Экумэнічная малітва ў Менскай архікатэдры
24.01.2008Падчас тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў 24 студзеня (чацьвер) у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі адбудзецца Экуменічная малітва з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій нашай краіны.
У 18.30 у галоўным касцёле Мінска‑Магілёўскай архідыяцэзіі будзе цэлебравацца св. Імша за адзінства хрысціянаў, пасля заканчэння якой у 19.30 адбудзецца Экуменічная малітва. Парадак набажэнства наступны: малітва да Духа Святога, Літургія слова, прамовы, малітва падзякі, малітва просьбаў, знак супакою, вызнанне веры, «Ойча наш», супольная малітва, благаслаўленне.
catholic.by
Источник:
Рубрика:
Последние новости