Навіна

Лукашенко публично оскорбил высшее духовенство страны и поглумился над словами Христа

В ходе "обращения с посланием к белорусскому народу и национальному собранию", транслировавшегося по всем белорусским каналам, Лукашенко под смех зала глумился над высшим духовенством ведущих религиозных конфессий страны: Православной и Католической.  Он назвал "дремучестью" требование целибата в отношении лиц высшей иерархии этих церквей и он  "уверен" в том, что на самом деле они "втихую косячат на стороне", и это, мол,  нормально, потому что "нет детей - не человек".

Памёр беларускі дзеяч і святар Аляксандр Надсан

У Лондане на 89-м годзе жыцця памёр выбітны дзеяч беларускай эміграцыі і святар, апостальскі адміністратар для гэка-каталікоў замежжа Аляксандр Надсан. Вельмі вядомы перакладамі багаслужэння на беларускую мову.

Пасхальная літургія на беларускай мове ў Сухарава

На мінскім прыходзеі Архангела Міхаіла ў царкве святой Ксеніі Пецярбургскай прайшла чарговая, ужо другая літургія на беларускай мове. Яе ўнікальнасць у тым, што гэта першая беларускамоўная літургія ў Мінску ў першы дзень Пасхі.

МОНИТОРИНГ СМИ: Международная конференция «Несмертная казнь: истоки ответственной позиции»

13-14 ноября 2014 года в гостинице «Монастырская» (Минск) при содействии Совета Европы прошла международная конференция «Несмертная казнь: истоки ответственной позиции». Организаторами форума выступили: международная неправительственная организация Penal Reform International, межконфессиональная миссия «Христианское социальное служение» (ММ «ХСС»), правозащитная организация «Белорусский Хельсинкский комитет», Белорусская ассоциация журналистов. Участие в конференции приняли эксперты из Беларуси, России, Украины и Польши — представители государственных органов, религиозные деятели, юристы, правозащитники.

Праваслаўнае памінальнае богаслужэнне ў Курапатах

Напярэдадні дня ўшанавання Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай 1 лістапада ва ўрочышчы Курапаты па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла адбылося памінальнае богаслужэнне за ўсіх нявінна забітых у Айчыне нашай.

Апостальскі Нунцый маліўся ў Трасцянцы і Курапатах

1 лістапада, ва ўрачыстасць Усіх Святых, у вігілію ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, каб ад імя Каталіцкага Касцёла ўшанаваць памяць тых, хто страціў там жыццё.

В пределах бывшей Минской епархии учреждена Митрополия из четырех епархий

На проходящем в Москве заседании Синода Русской Православной Церкви утверждено решение, ранее принятое на Синоде БПЦ, об образовании на территории Минской области трех новых епархий: Борисовской, Молодечненской и Слуцкой.

Конференция "Теологическое образование в Беларуси и странах Европы в контексте обеспечения свободы вероисповедания" пройдет в Минске 21-22 ноября

«Инициатива FORB» (Беларусь), «Центр изучения современной религиозности» (Беларусь), Центр «Экумена» (Беларусь) совместно с международной организацией «Адвокаты Европы» (Болгария) проводят 21-22 ноября 2014 года в г. Минске международную конференцию на тему “Теологическое образование в Беларуси и странах Европы в контексте обеспечения свободы вероисповедания”. Принимаются заявки на участие.

На Міжнародным Кангрэсе даследнікаў Беларусі адбылася секцыя "Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць"

Чацвёрты Міжнародны Кангрэс даследнікаў Беларусі прайшоў у Каўнасе 3-5 кастрычніка 2014 г. Навукоўцы, даследнікі, багасловы, журналісты з 6-ці краін прадставілі на міждысцыплінарнай і міжканфесійнай секцыі: “Святыя ў беларускай гісторыі і сучаснасці: асобы, месцы, тэксты, супольнасць”.

Новым кіраўніком Украінскай Праваслаўнай Царквы стаў Мітрапаліт Ануфрый

Сабор епіскапаў Украінскай Праваслаўнай Царквы (Маскоўскага Патрыярхату) абраў 13 жніўня новага Прадстаяцеля - Мітрапаліта Ануфрыя (Беразоўскага), які апошнія месяцы быў месцазахавальнікам прастолу Кіеўскага Мітрапаліта.

Сайт Могилевской епархии БПЦ опубликовал приказ главаря донецких сепаратистов (обновлено)

На официальном сайте Могилевской епархии Белорусской Православной Церкви, опубликован приказ "министра обороны" так называемой "Донецкой Народной Республики" Игоря Гиркина ("Стрелкова")
(После публикации в СМИ данные новости были в тот же день сняты с сайта)

Памёр Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Уладзімір (Сабадан)


Раніцай 5 ліпеня пасля цяжкай і працяглай хваробы адышоў да Госпада Прадстаяцель Украінскай Праваслаўнай Царквы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Уладзімір (Сабадан).
 
Святы Сінод Украінскай Праваслаўнай Царквы вызначыць час адпявання і месца пахавання мітрапаліта Уладзіміра на тэрыторыі Свята-Успенскай Кіева-Пячэрскай лаўры.

Прайшоў навукова-практычны семінар паралітургічных спеваў

10 мая у прыходзе Нараджэння Багародзіцы ў в. Тарасава пад Мінскам прайшоў навукова-практычны семінар “Народны глас: Традыцыя хрысціянскіх і народных спеваў: даследаванне і захаванне”, які арганізавалі Цэнтр праваслаўнай культуры імя Канстанціна Астрожскага згаданага прыходу, вядомае сваёй прыхільнасцю да беларушчыны праваслаўнае Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія, а таксама Музеем малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах, які знаходзіцца на Падляшшы, у Польшчы.

Митрополит Павел провел пресс-конференцию

13 мая предстоятель Белорусской Православной Церкви встретился с журналистами. В пресс-конференции могли принять участие представители только аккредитованых средств массовой информации. Во встрече приняло участие более 30 белорусских и российских журналистов.

Аляксандр Лукашэнка прыняў мітрапаліта Паўла

5 мая 2014 г. Аляксандр Лукашэнка прыняў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла. Кіраўнік Царквы і кіраўнік дзяржавы абмяняліся ўзаемнымі кампліментамі. Але нельга не заўважыць, што Аляксандр Лукашэнка больш знарок, чым звычайна, выступіў за актыўны ўдзел царквы ў дзяржаўных справах.

Пасля працяглага перапынку ў Курапатах прайшло афіцыйнае памінальнае набажэнства Беларускай Праваслаўнай Царквы

27 красавіка, у нядзелю, у дзве гадзіны дня ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам, дзе знаходзіцца Мемарыял ахвяр сталінскіх рэпрэсій, прайшло памінальнае набажэнства памяць аб нявінна забітых .

Старонкі