Навіна

Семінар Экуменічнай моладзевай Рады ў Еўропе на экалагічную тэматыку прайшоў у Мінску

З 24 чэрвеня па 4 ліпеня ў Мінску праходзіў семінар Экуменічанй моладзевай Рады ў Еўропе (EYCE), адной з найбуйнешых моладзевых хрысціянскіх арганізацый. Для ўдзелу ў мерапрыемстве на тэму "Крокі да экалагічна адказнага грамадства. Эканамічныя і палітычныя аспекты экалагічнай справядлівасці" сабраліся маладыя хрысціяне розных канфесій з усёй Еўропы.

Камісія \"Вера і лад\" Сусветнай Рады Цэркваў завяршае дакумент \"Царква - на шляху да агульнай візіі\"

Як паведамляецца ў адмысловым прэс-рэлізе Сусветнай Рады Цэркваў, 21 чэрвеня на выспе Пенанг (Малайзія), пастаянна дзеючая камісія дадзенай арганізацыі "Вера і лад" прыняла кансэнсусам дакумент "Царква - на шляху да агульнай візіі".

Святара Мікалая Гайдука з Гродна будуць судзіць за адмову ад абавязковай дактыласкапіі

У 2011 г. да штрафу 700 тыс. быў асуджаны паводле артыкула 23.4 святар Ігар Прылепскі з Вілейкі. Ён напісаў з гэтай нагоды артыкул "Некалькі словаў пра дактыласкапію і прававую абароненасць веруючага чалавека", дзе звярнуў увагу на неадназначнасць дадзенай працэдуры.

На Гомельскую кафедру прызначаны епіскап Стэфан (Нешчарэт)

На пасяджэнні Сінода РПЦ, які прайшоў 6-7 чэрвеня 2012 г., епіскапам Гомельскім і Жлобінскім вырашана быць епіскапу Тураўскаму і Мазырскаму Стэфану (Нешчарэту). Епіскапам Тураўскім і Мазырскім стане епіскап Леанід (Філь), раней епіскап Рэчыцкі, вікарый Гомельскай епархіі.

Візіт у Беларусь Сакратара Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў адбываецца з 7 па 10 траўня

З 7 па 10 траўня 2012 г. з візітам у Беларусі знаходзіцца Архібіскуп Цырыль Васіль (Cyril Vasil’), з Таварыства Ісуса (Ордэн Езуітаў), тытулярны Архібіскуп Толемайды ў Лібіі, Сакратар Кангрэгацыі Ўсходніх Цэркваў - орган Каталіцкай Царквы, які займаецца справамі Памесных каталіцкіх Цэркваў, што выкарыстоўваюць адзін з усходніх абрадаў у царкоўным жыцці.

Александр Лукашенко встретился с апостольским нунцием в Беларуси Клаудио Гуджеротти и сделал ряд заявлений об отношениях с Римо-Католической Церковью

10 апреля состоялась встреча Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко с апостольским нунцием в Беларуси Клаудио Гуджеротти, во время которой руководитель белорусского государства продолжил поднятую 9 апреля на встрече с представителем Мальтийского ордена тема взаимоотношений с Римо-Католической Церковью.

Президент А. Лукашенко в очередной раз заявил о своем недовольстве недостаточной активностью Римо-Католической Церкви в налаживании диалога с Западом

Начиная с визита кардинала Бертоне в 2008 г., белорусский режим, с одной стороны, смягчил отношения с Римо-Католической Церковью в Беларуси, с другой, возложил на нее надежды по налаживанию диалога Беларуси с Западом, который продолжался до событий 19 декабря 2010 г.

Сайт «Портал-Credo.Ru», возможно, подвергся хакерской атаке после серии публикаций о «квартире Патриарха», и в настоящий момент недоступен

Независимое интернет-издание о религии «Портал-Credo.Ru» блокировано по неизвестным причинам утром 27 марта – сейчас доступа к сайту не имеют ни его сотрудники, ни читатели. Программист Портала пытается выяснить причины случившегося.

 

 

Палітвязню Сяргею Каваленку адмовілі ў спатканні са святаром

Як паведамляе Радыё Свабода, да палітвязня Сяргея Каваленкі, актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ, асуджанага на два гады і адзін месяц зняволення паводле абвінавачання ў парушэнні рэжыму адбыцця «хатняй хіміі» за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску, не пускаюць святара. У зняволенні, у СІЗА на «Валадарцы», Каваленка распачаў галадоўку больш за месяц таму, і яму была неабходная духоўная падтрымка.

У Беларусі ўпершыню нядзеля з-за святочных пераносаў абвешчана працоўным днём

У Беларусі ў сувязі святкаваннем Міжнароднага жаночага дня працоўны дзень з пятніцы 9 сакавіка пераносіцца на нядзелю 11 сакавіка. Адпаведны Указ № 119 прэзідэнт Лукашэнка падпісаў 1 сакавіка.Такі перанос працоўнага дня на нядзелю, а не на адну з наступных субот, як гэта было ў папярэднія гады, ажыццяўляецца ўпершыню ў пост-савецкай Беларусі. Гэтае рашэнне выклікала крытычную рэакцыю з боку прадстаўнікоў хрысціянскіх канфесій.

У Мінску брутальна затрыманыя вернікі з розных цэркваў (абнаўляецца)

Сёння ўвечары вернікі сабраліся на сустрэчу для размоваў і абмеркавання кнігі Францішка Аляхновіча "У кіпцюрах ГПУ", якая апавядае пра пакуты аўтара ў сталінскім ГУЛАГу. Нечакана ў будынак, пабіўшы ў вокнах шыбы і выламаўшы дзверы, уварваліся спецназаўцы ў масках, якія затрымалі ўсіх, хто знаходзіўся ў доме, апроч дзяцей і іх мацярок, і ў спецаўтобусе даставілі затрыманых у Маскоўскі РУУС.

В Мюнхене прошла канонизация героя антинацистского сопротивления Александра Шмореля

В мюнхенском кафедральном соборе РПЦЗ (МП) в честь святых новомученников и исповедников Российских 5 февраля состоялся чин канонизации в лике новомучеников почитаемого православными Германии героя антифашистского сопротивления, одного из основателей студенческой организации "Белая роза", Александра Шмореля, "от безбожных нацистов убиенного во граде Мюнхене".

В Москве скончался Митрополит Суздальский и Владимирский Валентин (Русанцов), первоиерарх РПАЦ

Утром 16 января, в предпразднство Богоявления, на 73-м году жизни в Москве скончался первоиерарх Российской Православной Автономной Церкви (РПАЦ) Митрополит Суздальский и Владимирский Валентин (Русанцов)

Структурныя змены ў БПЦ: утворана Ўпраўленне справамі Беларускага Экзархату

На пасяджэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, якое адбылося 12 студзеня 2012 г., было прынятае рашэнне аб утварэнні новай адміністратыўнай структурнай установы Беларускага Экзархату - Упраўлення справамі (Журнал №149).

БПЦ: новы \"жаночы\" ордэн у гонар Сафіі Слуцкай, узнагароджвацца якім будуць не толькі жанчыны

На Сінодзе Беларускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся 12 студзеня 2012 г. у Мінску быў заснаваны новы царкоўны ордэн - у гонар св. прав. Сафіі Слуцкай (Журнал №152), 400-годдзе са дня смерці якой будзе адзначацца ў гэтым годзе.

Пытанне пра стварэнне Аршанскай епархіі будзе разгледжанае на наступным пасяджэнні Сіноду БПЦ

На пасяджэнні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы, які адбыўся 12 студзеня 2012 г. у г. Мінску, прагучала прапанова архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзмітрыя аб вылучэнні са склада яго епархіі Аршанскага, Дубравенскага, Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці і стварэнні новай епархіі з цэнтрам у г. Ворша (Журнал №151).

Дзейнасць расонскага каталіцкага святара Вячаслава Барка правярае фінансавая міліцыя

Каталіцкі святар Вячаслаў Барок, пробашч парафіі святога Язафата Кунцэвіча ў Расонах, каардынатар Віцебскай архідыяцэзіі па пілігрымках, 29 снежня быў выкліканы ў дэпартамент фінансавых расследванняў у Наваполацку. У фінансавай міліцыя ксяндзу паведамілі, што праводзіцца праверка паводле ананімнай заявы, у якой сцвярджаецца, быццам святар, дзякуючы сваёй дзейнасці ў якасці каардынатара па пілігрымках, насамрэч зарабіў на гэтым ад 350 тыс. да 1 млн. еўра.

Старонкі