Навіна

Беларускамоўная версія фільма «Караль, чалавек які стаўся Папам» будзе паказана ў Мінску

13 cакавіка ў зале тэатра «Зніч» у дольнай частцы Чырвонага Касцёла ў Мінску адбудзецца паказ мастацкага фільма пра св. Яна Паўла ІІ — «Караль, чалавек які стаўся Папам»  па-беларуску. Пачатак прагляду ў 17.00.

Страны: 
Конфессии: 

У каталікоў - нядзеля радасці

У гэтую нядзелю ў каталікоў 4-я нядзеля Вялікага посту, якая па першым слове уваходнага антыфону, традыцыйна называецца «Нядзеляй радасці (Laetare)». Ўласцівая ёй тэма радасці збольшага змякчае суровасць вялікапоснай літургіі.

Страны: 
Конфессии: 

Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сумесна запісаліся на тэлеперадачы

2 сакавіка ў студыі тэлеканала «Беларусь 24» адбылася сустрэча Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Гэта была першая сустрэча мітрапалітаў  у неафіцыйнай абстаноўцы.

Страны: 

У Стаўрапалі пачаўся суд над чалавекам за словы "Бога няма" і здзеклівую фразу пра Біблію

Віктара Краснова судзяць па артыкуле 148 УК РФ. "Злачыннае дзеянне" заключалася ў тым, што ў адной з груп у сетцы Вконтакте ён здзекліва назваў Біблію "зборнікам габрэйскіх казак", а таксама заявіў, што "Бога няма" (дакладней: "Боха нет"). З нагоды гэтых, а таксама іншых насмешлівых выказванняў Віктара Краснова яго апаненты па сацыяльнай сетцы падалі заяву ў паліцыю.

Страны: 

За пратэст супраць дэкларацыі Папы Францішка і Патрыярха Кірыла забаронены клірык

У Навагрудскай епархіі забаронены ў служэнні ігумен Амвросій (Тарасюк), благачынны Свята-Засіма-Саваціеўскага мужчынскага манастыра в. Вялікая Кракотка (Слонімскі р-н, Гродзенская вобл.). Гэта стала следствам пададзенага ім рапарту, дзе ён выказвае пратэст супраць дэкларацыі, падпісанай Папам Рымскім Францішкам і Патрыярхам Маскоўскім Кірылам.

Страны: 
Конфессии: 

Тлумачэння Папы Францішака выклікалі новую хвалю крытыкі ва Украіне

Вяртаючыся з Мексікі, Папа Францішак на борце самалёта адказаў на некаторыя пытанні журналістаў. Ён пракаментаваў выказванні арцыбіскупа Святаслава Шаўчука, прадстаяцеля Украінскай грэка-каталіцкай царквы, які даў насцярожаную ацэнку палажэнням аб сітуацыі ва Украіне ў сумеснай дэкларацыі, але гэтыя тлумачэнні зноў сустрэтыя з крытыкай.
 

Упершыню ў гісторыі Патрыярх Маскоўскі сустрэнецца з Папам Рымскім

Папа Рымскі 12 лютага сустрэнецца з патрыярхам Кірылам. Гэта будзе першая сустрэча кіраўнікоў дзвюх цэркваў,  і яна пройдзе на Кубе. Плануецца падпісанне дэкларацыі аб далейшых адносінах Ватыкана і Рускай праваслаўнай царквы.

Усеправасланы сабор пройдзе ў чэрвені на востраве Крыт

 Так званы "Вялікі і Святы Сабор Праваслаўнай Царквы" пройдзе з 16 па 27 чэрвеня 2016 года на востраве Крыт у Крыцкай праваслаўнай акадэміі ў Ханыі (Грэцыя). Такое рашэнне прынята на Сходзе Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў, якое прайшло ў канцы студзеня ў Шамбезі (Швейцарыя).

Першапачаткова ў якасці  месца для правядзення Сабору планаваўся храм Святой Ірыны ў Стамбуле. Аднак, месца перанесена па патрабаванні Маскоўскага Патрыярхата з прычыны рэзкага абвастрэння турэцка-расійскіх адносін. У якасці альтэрнатывы Маскоўскі патрыярх прапаноўваў таксама Афон або Радос.

Конфессии: 

У Маскве прайшоў Архірэйскі сабор РПЦ

2-3 лютага 2016 года ў Маскве праходзіў чарговы Архірэйскі сабор Рускай Праваслаўнай Царквы. Пастановай сабора была адобрана пазіцыя делегацій РПЦ на Сходзе Прадстаяцеляў Памесных Праваслаўных Цэркваў у Шамбезі, а таксама ў пасяджэннях падрыхтоўчых камісій па парадку дня Ўсеправасланага сабора.

Конфессии: 

У катэдральных касцёлах Беларусі прайшлі традыцыйныя экуменічныя набажэнствы

Тыдзень малітваў за адзінства хрысціянаў завяршыўся 23 студзеня традыцыйнымі экуменічнымі набажэнствамі, у якіх прынялі ўдзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій і дэнамінацый.

Страны: 

Стагодзе з дня народзін пратапрэсвітара Віталія Баравога

18 студзеня 2016 спаўняецца сто гадоў з дня народзін вядомага праваслаўнага пастыря, багаслова, прапаведніка  і педагога беларускага паходжання пратапрэсвітара Віталія Баравога. Да самага свайго спачыну ў 2008 годзе айцец Віталь ніколі не забываў пра свае беларускія карані, шчыра спачуваў беларускаму нацыянальнаму адраджэньню і вельмі радаваўся любым кантактам з землякамі.

 

Страны: 
Конфессии: 

Усевалад Чаплін вызвалены ад пасады кіраўніка Сінадальнага аддзела

Сення рашэннем Святога Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы на апошнім у гэтым годзе пасяджэнні, якое праходзіць у Маскве, протаіерэй Усевалад Чаплін вызвалены ад пасады старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства.

Страны: 
Конфессии: 

Состоялось ежегодное собрание Минской епархии

16 декабря в конференц-зале столичной гостиницы «Беларусь» прошло Минское епархиальное собрание. Впервые на собрании было представлено духовенство епархии в новых уменьшенных границах: только Минск и Минский район. Прежняя Минская епархия, включавшая Минск и Минскую область, стала Митрополией из 4-х епархий. Всего в работе собрания приняло участие 349 человек

Страны: 
Конфессии: 

Скандальные заявления прот. В. Чаплина стали предметом обсуждения на Минском епархиальном собрании

На прошедшем 16 декабря  общем собрании Минской епархии правящему архиерею митрополиту Минскому и Заславскому Павлу был задан среди прочих вопрос о том, может ли собрание просить митрополита ходатайствовать перед Священным Синодом о снятии протоиерея Всеволода Чаплина с должности Председателя Синодального отдела по взаимодействию Церкви и общества Московского Патриархата.

Страны: 
Конфессии: 

Памёр 91-гадовы праваслаўны святар Георгій Сапун, аднаўляльнік спаленых партызанамі цэркваў

Вясковы святар неверагоднага лёсу, які некалі ўцёк са сталінскага лагера і аднавіў некалькі цэркваў, пайшоў з жыцця 13 снежня ў сваім доме ў вёсцы Пачапава Баранавічскага раёну.

Страны: 
Конфессии: 

Час і месца Усеправасланага сабора пад пытаннем

Запланаваны арыенціровачна на 2016 год ўсеправасланы сабор можа быць адкладзены на больш позні тэрмін або можа быць зменена месца яго правядзення. У якасці альтэрнатывы прапануецца гара Афон ці горад Салонікі.
 

Конфессии: 

Праваслаўные і каталікі пачынаюць падрыхтоўку да Раства Хрыстовага

У абедзвюх асноўных для Беларусі хрысціянскіх канфесіях амаль адначасова пачынаюцца асаблівыя дні чакання вялікага свята Раства Хрыстовага. У Праваслаўнай царквы гэта Калядны пост (Піліпаўкі), які пачынаецца за 40 дзён да свята -  28 лістапада, а ў каталіцкай царкве - Адвэнт, першы дзень якога вызначаецца як 4-е нядзеля да свята і ў гэтым годзе выпадае на 29 лістапада.

Спачуванні французскаму народу выказаў прадстаяцель БПЦ

В пасланні Паслу Францыі ў Беларусі Дамінік Газюи Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Павел выказаў спачуванні французскаму народу ў сувязі з трагедыяй 13 лістапада.

Страны: 
Конфессии: 

Старонкі