У межах малітоўнага цыклу Сусветнай Рады Цэркваў з 21-га па 27-га верасня, 39 тыдзень, - малітва за Беларусь, Малдову, Расею і Ўкраіну.

 

ПРАШЭННІ

Узносім падзяку за:

Святароў, пастараў і міранаў, якія аддалі свае жыцці у часу камунізму.

Працяглую гісторыю хрысціянства ў гэтых землях.

Тых хрысціян, што лічаць дыялог з іншымі хрысціянамі з розных канфесій – важным.

Хоры, што ўсхваляюць Бога спевамі.

Цэрквы, што сведчаць пра супольнасць верных.

Тых, хто працуе дзеля дэмакратыі і адкрытасці улады.

Молімся за:

Дапамогу, бо гэтыя народы працуюць над перабудовай сваіх палітычных і эканамічных структураў.

Дабрасардэчнасць і еднасць усіх людзей з гэтых народаў са складанай гісторыяй.

Тых, хто церпіць ад алкагалізму, ВІЧ і СНІДу, сухотаў і іншых хваробаў, небяспечных для жыцця.

Вялікую колькасць людзей, што жывуць у галечы і беспрацоўі.

Ажыўленне цэркваў пасля дзесяцігоддзяў афіцыйнага атэізму.

Тых людзей у Беларусі і Ўкраіне, хто церпіць ад наступстваў выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Тых, хто змагаецца за дэмакратыю і праўдзівасць і СМІ.

МАЛІТВА

Малітва перад вячэрай

Ядуць убогія і насыцяцца і ўсхваляць Госпада тыя, што шукаюць Яго; сэрцы іх жывуць навекі! Слава Айцу, і Сыну, і Святому Духу цяпер, і заўсёды, навекі вякоў.

Госпадзе, памілуй! (Тройчы)

Хрысце Божа, благаславі ежу і пітво рабам Тваім, бо Ты святы заўжды, цяпер і заўсёды і навекі вякоў. Амінь.

Тэкст малітвы 2007 г.:

Ранішняя малітва

Госпадзе, дай мне змірана прыняць усё, што прынясе мне сённяшні дзень. Дай мне цалкам аддаць сябе на волю Тваю святую. На кожную гадзіну цяперашняга дня накіруй і падтрымай мяне. Ва ўсіх маіх дзеях і словах ахавай мае думкі і пачуцці. Якія б звесткі я не атрымаў цягам дню, не дай мне забыцца, што ўсё зыходзіць ад Цябе.

Госпадзе Іісусе, Сыне Божы, лепей зусім не жыць, чым жыць без Цябе. Дзякую Табе, Божа, за тое, што Ты дараваў гэты дзень і за ўсе добрыя дзеі, якія Ты дапаможаш мне зрабіць сёння. Дух Святы, дапамажы мне прысвяціць гэты дзень майму Госпаду і Збаўцу. Навучы мяне быць справядлівым да братоў [і сёстраў] маіх, нікога не засмучаючы ці бянтэжачы. Кіруй маёй воляй і навучы мяне маліцца, верыць, спадзявацца, цярпець, прабачаць і любіць.

Міласэрны Божа, пазбаў мяне ад жадання камфорту і зрабі мяне годным адмовіцца ад сябе дзеля Цябе і дзеля маіх братоў і [сёстраў] у кожны час, бо дзеля гэтага ты дараваў мне жыццё. Дапамажы мне адкінуць усё, што не належыць Табе, і ўсё, што ад Цябе – дай мне прыняць з адданай верай, надзеяй і любоўю. Дай мне жаданне служыць табе годна, ставіць справядлівасць вышэй за прыбытак, ажыццяўленне высакародных спраў – за часовую асалоду, ставіць іншых перш за сябе і выконваць тваю запаведзь любові. Няхай святло твайго Хараства, Добрасці і Любові ззяе ў маёй душы.

 

http://www.oikoumene.org/en/resources/prayer-cycle/week-39-belarus-moldo...

Рубрика: