышчэння Русі ў Кіеве

Урачыстае святкаванне Дня Хрышчэння Русі і 1000-годдзя князя Ўладзіміра праходзяць паралельна ў Кіеве і Маскве. Пры гэтым, як паведамляе ў асабістым блогу дыякан Андрэй Кураеў, які прыбыў на ўрачыстасці ў Кіеў, там "ні аднаго госця з патрыярхіі; ні аднаго епіскапа з Расеі; епіскапы з Румыніі, Чэхіі, Балгарыі Польшчы; але не з Расеі".

 

Патрыярх Кірыл ўскосна прызнаў Расею і Украіну бакамі ваеннага канфлікту

Напярэдадні Дня Хрышчэння Русі і царкоўнай памяці князя Уладзіміра Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл звярнуўся з пасланнямі з нагоды ваеннага канфлікту на ўсходзе Украіны як да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі, так і да Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, прызнаўшы тым самым, што яны прадстаўляюць два бакі супрацьстаяння.

Праваслаўная капліца на "Лініі Сталіна" будзе пабудавана непасрэдна побач з помнікам дыктатару

Капліца ў імя святога благавернага князя Александра Неўскага, адкрыцё якой плануеца на час фестывалю праваслаўнай моладзі на "Лініі Сталіна", будуецца побач і ў адзіным ансамблі з помнікам аднаму з самых крававых дыктатараў ХХ стагодзя.

Лукашэнка лічыць, што канфлікт ва Украіне пачаўся з расколу ў царкве

Падчас сустрэчы з Патрыярхам Кірылам кіраўнік Беларусі звярнуў увагу на тую асаблівасць цяперашняга візіту Прадстаяцеля РПЦ, што ў гэты раз ен наведае той рэгіен краіны, дзе пражывае шмат каталікоў. Але пры гэтым, па яго словах, католікі і праваслаўныя тут жывуць мірна, што вельмі важна, паколькі, як ён лічыць, канфлікт ва Украіне пачаўся менавіта з расколу ў царкве. "Калі былі здрадзены духоўныя каштоўнасці, калі яны сталі прыніжацца. Усе гэта перайшло ў плоскасць ужо ваеннага супрацьстаяння", - сказаў Лукашэнка.

Візіт Париарха Кірыла ў Беларусь пачаўся з сустрэчы з А. Лукашэнкам

Адразу пасля прыбыцця ў Мінск Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл сустрэўся і меў гутарку з кіраўніком дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам.У папярэдняй праграме візіту аб сустрэчы на вышэйшым узроўні не паведамлялася.

Удакладнена праграма візіту Патрыярха Кірыла ў Беларусь (АБНОЎЛЕНА)

Патриарх Кирилл и ЛукашенкоНа афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы з'явілася прыблізнае апісанне праграмы маючага адбыцца візіту Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларусь. Візіт адбудзецца з 20 па 22 чэрвеня, пачнецца з Мінска, працягнецца і завершыцца ў Брэсце.

Прыняты сумесны дакумент па аб'яднанню УАПЦ і УПЦ КП (+ТЭКСТ ДАКУМЕНТА)

Камісіі УАПЦ і УПЦ КП 8 чэрвеня 2015 г.адбылося сумеснае пасяджэнне Камісій УПЦ Кіеўскага Патрыярхату і Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, дзе прыняты сумесны дакумент, якім вызначаюцца канкрэтныя крокі па аб'яднанню двух праваслаўных юрысдыкцый у адзіную памесную царкву.

Новы каталіцкі біскуп прызначаны ў Беларусь

9 чэрвеня 2015 г. папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандра Яшэўскага, да гэтага настаяцеля салезіянскай супольнасці ў Мінску, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнас Вялікі. 

Апостальскі Нунцый Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў працэсію Божага Цела ў Віцебску

Пасля ўдзелу у Працэсіі Божага Цела ў Мінску Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ўзначаліў аналагічную  працэсію у Віцебску, якая там адбылася 6 чэрвеня з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана, якую ў гэтым годзе Каталіцкі Касцёл святкаваў 4 чэрвеня.

Адбыліся вышэйшыя форумы гіерархаў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў Беларусі

3 чэрвеня адбыліся пасяджэнне  Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы  і  пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (ККББ). Абодва форумы, як праваслаўны, так і каталіцкі, мелі незвычайныя, у параўнанні з аналагічнымі пасяджэннямі папярэдніх гадоў,  рысы і вынікі.

Мітрапаліт Філарэт і мітрапаліт Павел з'явіліся разам на публіцы

Митрополит Филарет митрополит Павел27 траўня дзеючы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел і Ганаровы Экзарх мітрапаліт Філарэт пабывалі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і наведалі выставы, прысвечаныя 80-годдзю мітрапаліта Філарэта.

Беларуская Праваслаўная Царква рыхтуецца да візіту Патрыярха Кірыла

У аўторак, 26 траўня, некаторыя рабочыя пытанні маючага адбыцца візіту, прымеркаванага да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра, былі абмеркаваны на чарговым пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы і арганізацыі гэтага мерапрыемства, якое плануецца на 20-22 чэрвеня г. г.

Старонкі