Навіна

З ВІФЛЕЕМУ – ПА ЎСІМ СВЕЦЕ

канцэрт калядак з розных краёў і часоў у перакладзе на беларускую мову
Дзе: г. Мінск, вул. Казлова, 3, Палац мастацтваў
Калі: 29 снежня 2010 г. (серада). Пачатак а 18-00
Уваход вольны.
 

У Менску адбываецца круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову

З ініцыятывы Цэнтра біблійных студый і багаслоўя (БГКЦ) і Цэнтра «Экумена» 23-24 кастрычніка 2010 г. у грэка-каталіцкім цэнтры св. Язэпа (Мінск) адбываецца багаслоўска-духоўны Семінар і Круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову з удзелам свят. Аляксандра Надсана, а таксама шэрагу экспертаў - перакладчыкаў, філолагаў, багасловаў, якія прадстаўляюць розныя асяро

МОНИТОРИНГ СМИ: AMEN.GR: Президент Беларуси у лидера Православного мира

Президент Беларуси Александр Лукашенко оценил вклад Вселенского Патриарха Варфоломея в содействие всеправославному единству во время своего воскресного визита на Фанар. Он выразил свою благодарность Патриарху и попросил его "в эти усилия включить меня и мой народ". Он также передал приветствие Вселенскому Патриарху от досточтимых Патриарха Московского Кирилла и Митрополита Минского Филарета, кафедра которого находится в Беларуси.

Скончался известный армянский христианский интеллектуал Рафаэль Папаян

5 октября в Армении скончался известный христианский деятель, интеллектуал, общественный деятель, член Конституционного Суда и Верховного духовного совета Армянской Апостольской Церкви, лингвист, ученый, автор многих ценных работ в области богословии, правоведении, лингвистики Рафаэль Папаян.

3 кастрычніка Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка быў прыняты Ўсяленскім Патрыярхам Варфаламеем

У нядзелю 3 кастрычніка, падчас свайго візіту ў Турцыю, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнка сустрэўся з Прадстаяцелем Усяленскага Патрыярхату Ўсесвяцейшым Патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем.

Умер игумен Вениамин (Новик)

14 сентября в 6.30 утра в Санкт-Петербурге после тяжелой болезни на 64-м году жизни отошел ко Господу бывший преподаватель и инспектор Санкт-Петербургской Духовной Академии, кандидат богословия, игумен Вениамин (Новик). В конце августа он перенес операцию в связи с абсцессом лобных долей головного мозга.

Канферэнцыя “Свабода думкі, сумлення, рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”

Міжнародная арганізацыя “Адвакаты Еўропы”, асветніцкая ўстанова “Цэнтр прававой трансфармацыі”, культурна-асветніцкая ўстанова “Цэнтр “Экумена” праводзяць у Менску 10 верасня 2010 г. міжнародную навукова-практычную канферэнцыю “Свабода думкі, сумлення і рэлігіі: міжнародна-прававыя стандарты і іх імплементацыя ў нацыянальныя прававыя сістэмы еўрапейскіх дзяржаваў”

Ікона Серафіма Сароўскага ў галоўным алтары каталіцкай капліцы

Днямі ў вёсцы Бярозаўка Віцебскай вобласці была асвечаная каталіцкая капліца Маці Божай Вастрабрамскай. У галоўным алтары новага храма, побач  з абразом святога Францыска Асізскага, змешчаны абраз шанаванага Праваслаўнай Царквой святога Серафіма Сароўскага.

Праходзіць 4-ты візіт Усяленскага Патрыярха Варфаламея ў Польшчу

Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей І з 16-га жніўня знаходзіцца з візітам у Польшчу, дзе цэнтральнай падзеяй яго праграмы з'яўляецца ўдзел у традыцыйных святкаваннях Пераяўлення на Св. Гары Грабарцы, якімі сёлета адзначаецца 300-годдзе надзвычайнага цуду ў гэтым святым месцы.

Архіярэйскі Сабор РПЦ адбудзецца 2-4 лютага 2011 г.

Як паведамляецца ў журнале №61 Пасяджэння Святога Сіноду РПЦ ад 26 ліпеня 2010 г. Архіярэйскі Сабор РПЦ адбудзецца 2-4 ліпеня 2011 г. Напярэдадні Архіярэйскага Сабору з 28 па 30 студзеня 2011 г. мае адбыцца пленум Міжсаборнай Прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Папярэднія Архіярэйскія саборы за апошняе дзесяцігоддзе праходзілі ў 2000, 2004, 2008 і 2009 гг., а паводле Статуту РПЦ, яны мусяць склікацца не радзей, чым раз на чатыры гады.

Крыніца:

ЦАРКВА

Зацверджаны чарговы варыянт праграмы па "Пачатках праваслаўнай культуры"

Чарговы варыянт праграмы па "Пачатках праваслаўнай культуры" быў ухвалены Каардынацыйнай Радай Мінадукацыі Беларусі і БПЦ па пытаннях супрацоўніцтва. Дадзеная праграма, якая, паводле словаў У. Грозава прайшла ўсе неабходныя ўзгадненні ў Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў Міністэрстве адукацыі. Дадзеная праграма мае забяспечыць факультатыўныя заняткі па курсе "Пачаткі праваслаўнай культуры. Праваслаўныя святыні ўсходніх славян" і ўтрымлівае метадычныя ўказанні для заняткаў з 1-га па 11-ты класы.

Епіскап Базэльскі Курт Кох прызначаны новым Старшынём Папскай Рады па спрыянні хрысціянскай еднасці

Як паведамляе Служба навінаў Ватыкану, 1 ліпеня Папа Рымскі Бенедыкт XVI прыняў адстаўку Кардынала Вальтэра Каспера ў сувязі з дасягненнем статутнага ўзросту і прызначыў на пасаду Старшыні Папскай Рады па спрыянні хрысціянскай еднасці епіскапа Базэльскага Курта Коха.

З 1 ліпеня па 1 верасня ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі пройдзе выстава беларускіх народных абразоў

Як паведамляе сайт Віцебскага абласнога краязнаўчага музею, 1 ліпеня ў ім адкрыецца выстава, на якой з фондаў Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (што ў Строчыцах) будзе прадстаўлена звыш 30 унікальных народных абразоў Заходняга і Усходняга Палесся, Падняпроўя XIX – п.XX стагоддзяў.

Рэстаўрацыя Барысаглебскай царквы прыпынена

На старажытны гатычны храм рэканструктары — мясцовы прыход Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы — мелі намер усталяваць купалы-цыбуліны, якія фактычна зьнішчылі б гістарычнае аблічча помніка.

Трое молодых людей, осужденных в Беларуси за отказ от военной службы, готовы проходить альтернативную службу, гарантированную Конституцией

Трое молодых людей, осужденных в Беларуси за отказ от военной службы по религиозным убеждениям, начиная с ноября 2009 г., когда такие преследования за религиозные убеждения возобновились, готовы проходить альтернативную службу.

Магілёў: вернікі судзяцца за пашпарты без нумароў

Сёньня ў Магілёве групу праваслаўных вернікаў не пусьцілі на разгляд апэляцыйнай скаргі іх аднаверцаў, якія дамагаюцца, каб ім выдалі пашпарты грамадзян Беларусі без ідэнтыфікацыйнага нумару. Ён, паводле скаржнікаў, супярэчыць іх рэлігійным перакананьням.

Клецк. Выдаўца хрысціянскай газеты выклікаюць у пракуратуру

Алега Нікуліна, рэдактара хрысціянскай газеты з Клецкага раёна сёння выклікаюць у пракуратуру. Як паведаміў Алег Нікулін прэсавай службе БХД, яму патэлефанаваў участковы міліцыянт і загадаў прыйсці 25 чэрвеня а 9 гадзіне ў пракуратуру.

Старонкі