Навіна

Новая праваслаўная семінарыя з\'явіцца ў Віцебску

Паводле рашэння Святога Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы (журнал №59), Віцебскае духоўнае вучылішча пераўтворанае ў Віцебскую духоўную семінарыю. Узначаліць семінарыю мае архіепіскап Дзмітрый Віцебскі і Аршанскі.

Апроч дадзенай семінарыі на Ўсходзе, у Беларусі з 1989 г. дзейнічае адноўленая Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах, Гродзенская вобласць, дзе праходзіць падрыхтоўка будучых клірыкаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Эўхарыстычная Працэсія Божага Цела ў Менску

У нядзелю, 29 траўня, нягледзячы на першапачатковую нечаканую адмову менскіх гарадскіх улад дазволіць каталікам правядзенне штогадовай Эўхарістычнай Працэсіі Божага Цела праз цэнтр горада, як гэта было ў ранейшыя гады, дазвол у апошні момант быў дадзены і працэсія прайшла па традыцыйным маршруце.

У Менску прайшлі мерапрыемствы ўшанавання памяці мітр. Мелхіседэка (Паеўскага)

17 траўня 2011 г. у Менску адбылося ўрачыстае адкрыццё дошкі ў гонар Мітр. Мелхіседэка (Паеўскага), якое ўзначаліў ягоны наступнік на менскай кафедры Мітр. Філарэт (Вахрамееў), які адслужыў ліцію па ўсіх архіярэях Менскай епархіі. Бронзавы барэльеф працы скульптара Ганны Іньковай размешчаны на сцяне будынку Інстытута тэалогіі БДУ па адрасе: пр. Незалежнасці, 23, былым будынку Менскага епархіяльнага ўпраўлення, аднога з комплексу архіярэйскага падвор'я.  На адкрыцці, акрамя Патрыяршага Экзарха таксама выступіла ўнучатая пляменніца слыннага царкоўнага дзеяча 1920-х  гг.

Пресс-секретарь Минской епархии прот. Сергий Лепин: \"Национальное собрание Республики Беларусь приняло закон, который противоречит христианским ценностям\"

27 апреля Палата представителей Национального собрания приняла в первом чтении законопроект "О репродуктивных технологиях", призваный регулировать правоотношения в данной сфере. Пресс-секретарь Минской епархии прот. Сергий Лепин так прокомментировал это событие: "принятый закон находится в резком противоречии с точкой зрения Православной Церкви, с ее учением. В социальной концепции Русской православной церкви, принятой на последнем Архиерейском соборе, церковь однозначно выразила свое отношение к подобного рода технологиям".

Ян Павел II абвешчаны благаславёным

Папа Ян Павел II афіцыйна абвешчаны сёння благаславёным Рымска-Каталіцкай Царквы, што азначае дазвол на яго шанаванне на мясцовым узроўне, а таксама пачатак працэсу кананізацыі - прылічэнне да ліку святых на сусветным каталіцкім узроўне. Бэнэдыкт XVI прамовіў формулу беатыфікацыі (прылічэння да благаславёных) падчас імшы ў саборы Святога Пятра ў Рыме.

Патрыярх Кірыл прапанаваў УАПЦ далучыцца да Маскоўскага Патрыярхату

У час знаходжання ў Украіне Патрыярх Рускай Праваслаўнай Царквы Кірыл ў прыватнай гутарцы з першагерархам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (УАПЦ) мітрапалітам Мяфодзіем (Кудряковым) прапанаваў разгледзець варыянт далучэння УАПЦ да Маскоўскага Патрыярхату з захаваннем правоў шырокай аўтаноміі па аналогіі са статусам РПЦЗ.

Александр Лукашенко встретился с Синодом Белорусской Православной Церкви

14 апреля в зимнем саду Дома милосердия прихода Всех Святых г. Минска состоялась очередная встреча Александра Лукашенко с членами Синода БПЦ, в состав которого входят все архиереи Белорусского Экзархата.

Епіскап Веніямін паабяцаў дабівацца сустрэчы Паўла Севярынца са святаром

Мітрапаліт Менскі і Слуцкі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт адмовіў у сустрэчы Тацяне Яўгенаўне Севярынец, маці сустаршыні аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя" Паўла Севярынца. Мітрапаліт Філарэт блаславіў епіскапа  Барысаўскага, вікарыя Менскай епархіі Веніяміна на размову з Таццянай Севярынец. Епіскап паабяцаў, што будзе дабівацца сустрэчы праваслаўнага верніка Паўла Севярынца са святаром.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч заклікае да малітвы за кардынала Казіміра Свёнтка

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў аб цяжкім стане здароўя кардынала Казіміра Свёнтка. Арцыбіскуп заклікае ўсю каталіцкую супольнасць і людзей добрай волі да малітвы за першага кардынала за ўсю гісторыю каталіцызму ў Беларусі.

Тацяна Севярынец працягвае дамагацца сустрэчы сына са святаром

Маці Паўла Севярынца мае намер у суботу, 19 сакавіка, сустрэцца са святаром Васілём, адказным у епархіі за працу са зняволенымі. "Разам мы збіраемся вырашыць гэтае пытанне, разгледзець адпаведныя законы”, - адзначыла Тацяна Севярынец.

Нарада Міжправаслаўнай камісіі па падрыхтоўцы Сабору разгледзела ў Шамбезі пытанні аўтакефаліі і дыптыхаў

З 22 па 26 лютага 2011 г. у Праваслаўным цэнтры Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Шамбезі (Жэнева) прайшло пасяджэнне Міжправаслаўнай камісіі па падрыхтоўцы Святога і Вялікага Сабору Праваслаўнай Царквы. 

Умер духовник Брестской епархии БПЦ

22 февраля 2011 года после тяжелой болезни, на 58-ом году жизни и 32-ом году пастырского служения, представился ко Господу настоятель Свято-Симеоновского кафедрального собора города Бреста митрофорный протоиерей Евгений Семенюк, духовник Брестской епархии, собщает Официальный сайт Брестской епархии Белорусской Православной Церкви.

Мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя спачыну Мітр. Мелхіседэка (Паеўскага) пройдуць у Беларусі

Для ўшанавання памяці мітрапаліта Мелхіседэка Паеўскага, 80 год са спачыну якога споўніцца сёлета, яшчэ ў 2010 г. быў заснаваны адмысловы грамадскі камітэт, які каардынуе даследніца жыцця і дзейнасці Мітрапаліта Таццяна Процька.

Штогадовае экуменічнае мерапрыемства ў межах Тыдня малітвы за еднасць хрысціян прайшла ў Менску з удзелам прадстаўнікоў розных канфесій

22 студзеня 2011 г. прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій Беларусі сабраліся на супольнай экуменічнай малітве ў мінскім архікатэдральным касцёле. Малітва прайшла ў межах Тыдня малітвы за еднасць хрысціян, штогадовага мерапрыемства, якое адбываецца з 18 па 25 студзеня ў Паўночным паўшар'і (у Паўднёвым Тыдзень малітвы праходзіць на Пяцідзесятніцу).

Святар Яўген Ліхота з Берасця атрымаў штогадовую прэмію Хрысціянскага адукацыйнага цэнтру імя Свв. Мяфода і Кірыла

У Інстытуце тэалогіі БДУ сёння прайшоў традыцыйны вечар на Раство з ўручэннем прэміяў Хрысціянскага адукацыйнага цэнтру імя свв. Мяфода і Кірыла. Сёлета быў узнагароджаны настаяцель прыхода Раства Найсвятой Багародзіцы ў г. Берасці прот. Яўген Ліхота, які ўзначальвае аддзел па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Берасцейскай епархіі. 

У мінулыя гады гэткую прэмію атрымлівалі святары Аляксей Глінскі (Ліда), Дзмітры Савіч (Віцебск), Фёдар Крыванос (Менск). 

60 праваслаўных вернікаў-беларусаў звярнуліся да Патрыярха Маскоўскага Кірыла з нагоды яго віншавання А.Лукашэнку

Напярэдадні Раства 60 праваслаўных вернікаў-беларусаў звярнуліся да Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды яго віншавання А. Лукашэнку з перамогай на выбарах.

У гэтае Раство Лукашэнка ухіліўся ад традыцыйнай прысутнасці на святочным набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы

Аляксандр Лукашэнка, абвешчаны прэзыдэнтам на наступны тэрмін, змяніў шматгадовай традыцыі прысутнічаць на набажэнстве ў мінскім кафедральным саборы ў дні найважнейшых праваслаўных святаў. Ён абмежаваўся наведваннем храма ў гонар Усіх святых і ў памяць нявінна забітых, у будаўніцтве якога ўлады прынялі актыўны ўдзел, а настаяцелем з'яўляецца асабіста набліжаны да прэзідэнта протаіерэй Фёдар Поўны.

Канцэрт калядак “З ВІФЛЕЕМУ – ПА ЎСІМ СВЕЦЕ” прайшоў у межах праваслаўнай выставы

29 снежня ў Палацы мастацтваў у межах праваслаўнай выставы прайшоў канцэрт калядак на беларускай мове “З ВІФЛЕЕМУ – ПА ЎСІМ СВЕЦЕ”, арганізаваны Цэнтрам “Экумена”, Свята-Міхайлаўскім прыходам г. Мінска і Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЭСКА

Старонкі